3 студзеня ў Паставах ушанавалі лепшых работнікаў сацыяльнай службы (+ фота)
3 студзеня ў раённым Доме культуры па вуліцы Станкевіча адбылася ўрачыстасць, прысвечаная Дню работнікаў сацыяльнай абароны. Сёлета яна асабліва адметная, бо споўнілася 95 гадоў сістэме сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь. На мерапрыемстве былі падведзены вынікі работы, агучаны планы на бліжэйшую будучыню, узнагароджаны лепшыя работнікі сферы.
Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Пётр Леанідавіч Курто, выступаючы з дакладам, адзначыў, што на плечы работнікаў галіны ўскладзена шырокае кола задач, а крытэрыямі ацэнкі з’яўляюцца ўменне працаваць з людзьмі, кампетэнтнасць, адказнасць. Падзякаваў усім за падтрымку і спонсарскую дапамогу. Асаблівыя словы падзякі выказаў ветэранам, а таксама Іне Вячаславаўне Саковіч, якая больш за 20 гадоў узначальвала службу сацыяльнай абароны, і Але Эдмундаўне Кейзік, якая шмат гадоў курыравала сферу.
Вера Мікалаеўна Астапенка, начальнік упраўлення сацыяльнай падтрымкі насельніцтва і стацыянарных устаноў камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама, вітаючы прысутных на сходзе, гаварыла:
— Вы гатовы ў любую хвіліну прыйсці на дапамогу тым, хто ў гэтым мае патрэбу. Дзякуючы зладжанай рабоце ўсіх структур улады Пастаўскі раён з’яўляецца адным з лепшых у галіне сацыяльнай палітыкі. Толькі ў 2013 годзе на базе раёна прайшлі тры абласныя семінары па пытаннях сацыяльнай абароны насельніцтва, прыязджалі намеснікі міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Валер’евіч Кавалькоў і Аляксандр Аляксеевіч Румак, засталася ў захапленні ад візіту шведская дэлегацыя. Лепшым у рэспубліцы прызнаны Пастаўскі тэрытарыяльны цэнтр. Канчатковыя вынікі за мінулы год будуць падведзены крыху пазней, аднак, па папярэдніх даных, па ліку грамадзян, якіх вы абслугоўваеце, раён у вобласці на трэцім месцы, па колькасці разавых паслуг — на другім. Сёння на тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў сярэднім па рэспубліцы прыходзіцца да шасці аддзяленняў, у вашым раёне — 7. Акрамя гэтага, укаранёна незлічоная колькасць новаўвядзенняў. Якасна выконваюцца рэкамендацыі камітэта.
За мінулы год ні ў адным раёне не было адкрыта столькі ставак сацыяльных работнікаў, як у Пастаўскім. За актыўную працу і асабісты ўклад у фінансаванне дзяржаўных сацыяльных праграм, рэалізацыю мерапрыемстваў па сацыяльным абслугоўванні насельніцтва раёна Падзякі камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама ўдастоена начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Л. М. Шэцка.
Дыплом і грашовая прэмія абкама прафсаюза ўручаны Дзіяне Іванаўне Пякарскай, дырэктару тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Гэтай узнагароды ўдастоены Пастаўскі тэрытарыяльны цэнтр, які прызнаны пераможцам конкурсу на лепшы пакой па прыёме ежы. Акрамя гэтага, як старшыня прафсаюзнай арганізацыі Д. І. Пякарская асабіста ўзнагароджана дыпломам і прэміяй.
Работа лепшых прадстаўнікоў сацыяльнай сферы Пастаўшчыны адзначана як на раённым, так і на абласным узроўнях Падзякамі і Ганаровымі граматамі. Па яе выніках С. А. Севярын, Л. М. Бяленка, Л. С. Рымша, Н. Т. Гатоўская, Т. В. Андрон, В. А. Ракоўская, З. М. Харэцкая, Г. В. Казакевіч, С. Т. Кетрыс, І. А. Матыевіч, А. Б. Мураўская і В. І. Русак занесены на Дошку гонару ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. А Л. М. Шэцка, А. Э. Кейзік, У. М. Чакавы і В. Я. Бабічава ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі гэтага ўпраўлення.
Цёпла віталі работнікаў сацыяльнай службы былы намеснік старшыні райвыканкама А. Э. Кейзік і яе пераемнік Ю. М. Кісялёў, старшыня раённага Савета дэпутатаў В. П. Арэхаў. З падарункамі прыйшлі ветэраны сацыяльнай абароны, а таксама галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы У. М. Чакавы і начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Л. М. Шэцка. У той дзень са сцэны раённага Дома культуры гучала шмат цёплых слоў і віншаванняў. Усе сыходзіліся ў адным: сацыяльныя работнікі — гэта людзі з асаблівымі маральнымі якасцямі, здольныя не толькі зразумець чужыя праблемы, але і дапамагчы справіцца з імі.
Таксама на ўрачыстым мерапрыемстве былі ўзнагароджаны пераможцы конкурсу «Лепшы сацыяльны работнік года», які прайшоў у раёне ў другі раз. У тым, што яны не толькі добрыя і спагадлівыя, але і творчыя людзі, прысутныя змаглі пераканацца асабіста: на суд гледачоў удзельніцы конкурсу прадставілі невялікую мініяцюру. Каб захаваць інтрыгу, імёны пераможцаў конкурсу трымаліся ў сакрэце да апошняй хвіліны. Яго вынікі наступныя: трэцяе месца падзялілі С. І. Станюленіс і І. Л. Куцуха, другое — С. В. Турла і Ж. У. Руткоўская, пераможцай прызнана І. А. Кобзік.
Завяршылася мерапрыемства святочным канцэртам, які падрыхтавалі ўзорная цыркавая студыя «Каскад», салісты народнай эстраднай групы «25 плюс-мінус» і іншыя ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці РДК.
Вераніка ФІЛАНОВІЧ. Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
В Беларуси без коня — никуда. Белорусский ипподром.
Подробнее В Беларуси без коня — никуда. По крайней мере, так было до недавних пор. Сейчас вот обещают сельчанам приусадебные участки с помощью техники обрабатывать. Да и всяких технических


