Стаўка — на самых актыўных

У Саветах гарачая пара — ідзе актыўная падрыхтоўка да выбараў. Яшчэ больш актуальным становіцца і пытанне: а што ж мясцовай уладзе пад сілу? Пра гэта і іншае карэспандэнт “Пастаўскага краю” гутарыць са старшынёй Юнькаўскага сельскага Савета Валянцінай Міхайлаўнай ФІЛІМОНАВАЙ.
— Валянціна Міхайлаўна, прыгадайце, калі ласка, папярэднія выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Пасля таго, як яны адбыліся і новы дэпутацкі корпус пачаў працаваць, у Вас не ўзнікала думкі, што не той склад, якога хацелася б?
— Не ўзнікала, бо выпадковых людзей сярод дэпутатаў няма. Да нядаўняга часу ў нас было 11 акруг (з 1 студзеня 2014 года да Юнькаўскага сельсавета далучана 12 населеных пунктаў былога Шыркаўскага сельсавета), адпаведна і столькі ж дэпутатаў. І кожнага з іх у спісы кандыдатаў мы ўносілі не аўтаматычна. Абавязкова гутарылі з кожным кандыдатам, акрэслівалі кола задач, якія паўстануць перад ім у выпадку выбрання дэпутатам.
Імкнёмся, каб у склад дэпутацкага корпуса ўвайшлі прадстаўнікі розных сфер — адукацыі, культуры, медыцыны, сельскагаспадарчага прадпрыемства (на тэрыторыі сельсавета іх два: ААТ “Сцяг Перамогі-агра” і сельскагаспадарчы філіял АБП «Рассвет Пастаўскі»). А гэта якраз тыя людзі, якіх вяскоўцы добра ведаюць і якім давяраюць.
— Адным словам, дэпутатамі становяцца сапраўды лепшыя з лепшых.
— Так. Напрыклад, у Савеце спецыялістам працуе Раіса Фёдараўна Дзеравянка, якая дагэтуль 20 гадоў была аграномам у мясцовай гаспадарцы. Два скліканні запар Р. Ф. Дзеравянка выбіраецца дэпутатам Юнькаўскага Савета і давер выбаршчыкаў апраўдвае.
На сваім месцы і астатнія дэпутаты. Асобна хачу выдзеліць Лілію Іванаўну Шылак. Такіх дэпутатаў, як яна, не было. Лілія Іванаўна працавала загадчыцай клуба-бібліятэкі і па-сапраўднаму жыла клопатамі вяскоўцаў, бачыла іх праблемы і старалася іх вырашаць неадкладна, арганізоўвала адпачынак дзяцей (цяпер яна памяняла месца жыхарства, выехала з Груздава).
Задаволена работай дэпутата Раісы Дзмітрыеўны Сарокі, настаўніцы Юнькаўскай базавай школы. Хачу сказаць вялікі дзякуй дырэктару школы Аляксандру Іванавічу Кузняцову. Ён хаця і не з’яўляецца дэпутатам, але актыўна дапамагае вырашаць усе пытанні.
Варта адзначыць старэйшын вёсак — іх у нас 21. Найбольш актыўныя Сафія Станіславаўна Будзько (Дашкі), Ганна Антонаўна Сарока (Юнькі), Ірына Пятроўна Кацейка (Савічы).
— А якая з акруг самая “праблемная”
— Акругі мы фарміруем так, каб па колькасці выбаршчыкаў яны былі прыблізна аднолькавыя. Скажу так: звычайна ўсе яны “роўныя” і па зваротах. Праблем, характэрных толькі для адной вёскі, не ўзнікае, у асноўным гэта пытанні жыццядзейнасці. Скажам, раней людзей хвалявала добраўпарадкаванне могілак. Але ў апошні час гэта пытанне перастала быць дамінуючым, бо людзі зразумелі: месцы пахавання родных і блізкіх яны самі павінны даглядаць. Напрыклад, доўга ў занядбалым стане знаходзіліся праваслаўныя могілкі ў Груздаве. Потым актывісты сабраліся, вызначылі фронт работ, сабралі грошы, звярнуліся па дапамогу ў сельскі Савет. Мы дамовіліся з віцебскай фірмай, работнікі якой прыехалі і спілавалі аварыйныя дрэвы. З тэрыторыі могілак дрэвы вывезлі камунальнікі, астатняе людзі самі прыбралі падчас суботніка, арганізаванага сельскім Саветам.
Звароты па навядзенні парадку на могілках паступалі з Пятраг і Юнек, і неабходныя работы былі праведзены.
— Валянціна Міхайлаўна, з якімі пытаннямі звяртаюцца да старшыні Савета ці да дэпутатаў?
— З рознымі. Напрыклад, у верасні дэпутаты звярнуліся з запытам, які датычыў якасці вады ў Юньках. Пытанне вырашаецца: праект па станцыі абезжалезвання знаходзіцца ў стадыі завяршэння.
Пытанне якасці вады актуальнае і ў груздаўскай зоне, і тут яно таксама вырашаецца. Пры забудове населенага пункта старыя дамы зносяцца, на іх месцы ўзводзяцца новыя. Пры жаданні людзі могуць правесці водаправод, але трэба пракапаць траншэю метраў 10-20 (там, дзе не пройдзе трактар). Трубы выдзяляе гаспадарка. І калі дзеці або ўнукі дапамагаюць старым людзям, праблем не бывае.
Паступаюць таксама звароты, якія датычаць добраўпарадкавання, асвятлення вуліц, расчысткі дарог у зімовы час, транспартных зносін і г.д.
— Вёска старэе, у ёй засталіся ў асноўным пажылыя. Ці стварае гэта праблемы для мясцовай улады?
— На тэрыторыі сельсавета працуюць чатыры сацыяльныя работнікі, абслугоўваннем на даму ахоплены ўсе жадаючыя. Гэта вялікае дасягненне, што дзяржава так клапоціцца пра пажылых.
На асаблівым кантролі адзінокія, інваліды 1-ай і 2-ой груп, ільготная катэгорыя грамадзян.
— А што сёння самае надзённае для старшыні?
— Падрыхтоўка да выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Абнаўляем дэпутацкі корпус і стаўку робім на самых актыўных — тады агульнымі намаганнямі пад сілу будзе вырашаць усе пытанні.
Дадатковы аб’ём работы выкліканы тэрытарыяльным пераабуладкаваннем Саветаў: як я гаварыла вышэй, да Юнькаўскага сельсавета далучана 12 населеных пунктаў былога Шыркаўскага сельсавета.
2014-ы ў краіне аб’яўлены Годам гасціннасці. На нашай тэрыторыі зарэгістравана сем аграсядзіб: у Мястэчку, Манькавічах, Чаранках, Ліпніках, Сіманьках і Шырках. Работу па развіцці агратурызму будзем працягваць і ўдасканальваць.
Над усім гэтым і працуем.
Гутарыла Галіна ПІШЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
В Беларуси без коня — никуда. Белорусский ипподром.
Подробнее В Беларуси без коня — никуда. По крайней мере, так было до недавних пор. Сейчас вот обещают сельчанам приусадебные участки с помощью техники обрабатывать. Да и всяких технических


