Для гісторыі няма дробязей
Дату, калі Паставы былі вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ведаюць усе пакаленні пастаўчан. А вось дата ўваходжання гітлераўцаў у горад у дакументах трактуецца абсалютна няправільна — 6 ліпеня 1941 года. Напрыклад, у кнізе генерала арміі С. П. Іванова “Вызваленне гарадоў” ёсць такія радкі: “Паставы. Акупіраваны 6 ліпеня 1941 года. Вызвалены 5 ліпеня 1944 года”. Па даце акупацыі звесткі пададзены няправільна. Абвяргаюць іх тыя, хто быў сведкам тых падзей.
У нашым школьным музеі захоўваецца летапіс вёскі Савічы, які быў напісаны ў 1989 годзе. У ім ёсць і ўспаміны ветэрана вайны і працы, майго бацькі Норберта Касперавіча Ластоўскага. А ў яго была энцыклапедычная памяць. У пасляваенны час працаваў галоўным бухгалтарам калгаса “Запаветы Ільіча”. Калі выйшаў на пенсію, а ў калгасе пачалі часта мяняцца кіраўнікі, многія дакументы губляліся. Тады ў нас не змаўкаў тэлефон, бо да бацькі звярталіся з просьбамі падказаць дні і гады нараджэння вяскоўцаў, звесткі з біяграфіі. А ў яго ўсе гэтыя даты, як у камп’ютары, трымаліся ў галаве. Таму звесткі, якія маюцца ў летапісе, праўдзівыя, перагляду не падлягаюць. Прывяду невялікі ўрывак з успамінаў бацькі: “Страшную вестку пра тое, што 22 чэрвеня 1941 года гітлераўская Германія напала на нашу краіну і пачалася Вялікая Айчынная вайна, жыхары Савіч пачулі па адналямпавым прыёмніку, які быў тады ў А. І. Дунца. Вестка была нечаканай, пачалася паніка. У савіцкім магазіне раскупілі ўсе тавары. У Паставах справы складваліся значна горш: з 25 чэрвеня па 2 ліпеня 1941 года было безуладдзе. Таму ў гэтыя дні пастаўчане не куплялі, а проста грамілі склады і магазіны. 2 ліпеня ў горад уступілі гітлераўцы. Пачаўся акупацыйны перыяд з шыбеніцамі, расстрэламі, катаваннямі, рабаўніцтвам”. Гэта пацвердзіў і настаўнік гісторыі СШ № 2 Іван Паўлавіч Троцкі: “Мой дзядзька Мікалай Георгіевіч Троцкі быў сведкам і гаварыў, што ў Паставы гітлераўцы ўвайшлі 2 ліпеня 1941 года ў 15 гадзін”. Пра гэта я расказвала ў артыкуле “Тры гады і тры дні”, апублікаваным у “Пастаўскім краі” ў ліпені 2009 года.
А да гэтага з пачатку вайны ў Паставах панавала безуладдзе, аб чым у 1941 годзе паведамлялі і самі кіраўнікі раёна. Прывяду цытату з кнігі І. Мартынава “Маркаўцы”: “В июне 1941 года, когда началась война, пошли на Восток многие работники Поставского райкома партии, райисполкома и комсомольцы, работавшие в районных и сельских организациях. В деревне Боровуха около Полоцка секретарь Поставского райкома партии Александр Андреевич Монахов провёл краткое собрание, на котором, обращаясь к комсомольцам, сказал: «Отступая вместе с Красной Армией, мы оставили на произвол судьбы население нашего района. Есть предложение создавать группы уроженцев Вилейской области и направлять их в свои районы для борьбы против немецко-фашистских захватчиков и организации массового партизанского движения в тылу врага. Этим мы окажем большую помощь Красной Армии. Кто из вас добровольно согласен вернуться в Поставский район?»
Вернуться в свой район сразу же согласились Яков и Сергей Пронько, Николай и Василий Осененко, Евгений Бородич, Ипполит Шурпик, Казимир Липницкий. Они получили пистолеты, гранаты и велосипеды, на которых отправились в Поставский район 2 июля 1941 года. Когда они прибыли в свой район, в группу вошёл Кирилл Клементьевич Бродович». Пісьмо С. А. Пронькі, камісара атрада імя Суворава брыгады імя Варашылава, якое ён у свой час адрасаваў нашаму музею, дзе яно і захоўваецца, таксама пацвярджае, што Паставы былі акупіраваны 2 ліпеня. Ёсць у нас пісьмо і яго жонкі Вольгі Міронаўны, роднай сястры Пятра Машэрава, у якім таксама ўказваецца дата ўступлення гітлераўцаў у Паставы, але зусім не 6 ліпеня. Усім гэтым людзям можна верыць.
Генерал-маёр артылерыі ў адстаўцы В. Э. Шомадзі ў сваёй кнізе “Маршрутамі народнай славы” піша: «Из г. п. Воропаево (оккупирован в июне 1941 года) враг был изгнан 04.07.1941 г. частями 43-й армиии”. У кнізе “Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941-1945)” (выд. “Беларусь, г. Мінск, 1983 г.) на старонцы 161-ай напісана: “К 5 июля 1941 года территория Вилейской области была оккупирована немецко-фашистскими войсками”. Як бачна, нават усходнія раёны. А як нас, заходнікаў, немцы абмінулі, каб увайсці ў Паставы толькі 6 ліпеня? Такога не магло быць.
Мне як карэннай жыхарцы раёна, настаўніцы гісторыі, кіраўніку музея вельмі балюча за тое, што з-за недакладнасцей скажаецца гісторыя нашай Пастаўшчыны. А яна павінна быць праўдзівай.
Р. ЛАСТОЎСКАЯ, кіраўнік музея баявой і працоўнай славы СШ № 2.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
В Беларуси без коня — никуда. Белорусский ипподром.
Подробнее В Беларуси без коня — никуда. По крайней мере, так было до недавних пор. Сейчас вот обещают сельчанам приусадебные участки с помощью техники обрабатывать. Да и всяких технических


