“Я нарэшце адчула сябе запатрабаванай”
“Калі сёння сонца зайшло, заўтра яно абавязкова ўзыдзе”. Гэты выраз наша зямлячка Галіна Панкіна любіць асабліва. Яго праўдзівасць штодня пацвярджае ўласнае жыццё, дзе слёзы пастаянна чаргуюцца з усмешкамі, а на месца стратам прыходзяць новыя набыткі.
У апошні час у жыцці Галіны Міхайлаўны адбылося шмат перамен. Дакладней, яна сама іх “арганізавала”: з хутара Лазовікі (Ваўкоўскі сельсавет) пераехала жыць у Магілёўскую вобласць. Пакінуўшы тут цяжкія ўспаміны і перажыванні, пачала новае жыццё. Але ў ім па-ранейшаму ёсць месца дарагой сэрцу Пастаўшчыне, людзям, з якімі сябравала, а таксама свайму найвялікшаму захапленню — фатаграфіі.
— Галіна Міхайлаўна, дзе прайшло Ваша дзяцінства?
— Я нарадзілася ў сяле Іскра, што ў Саратаўскай вобласці. Туды мае бацькі, ураджэнцы Пастаўшчыны, у свой час прыехалі паднімаць цаліну. Але мне не “пайшоў” мясцовы клімат, і мы пераехалі ў Карэлію. Там прайшло ўсё маё маленства. Я і сёння ўспамінаю тыя чароўныя мясціны, дзе над усім пануе веліч тайгі. Менавіта там маці і мая першая настаўніца прывілі мне любоў да прыроды, дапамаглі ўбачыць у ёй незвычайнае, патаемнае.
— Калі вярнуліся ў Беларусь?
— У другі клас я пайшла ўжо ў Казлоўшчынскую школу, пазней сям’я пераехала ў Навадруцк. Гэта быў такі кантраст — ва ўсім! Вельмі сумавала па тых мясцінах. Здавалася, што мяне адарвалі ад чагосьці роднага і дарагога.
Памятаю, як цяжка было прывыкнуць да беларускай мовы. Калі ў Карэліі вучылася на “добра” і “выдатна”, то тут мая паспяховасць істотна “з’ехала” — на ўроках проста не разумела матэрыялу. Але час усё расставіў на свае месцы. І калі пасля заканчэння школы паступіла вучыцца ў Даўгаўпілскае швейнае вучылішча, мяне перапаўняў гонар за ўжо родную мне Беларусь. З якім задавальненнем чытала са сцэны вершы на беларускай мове! Як хацелася на Пастаўшчыну! Але часта прыязджаць дадому не выпадала — пастаянна была задзейнічана ў самых розных мерапрыемствах. Выступала, іграла на баяне, удзельнічала ў конкурсах. Без творчасці жыццё падавалася шэрым і сумным.
Таксама з дзяцінства захаплялася спортам — лыжамі, бегам, стральбой. Часта ўдзельнічала ў спаборніцтвах і займала прызавыя месцы.
— Дзе працавалі пасля заканчэння вучылішча?
— На трэцім курсе выйшла замуж і вярнулася ў Пастаўскі раён. Працавала дворнікам, прыбіральшчыцай, качагарам, брыгадзірам у меліярацыі, прадаўцом (завочна скончыла Полацкі політэхнічны тэхнікум і атрымала спецыяльнасць прадаўца-таваразнаўцы). Выбіраць не прыходзілася: падрасталі дзеці, а сядзець на шыі ў бацькоў не дазваляла сумленне. Таксама ездзіла на заробкі ў Карэлію — збірала і здавала ягады. У дзяцінстве я трызніла ідэяй вярнуцца ў гэтыя мясціны. Але калі трапіла туды праз гады, расчаравалася: ужо няма там ранейшага дабрабыту, чысціні. Толькі прырода, як і дзесяцігоддзі назад, уражвала сваёй маляўнічасцю і непаўторнасцю. Яе фатаграфавала “запоем” — па 12 плёнак за месяц расходавала.
— Калі пачалося Ваша захапленне фатаграфіяй?
— Яшчэ ў дзяцінстве. Шмат здымаў дзядзька, і мне вельмі падабалася за ім назіраць. А ў 1996 годзе брат падарыў мне першую ў жыцці плёнку — радасці не было мяжы! Больш свядома стала фатаграфаваць, калі з сям’ёй у 1991 годзе пераехалі жыць на хутар Лазовікі, што побач з цяперашнім аграгарадком Парыж. Як я жартую, на Елісейскія палі (смяецца — аўт.). Там у мяне нарадзілася трэцяе дзіця — сын Ваня.
На хутары была вялікая гаспадарка — козы, свінні, куры, авечкі, карова, конь, яшчэ і каты з сабакамі. Яны і сталі першымі героямі маіх здымкаў. Шмат фатаграфавала дзяцей, якія заўсёды радавалі сваёй непасрэднасцю і шчырасцю.
Асэнсаванне фатаграфіі і яе каштоўнасці прыйшло пасля трагічнай смерці чатырохгадовага сыночка. Зразумела, што ў жыцці нічога не вяртаецца, і толькі здымкі могуць павярнуць час назад. Падняла ўсе ранейшыя плёнкі, напячатала кожны кадр, на якім быў мой хлопчык. І пашкадавала, што не так часта брала ў рукі фотаапарат.
— На Вашых здымках значна больш пейзажных замалёвак, чым людзей…
— Пасля трагедыі пераключылася на прыроду, яна стала для мяне аддушынай, лекамі. Магла гадзінамі гуляць па палях і лясах, любавацца кветкамі, па паўдня назіраць за насякомымі і фатаграфаваць, фатаграфаваць, фатаграфаваць…
Пачала ўдзельнічаць у конкурсах. Адпраўляла здымкі ў рэдакцыі “Пастаўскага краю”, часопісаў “Алеся”, “Я — мама” і іншыя. За першы год мае здымкі занялі пяць першых месцаў, за адно з іх мне падарылі люстраны фотаапарат “Кэнан”. Гэта быў сапраўдны цуд! У творчасці пачаўся новы этап — яшчэ больш насычаны і плённы. Перад ад’ездам мне нават удалося арганізаваць вялікую фотавыставу ў Парыжскім Доме культуры.
— Чаму рашылі пакінуць Пастаўшчыну?
— Па-першае, на мяне давіў цяжар успамінаў, па-другое, тут я так і не знайшла сябе ні ў прафесіі, ні ў асабістым жыцці. Таму і адважылася на такі крок, хаця зрабіць яго было вельмі няпроста.
На Магілёўшчыну паехала таму, што там жыла сяброўка, з якой у 2000 годзе пазнаёмілася ў санаторыі. Спачатку працавала брыгадзірам малочнатаварнага комплексу. Работа была цяжкая — спала па некалькі гадзін у суткі, выхадных амаль не было, але ніколі не скардзілася. На жаль, пачало падводзіць здароўе. Таму змяніла работу — уладкавалася культработнікам у Расцянскі дом-інтэрнат. Тут мяне чакала новая цікавая праца, новае акружэнне, і я нарэшце адчула сябе запатрабаванай.
— У сацыяльнай сетцы “Фэйсбук” заўважаю, што Вы час ад часу арганізуеце дабрачынныя акцыі…
— Я вельмі хачу дарыць людзям з абмежаванымі магчымасцямі радасць, але, на жаль, сродкаў і ўласных сіл на ўсё не хапае. Таму і звяртаюся да інтэрнэт-аўдыторыі з просьбай дапамагчы. Свет не без добрых людзей — няхай і нямногія, але адгукаюцца. Напрыклад, у мінулым годзе дзякуючы клічу ў сацыяльных сетках у доме-інтэрнаце адкрылі камп’ютарны клас, пастаянна збіраем цёплыя рэчы, пачастункі, ладзім канцэрты.
На Дні беларускага пісьменства ў Глыбокім пазнаёмілася з Ядвігай Паплаўскай і Аляксандрам Ціхановічам. Па маёй просьбе яны прыязджалі ў інтэрнат з дабрачынным канцэртам. Якое гэта было для ўсіх свята! Хаця да апошняга не верыла, што артысты знойдуць для нас час у сваім шчыльным графіку. Яшчэ раз пераканалася ў праўдзівасці выразу “Стукайце — і вам адкрыюць”.
— На фатаграфію час застаецца?
— Без яе не ўяўляю свайго жыцця. Праўда, крыху змяніўся характар здымкаў — усё часцей фатаграфую людзей, рэпартажы з мерапрыемстваў, гарады, у якіх бываю. Для маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі арганізавала фотагурток, які сама і вяду. Яны — асаблівыя людзі, вельмі добрыя, светлыя, як ніхто іншы, умеюць радавацца дробязям. Таму і стараюся хоць неяк расквеціць іх жыццё новымі ўражаннямі, усмешкамі. Нядаўна, напрыклад, мы ездзілі на экскурсію ў магілёўскі заасад. Немагчыма апісаць, як свяціліся іх вочы, колькі пасля было абмеркаванняў у доме-інтэрнаце! Калі бачыш такія вынікі сваёй працы, з’яўляецца натхненне, нараджаюцца новыя ідэі.
Фатаграфую і для душы. Дом, у якім жыву, знаходзіцца ў надзвычай маляўнічым месцы: з аднаго боку лес, з другога — возера. У мяне ёсць магчымасць штодзень любавацца ўзыходам і захадам сонца, гуляць на свежым паветры. А як люблю купацца! Летась купальны сезон закрыла толькі 20 лістапада.
Па-ранейшаму ўдзельнічаю ў фотаконкурсах. У адным з іх, арганізаваным часопісам “Алеся” і прысвечаным любові да Айчыны, нядаўна перамагла і выйграла ноўтбук.
— На Пастаўшчыну прыязджаеце?
— Не так часта, як хацелася б. Але мае думкі па-ранейшаму ў Парыжы. Памятаю ўсіх сваіх сяброў, людзей, якія мне дапамагалі. Перадаю прывітанні і шчырыя віншаванні з навагоднімі святамі Ліліі Зарэцкай, Таццяне Петух, Зінаідзе Казура, Аксане Дробышавай, Фаіне Альсевіч, Марыі Брэскай, клубу “Парыжанка”. Спадзяюся, што жыццё падорыць нам яшчэ шмат сустрэч.
— Вярнуцца не плануеце?
— Час пакажа. Праўду кажуць: калі хочаш рассмяшыць Бога, раскажы яму пра свае планы. Цяпер я жыву работай, сваімі падапечнымі, многія з якіх лічаць мяне сваёй маці. І пакуль я раблю іх шчаслівейшымі, маё жыццё мае сэнс.









Іна СНЯЖКОВА.
Фота з архіва Галіны ПАНКІНАЙ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
В Беларуси без коня — никуда. Белорусский ипподром.
Подробнее В Беларуси без коня — никуда. По крайней мере, так было до недавних пор. Сейчас вот обещают сельчанам приусадебные участки с помощью техники обрабатывать. Да и всяких технических


