Свае, з народа, “Сваякі ”

У канцы 2013 года “армія” народных калектываў раёна папоўнілася яшчэ адным. Напярэдадні Дня работнікаў культуры гэта званне прысвоена аматарскаму тэатральнаму калектыву “Сваякі” Камайскага сельскага Дома культуры.
Драматычны гурток для дарослых пры мясцовым СДК быў створаны яшчэ ў 1995 годзе. З таго часу рэдкае мерапрыемства ў аграгарадку і навакольных вёсках абыходзіцца без удзельнікаў гуртка. Яны радуюць гледачоў сваім майстэрствам на святах вёсак і кірмашах, народных святах — Масленіцы, Купаллі, зажынках — і навагодніх прадстаўленнях. Паспяхова выступаюць і на абласных конкурсах і мерапрыемствах.
З 2009 года кіруе калектывам дырэктар Дома культуры Галіна Бразюль, якая з’яўляецца таксама рэжысёрам-пастаноўшчыкам усіх яго спектакляў. Тады ж, у 2009-ым, па рашэнні ўдзельнікаў гурток стаў называцца “Сваякі”. Гэта назва ўзнікла невыпадкова і звязана з імем рэлігійнага дзеяча, вядомага беларускага паэта, драматурга і публіцыста Казіміра Сваяка, які не толькі пісаў п’есы, але і ставіў іх. Сваю рэлігійную дзейнасць К. Сваяк пачынаў у камайскім касцёле, дзе спачатку служыў вікарыем, а потым быў пасвечаны ў ксяндзы.
Усведамленне таго, што ў даўнейшыя часы мясцовае насельніцтва ведала пра тэатр не па чутках, дае сілы і жаданне самадзейным артыстам праяўляць сябе ў спектаклях і іншых мерапрыемствах, дзе патрабуецца акцёрскі талент. А адкрыла яго кіраўнік калектыву ў людзях, далёкіх ад тэатральнага мастацтва прафесій і розных узростаў.
— У нас іграюць медсястра Эма Паўлава, будаўнік ААТ “Камайскі-агра” Сяргей Мароз, ідэолаг гаспадаркі Юрый Плюта. Ёсць у складзе “Сваякоў” таксама хатнія гаспадыні, вучні школы, такія актыўныя, як Ліяна Шлег, студэнтка Алена Карыцька і, канешне ж, культработнікі Камайскага СДК і клубаў бліжэйшых вёсак, — расказвала Г. У. Бразюль. — Усяго калектыў аб’ядноўвае 15 чалавек. А яго касцяк складаюць 10 захопленых тэатрам асоб, якія пасля працоўнага дня знаходзяць у сабе сілы прыйсці на рэпетыцыі, каб забыць на некаторы час пра жыццёвыя будні і радаваць гледачоў сваім талентам.
Дарэчы, усе спектаклі аматарскага тэатральнага калектыву — а іх у рэпертуары “Сваякоў” пакуль што 5, пераважна камедыі і трагікамедыі — пастаўлены на беларускай мове. Аўтарамі п’ес з’яўляюцца не толькі вядомыя пісьменнікі Андрэй Макаёнак, Міхась Чарот, але і работнікі культуры. У прыватнасці, рэжысёр Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек Святлана Бень, Таццяна Спаткай, сама Галіна Уладзіміраўна Бразюль. Пастаноўкі апавядаюць пра сучасную і былую беларускую вёску, яе жыхароў і ўзаемаадносіны паміж імі. А таму блізкія і зразумелыя гледачам, якія з задавальненнем прыходзяць на выступленні сваіх “Сваякоў”.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Як добрыя намеры царквы нішчаць гістарычную спадчыну беларусаў
Подробнее Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры б’е ў званы: царква не займаецца аховай дастапомнасцяў, якія ёй належаць. Рэстаўрацыя, калі і адбываецца, дык не адпавядае


