Пашыраем зону абслугоўвання
Карэспандэнт “Пастаўскага краю” гутарыць з начальнікам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Пятром Леанідавічам КУРТО.
— Пётр Леанідавіч, год толькі пачаўся, і каляндар прафесійных свят аднымі з першых у краіне распачынаюць работнікі сацыяльнай абароны.
— Так, наша прафесійнае свята адзначаецца 5 студзеня. Свой адлік яно вядзе з 1919 года — менавіта тады было падпісана адпаведнае рашэнне Савета Народных Камісараў. Але калі звярнуцца да гісторыі крыху глыбей, то даведаемся, што ўжо ў пачатку 18-га стагоддзя мелі месца ўказы Пятра І, і ў іх гаварылася пра неабходнасць абароны людзей, якія аказаліся ў складаным становішчы. У сучаснай Беларусі свята адзначаецца згодна з Указам Прэзідэнта краіны ад 24 сакавіка 1998 года №157.
— Раскажыце, калі ласка, пра асноўныя кірункі дзейнасці.
— Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, абласны камітэт, раённы выканаўчы камітэт мэтанакіравана працуюць у плане арганізацыі абароны грамадзян. Уся наша работа будуецца з улікам задач, вызначаных вышэйстаячымі структурамі. На сённяшні дзень на ўліку ва ўпраўленні 12712 атрымальнікаў пенсій і дапамог, за 11 месяцаў 2013 года на гэтыя мэты зрасходавана 268 млрд 142 млн 300 тыс. рублёў.
Ва ўпраўленні тры аддзелы: пенсій і дапамог (начальнік — Марына Мечыславаўна Міхасёнак), па працы і занятасці насельніцтва (Таццяна Анатольеўна Варабей) і сацыяльна-працоўных адносін (Ілона Васільеўна Дзядзюля). Нашым структурным падраздзяленнем з’яўляецца тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (дырэктар — Дзіяна Іванаўна Пякарская).
— Як Вы ацэньваеце работу структур сацыяльнай абароны?
— Станоўча. Усе службы працуюць стабільна, і ў гэтым заслуга людзей, якія гадамі назапашвалі вопыт, удасканальвалі метады работы. У іх ліку хачу назваць Марыну Антонаўну Баўтута, Глафіру Пятроўну Сікора, Раісу Мікалаеўну Даўгалюк, Алену Бярнардаўну Таразевіч, Дзіяну Аляксандраўну Чудзікаву, а таксама ветэранаў ТЦСАНа Алу Пятроўну Макрота і Яўгенію Усцінаўну Маліноўскую. Не магу не назваць і Іны Вячаславаўны Саковіч, якая больш за 20 гадоў узначальвала службу сацыяльнай абароны.
— Спыніцеся, калі ласка, на рабоце тэрытарыяльнага цэнтра.
— Ён адкрыўся ў 2001 годзе. Пачыналі з двух аддзяленняў, а цяпер іх сем: два — кругласутачнага знаходжання (у Паставах і Лынтупах); першаснага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання; сацыяльнай дапамогі на даму; адаптацыі, рэабілітацыі і дзённага знаходжання інвалідаў; тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва; адраснай дапамогі. З пастаўленымі задачамі ўсе спраўляюцца паспяхова, за што я ўдзячны загадчыкам Юліі Сяргееўне Чалей, Надзеі Тадэвушаўне Гатоўскай, Галіне Алёйзаўне Лапушынскай, Таццяне Вацлаваўне Андрон, Вользе Алегаўне Гінько і Генадзію Багданавічу Каравацкаму. Новае аддзяленне адраснай дапамогі ўзначаліла Ірына Эдуардаўна Кухальская.
У штаце 161 чалавек, 107 з іх — сацыяльныя работнікі. Акрамя дапамогі, якая аказваецца ўсімі аддзяленнямі, названымі вышэй, у цэнтры ёсць паслуга сацыяльнага таксі, і яна вельмі запатрабаваная, працуюць «тэлефон даверу», дзе можна атрымаць бясплатную кансультацыю, салон “Міласэрнасць”, пункт пракату сродкаў рэабілітацыі. На працягу года праводзілася дабрачынная акцыя па зборы і перадачы з рук у рукі адзення, абутку, пасцельных прылад.
— Што можаце сказаць пра перспектывы развіцця?
— Галоўная задача на бягучы год — удасканаленне дзяржаўнай сістэмы кіравання, якая ў нас распрацавана, і інфармацыйнай сістэмы. Насельніцтва старэе. І як бы ні хацелася, каб людзі сваю старасць дажывалі ў сем’ях, так не атрымліваецца. Клопат аб годным жыцці грамадзян у пажылым узросце — вось наш арыенцір. Таму службы сацыяльнай абароны павінны развівацца, нам трэба пашыраць зону абслугоўвання. Скажам, у гарпасёлку Варапаева ёсць мабільная брыгада па аказанні паслуг па распілоўцы дроў, складзіраванні, выкананні рамонтных работ. Ёсць вялікая патрэба ў такой брыгадзе і ў райцэнтры, і яна будзе створана, да таго ж з яшчэ большым спектрам паслуг. У ТЦСАНе адкрываюцца два аддзяленні: адно з іх — адраснай дапамогі — ужо функцыянуе з 1 студзеня, другое — дзённага знаходжання для пажылых грамадзян — пачне працаваць пазней (нам перадаецца база былога кабельнага ўчастка). Філіял тэрытарыяльнага цэнтра адкрыецца ў Лынтупах.
Ёсць і іншыя задумы. У прыватнасці, прапрацоўваецца пытанне стварэння дамоў для пражывання ў зімовы перыяд людзей, якія апынуліся ў цяжкіх умовах. На ўвазе маюцца дамы кватэрнага тыпу, дзе ёсць спальня, зала, кухня, санвузел. Купляць кватэры няма неабходнасці, у раёне нямала будынкаў, напрыклад, закрытых школ, якія можна абуладкаваць пад гэтыя мэты.
— Пётр Леанідавіч, а праблем з кадрамі не будзе?
— Не. Усе службы ўкамплектаваны кадрамі, якія ведалі і ведаюць, у якую сферу ідуць. Смела магу сказаць і пра тое, што выпадковых людзей у нас няма. Работнікі творча падыходзяць да ўскладзеных абавязкаў. Аказваць маральную, псіхалагічную дапамогу і падтрымку пажылым і адзінокім можа не проста адукаваны чалавек, а той, хто ўмее быць чулым, спагадным. Калектыў часткова абнавіўся, адным словам, стабільны, працаздольны.
Я ўсім удзячны за старанне. Па традыцыі гэта было сказана напярэдадні на ўрачыстым сходзе. Лепшыя работнікі адзначаны Ганаровымі граматамі аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў, камітэта аблвыканкама, райвыканкама і нашага ўпраўлення.
Карыстаючыся выпадкам, хачу падзякаваць супрацоўнікам упраўлення і ТЦСАНа за работу па прыцягненні спонсарскіх сродкаў. У 2013 годзе мы атрымалі 60 млн рублёў (закуплены цяпліца, газонакасілка, тэлевізары). У ліку самых актыўных назаву Вольгу Яўгенаўну Бабічаву, Фаіну Мінаеўну Савіч, Сяргея Васільевіча Маскалёва. Дапамогу аказвалі некаторыя прыватныя магазіны. Зрэшты, да каго б ні звярталіся, ніхто не адмовіў, за што кожнаму вялікі дзякуй.
Шчыра віншую з прафесійным святам работнікаў сістэмы сацыяльнай абароны, а таксама ветэранаў, тых, хто працаваў ва ўпраўленні і тэрытарыяльным цэнтры. Жадаю моцнага здароўя, дабрабыту ў сем’ях, поспехаў і ўдачы. Усіх — з Новым годам і Раством!
Гутарыла Галіна ПІШЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
В Беларуси без коня — никуда. Белорусский ипподром.
Подробнее В Беларуси без коня — никуда. По крайней мере, так было до недавних пор. Сейчас вот обещают сельчанам приусадебные участки с помощью техники обрабатывать. Да и всяких технических


