Новы цэх – гонар завода
Для калектыву ААТ “Пастаўскі малочны завод” 2013 год знакавы. Акрамя таго, што прадпрыемства працавала стабільна і выпускала добра вядомую ў краіне і за яе межамі прадукцыю пад гандлёвай маркай “Паставы Гарадок”, якая, як і ў папярэднія гады, была адзначана дыпломамі і іншымі ўзнагародамі прэстыжных выстаў і конкурсаў, тут ажыццёўлена самая маштабная за ўсю папярэднюю гісторыю мадэрнізацыя вытворчасці. Уведзены ў эксплуатацыю новы сырны цэх магутнасцю 20 тон сыру ў суткі (пакуль выпускаецца 8 тон). Пабудаваны сам цэх, камера паспявання сыроў. Асвоена 210 мільярдаў рублёў, засталося асвоіць 19,5 мільярда рублёў. Завяршаюцца работы на будаўніцтве лініі па нарэзцы і ўпакоўцы сыроў, станцыі абезжалезвання вады, каналізацыйна-помпавай станцыі. Аб’екты наступнага года — прахадная і павільён для адгрузкі сыроваткі.
Сырароб Г. С. Дабравольская і майстар Л. А. Савіч
— Безумоўна, новы сырны цэх — гэта важкае дасягненне і гонар завадчан, — гаворыць дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства В. Ф. Пылінскі. — Яго ўвод дазволіць нам значна павялічыць аб’ёмы перапрацоўкі сыравіны і выпуску гатовай прадукцыі, павысіць яе якасць і пашырыць рынкі збыту, у тым ліку ў Расію. У той жа час занепакоены тым, што наяўная сыравінная зона не здольна забяспечыць завод патрэбнай колькасцю малака — 200 тон, а з улікам натуральнамалочнай прадукцыі — 250 тон у суткі (цяпер маем у сярэднім 100 тон). Вырашаць пытанне трэба ўжо. Вялікія надзеі ўскладваем на рэканструкцыю і будаўніцтва малочнатаварных ферм, якія будуць аснашчаны сучасным абсталяваннем, укамплектаваны жывёлай. Будзем працягваць закупляць малако ў насельніцтва, але і ў гэтым плане сітуацыя складваецца не лепшым чынам: на вёсцы змяншаецца пагалоўе жывёлы, моладзь не надта хоча абцяжарваць сябе асабістымі падвор’ямі.
Цэх, дзе раней выпускалі цвёрдыя і паўцвёрдыя сыры, пакуль закансерваваны. Але праз некаторы час пры дастатковай колькасці якаснай сыравіны ён, магчыма, запрацуе, і паўцвёрдыя сыры зноў з’явяцца ў гандлёвай сетцы. Што датычыць новай прадукцыі, то яе плануецца выпускаць 19 найменняў (пакуль — 7-8). Сыры рэалізуюцца на тэрыторыі Беларусі, першыя тоны паступілі ўжо і на расійскі рынак. Якасць прадукцыі задавальняе спажыўцоў, і я не магла не пацікавіцца ў кіраўніка, што ж у аснове поспеху?
— Адказнасць кожнага работніка, — лічыць В. Ф. Пылінскі. — Калектыў у нас цудоўны, і пра гэта сведчыць ужо той факт, што тыя ж самыя людзі, якія былі заняты ў сырнай вытворчасці, за кароткі тэрмін асвоілі новае абсталяванне вядучых еўрапейскіх вытворцаў, новыя тэхналогіі, за што я ўдзячны маім намеснікам, спецыялістам, усім, хто займаецца паляпшэннем якасці прадукцыі. Дзякуй і сельгасвытворцам — кіраўніцтву гаспадарак, жывёлаводам. Жадаю ўсім моцнага здароўя і дабрабыту, поспехаў ва ўсіх справах. З Новым годам!
Галіна ПІШЧ.
Фота Алены Шапавалавай.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Як добрыя намеры царквы нішчаць гістарычную спадчыну беларусаў
Подробнее Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры б’е ў званы: царква не займаецца аховай дастапомнасцяў, якія ёй належаць. Рэстаўрацыя, калі і адбываецца, дык не адпавядае


