Лынтупскія ляснічыя справілі наваселле (+фота)
24 снежня на базе Пастаўскага лясгаса прайшоў абласны семінар, падчас якога кіраўнікі лясгасаў Прыдзвінскага краю азнаёміліся з развіццём інфраструктуры паляўнічых гаспадарак у Лынтупскім, Старадворскім і Варапаеўскім лясніцтвах. А перад гэтым разам з гаспадарамі прысутнічалі на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця адміністрацыйнага комплексу Лынтупскага лясніцтва.
Комплекс вырас на ўскрайку лесу пры ўездзе ў гарадскі пасёлак з боку Пастаў. За паўтара года будаўнікі ўзвялі адміністрацыйны будынак, гаражы, альтанку, кацельню, пункт проціпажарнага інвентару, устанавілі агароджу, праклалі дарожкі. Забудова атрымалася прыгожай, сучаснай і вельмі запатрабаванай, бо ранейшае памяшканне лясніцтва эксплуатавалася амаль 75 гадоў.
— 2013-ы з’явіўся годам актыўнай работы па ўкладванні інвестыцый у асноўны капітал, — адзначыў на наваселлі дырэктар лясгаса Уладзімір Місачэнка. — Асноўны іх аб’ём мы накіравалі на набыццё машын, абсталявання і транспартных сродкаў, правядзенне будаўніча-мантажных работ, развіццё інфраструктуры паляўнічай гаспадаркі. Толькі ва ўзвядзенне адміністрацыйнага комплексу Лынтупскага лясніцтва ўкладзены 1 мільярд 661 мільён рублёў. Сродкаў не шкада, бо людзі нарэшце змогуць працаваць у цывілізаваных умовах, ды і наведвальнікаў цяпер не сорамна прымаць.
Падзеяй не толькі мясцовага значэння назвалі адкрыццё адміністрацыйнага комплексу ў Лынтупах генеральны дырэктар абласнога вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Сяргей Даніловіч і старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Арэхаў, якія разам з дырэктарам лясгаса Уладзімірам Місачэнкам перарэзалі чырвоную стужку. Ляснічаму Рышарду Пецюлевічу былі ўручаны сімвалічны ключ ад комплексу, а таксама падарункі — два камп’ютары і бензапіла.
Госці прайшліся па тэрыторыі комлексу, наведалі галоўнае памяшканне, дзе размешчаны рабочыя кабінеты, пакой для адпачынку, санітарны вузел і іншыя. Яны абсталяваны мэбляй Варапаеўскага дрэваапрацоўчага камбіната. Як адзначыў Рышард Пецюлевіч, на ўзвядзенні аб’екта стараліся выкарыстоўваць уласную драўніну, шэраг заказаў быў выкананы ААТ “Паставымэбля”. Вясной на тэрыторыі комплексу сваімі сіламі будуць пасаджаны туі, закладзены невялікі дэндрапарк, зроблены газон, кветнікі.
— У 2014-ым нашаму лясніцтву споўніцца 75 гадоў, — адзначыў Р. Пецюлевіч. — Да гэтай даты мы атрымалі выдатны падарунак. Зробім усё для таго, каб тэрыторыя комплексу была яшчэ больш прыцягальнай, а набыткі ў працы — больш важкімі.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Як добрыя намеры царквы нішчаць гістарычную спадчыну беларусаў
Подробнее Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры б’е ў званы: царква не займаецца аховай дастапомнасцяў, якія ёй належаць. Рэстаўрацыя, калі і адбываецца, дык не адпавядае


