Будучыня галіны — за сучаснымі льнозаводамі

У сераду, 4 лістапада, з рабочым візітам Паставы наведаў Прэм’ер-міністр краіны Міхаіл Мясніковіч. Мэтай яго прыезду стала азнаямленне з ходам работ па рэканструкцыі Пастаўскага льнозавода ў рамках даручэння кіраўніка дзяржавы. Разам са старшынёй беларускага Урада на завод завіталі старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання рэспублікі Леанід Заяц, намеснік Прэм’ер-міністра, старшыня праўлення Банка развіцця Беларусі Сяргей Румас, іншыя адказныя асобы.
Віцебшчына і Пастаўшчына ў прыватнасці сталі зонай павышанай увагі Прэм’ер-міністра невыпадкова. У нашай вобласці самая высокая канцэнтрацыя льнозаводаў і вытворчасць ільновалакна ў краіне — мы вырошчваем і перапрацоўваем больш за 40 працэнтаў ільну, прадукцыя з якога запатрабавана не толькі на ўнутраным, але і на знешнім рынках, прыносячы такую неабходную рэспубліцы валюту.
Па словах М. У. Мясніковіча, на сённяшні дзень у галіне вытворчасці льну і льновалакна самае вузкае месца — гэта льнозаводы. На працягу ўсяго існавання ніхто не ўкладваў сродкі ў іх тэхнічнае перааснашчэнне. Таму Урадам распрацавана дакладная праграма дзеянняў, у адпаведнасці з якой з 40 льнозаводаў у краіне ў выніку мадэрнізацыі застануцца 25. Гэта будуць сучасныя прадпрыемствы, аснашчаныя найноўшымі тэхналагічнымі лініямі. 4 заводы ўжо працуюць, іх увялі ў строй у папярэднія гады. На працягу 2013-га — першай паловы 2014 года ў эксплуатацыю будуць здадзены яшчэ 6 прадпрыемстваў, у тым ліку 2 — у Віцебскай вобласці — Пастаўскі і Арэхоўскі.
Што датычыць Віцебшчыны, раней тут было 20 ільнозаводаў, сёння з філіяламі застаецца 13. У 2014 годзе будзе ўсяго 10. На адным з іх — Дубровенскім — работы па мадэрнізацыі завершаны, на Пастаўскім і Арэхоўскім падыходзяць да завяршэння. Налета плануецца пачаць тэхнічнае перааснашчэнне на заводах у Коханаве, Лёзне, Верхнядзвінску і Міёрах. Усе яны з’яўляюцца пастаўшчыкамі сыравіны на Аршанскі льнокамбінат, які таксама перажывае перыяд глабальнай рэканструкцыі.
— Аршанскаму льнокамбінату зараз неабходна добрая прадукцыя — льновалакно высокіх нумароў. З яго на сучасным абсталяванні можна вырабляць якаснае, стандартнае палатно, якое добра рэалізуецца ў многіх краінах свету, — адзначыў старшыня аблвыканкама А. М. Косінец. — Старое абсталяванне, якое мы прымяняем, нават доўгую трасту нумарам 1,5 ператварае ў кароткае валакно і яго выхад складае каля 25-30 працэнтаў, тады як у заходніх краінах — 50-70 працэнтаў. Новыя заводы дазволяць у значнай ступені стабілізаваць і зрабіць даходнай льнаводчую галіну. Прычым будзе перапрацоўвацца ўвесь лён без выключэння.
Акрамя мадэрнізацыі саміх заводаў, на думку А. М. Косінца, значныя грашовыя сродкі неабходны для набыцця сучаснай тэхнікі: трактароў, прэс-падборшчыкаў, ільноцерабілак, іншых механізмаў. Каб правільна вырошчваць лён, Віцебшчыне патрэбна яшчэ каля 150-200 мільярдаў рублёў. “Тады да 2016 года мы зможам выйсці на канкурэнтаздольныя параметры, якія дазволяць нашаму льну годна прадстаўляць сябе на сусветным рынку”, — сказаў Аляксандр Мікалаевіч.
І ўсё ж побач з важнымі стратэгічнымі пытаннямі, пра якія ішла гаворка падчас візіту М. У. Мясніковіча ў Паставы, у цэнтры ўвагі заставалася рэканструкцыя мясцовага льнозавода. Яго дырэктар П. І. Скурко расказаў, што пасяўныя плошчы льну ў раёне займаюць 1400 гектараў, з іх непасрэдна льнозавода — 1050 гектараў, атрыманая сёлета ўраджайнасць склала 8,3 ц/га. Заводам нарыхтавана 2673 тоны трасты сярэднім нумарам 1,05. Усяго на ім працуе 145 чалавек, работа на асноўнай вытворчасці арганізавана ў тры змены. Таксама Прэм’ер-міністру далажылі, як ідзе мадэрнізацыя прадпрыемства. Усяго на гэтыя мэты неабходна 166 мільярдаў рублёў. Летась на 30 мільярдаў было закуплена абсталяванне і праведзены разлікі з будаўнікамі. Сёлета 20 мільярдаў пайшлі на разлікі з праектным інстытутам, будаўнічым трэстам №16 г. Наваполацка і перадаплату кацельнага абсталявання. Да канца года чакаецца паступленне яшчэ 28,4 мільярда рублёў. Трэба адзначыць, што вялікую ролю ў працэс мадэрнізацыі пастаўскага і іншых ільнозаводаў унёс Банк развіцця Беларусі, які не толькі выдзеліў значную суму грашовых сродкаў, але і распрацаваў фінансавую схему для ўсіх шасці заводаў рэспублікі.
Кіраўнік Урада цікавіўся практычна ўсімі пытаннямі жыццядзейнасці прадпрыемства: якія гатункі льну вырошчваюцца на заводскіх палях і на Віцебшчыне ў цэлым, які аб’ём рэалізацыі прадукцыі пастаўскіх ільнаводаў сёлета, якая яе рэнтабельнасць; пазнаёміўся з узорамі паглыбленай перапрацоўкі льну. А затым адправіўся на будаўнічую пляцоўку, дзе ўзводзіцца новы сучасны цэх. Ацаніўшы аб’ёмы зробленага, Прэм’ер-міністр паставіў задачу будаўнікам на працягу снежня-студзеня зрабіць яго цеплавы контур, каб не ўпускаць зімовы час і весці бетонныя работы, пачынаць мантаж абсталявання. Не абмінуў таксама дзеючыя цэхі, у тым ліку асноўнай вытворчасці. Там азнаёміўся з тэхналагічным працэсам перапрацоўкі льну, пагутарыў з рабочымі.
У цэлым Прэм’ер-міністр застаўся задаволены ўбачаным на заводзе. Пры гэтым адзначыў, што нават на старым абсталяванні завод выпускае нядрэннае валакно. Падводзячы вынікі свайго візіту ў Паставы, М. У. Мясніковіч у прыватнасці сказаў:
— Лічу, што ў Віцебскай вобласці пытанні вытворчасці льну і льновалакна вырашаюцца даволі добра. Але неабходны эканамічныя метады для таго, каб было выгадна вырабляць якасную сыравіну. У гэтай сувязі былі не да канца дапрацаваны некаторыя пытанні. Напярэдадні яны разглядаліся на пасяджэнні Урада. Сёння мы прынялі рашэнне ўраўнаваць эканамічныя ўмовы вытворчасці льнотрасты як для калектыўных гаспадарак, так і для заводаў. У выніку ў іх з’явіцца зацікаўленасць у вырошчванні і перапрацоўцы гэтай дастаткова капрызлівай культуры, якая патрабуе безумоўнага выканання тэхналогіі.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
"Наша жизнь не будет прежней еще год-полтора". Эпидемиолог о ситуации в мире
Подробнее Эпидемиолог Кейтлин Риверс в интервью для CNN заявила, что в ближайшие год-полтора жизнь в мире не будет прежней.


