Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Всё делает с максимальной отдачей

Всё делает с максимальной отдачей

Рухгэта жыццё. Менавіта такім дэвізам заўсёды кіруецца Алена Мікалаеўна Пурлан, начальнік планава-фінансавага аддзела ААТ «Паставымэбля». Ішы раз яна ловіць сябе на думцы, што тэмп час ад часу можна было б i зменшыць, але не атрымліваеццапрывыкла ўсё рабіць з максімальнай аддачай. Дзякуючы сваёй высокай працаздольнасці, актыўнасці і высокім паказчыкам у працы Алена Мікалаеўна сёлета стала лаўрэатам звання «Чалавек года Пастаўшчыны» ў намінацыі «Прамысловасць».

Нарадзілася і вырасла  Алена ў Мінску. Школьныя гады праляцелі вельмі імкліва, запомніліся агульнымі захапленнямі са школьнымі сябрамі, цяжкасцямі і перамогамі. Адна з іх — першае месца ў міжшкольных спаборніцтвах каманд КВЗ. Аднак самае значнае дасягненне таго перыяду — заканчэнне сярэдняй школы з залатым медалём. Разам з атэстатам дзяўчына атрымала і пасведчанне аб заканчэнні вучэбна-вытворчага комплексу з прысваеннем кваліфікацыі «Аператар-праграміст ПЭВМ». Гэтая «корачка» вельмі спатрэбілася — дзякуючы ёй адразу пасля школы Алена ўладкавалася на працу ў Беларускае вытворчае аб’яднанне «БЕЛВАР». Трапіла ў ад­дзел, які займаўся распрацоўкай і ўкараненнем праектаў удасканалення кіравання вытворчасцю, эканоміяй сродкаў прадпрыемства за кошт прымянення высокатэхналагічных сістэм. Працаваць на вялікім заво­дзе было цікава, але залатая медалістка марыла аб вышэйшай адукацыіі і спецыяльнасці, якая стала б часткай жыцця.

Паколькі ў Алены Пурлан любімым прадметам у школе была матэматыка, вырашыла абраць прафесію бухгалтара. Увасобіць задуму ў жыццё ўдалося не адразу. Лёс распарадзіўся так, што спачатку было замужжа, затым — нараджэнне сына і толькі потым — паступленне на завочнае аддзяленне Мінскага фінансава-экана­мічнага тэхнікума.

— Спачатку было вельмі складана. Па-першае, маленькі сын (на той час яму было 1,5 года), па-другое, ніякіх ведаў у галіне бухгалтарскага ўліку, па-трэцяе, сесіі. Цяжка было прывыкнуць да таго, што завочніку спачатку самому трэба вывучыць прадмет, затым напісаць кантрольную работу і толькі пасля гэтага на сесіі атрымаць дадатковыя веды і здаць іспыты. Дзякуй свекрыві, сястры і пляменніцам мужа — заўсёды выручалі, прыглядвалі за малым, — успамінае Алена Мікалаеўна. — Тэхнікум я скончыла з адзнакай і ў той жа год паступіла ў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт на спецыяльнасць «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт».

У Паставах Алена  Мікалаеўна працавала ў розных арганізацыях: бухгалтарам у аддзеле адукацыі, эканамістам па цэнах і намеснікам галоўнага бухгалтара ў рай­спажыўтаварыстве, а ў 2008 годзе ўладкавалася начальнікам планава-фінансавага аддзела на «Паставымэблю». Гэтую пасаду займае і зараз. Штодня вырашае эканамічныя, фінансавыя і бухгалтарскія пытанні, а з нядаўняга часу яшчэ і пытанні праграміравання. Нярэдка бывае так, што звоняць адразу ўсе тэлефоны, у кабінеце чакаюць наведвальнікі, і кожнаму трэба ўдзяліць увагу, даць указанні, растлумачыць. А тут яшчэ тэрміновыя і планавыя рэвізіі, праверка накладных, продаж і купля валюты, адпраўка супрацоўні­каў прадпрыемства на вучобу. Праца ўскладняецца яшчэ і тым, што прадпрыемства працуе не з адным, а адразу з трыма банкамі. Супрацоўнічаюць з тымі, хто прапануе найбольш выгадныя ўмовы крэдытавання і абслугоўвання.

У вольны ад працы час любіць гатаваць, асабліва эксперыментаваць з новымі стравамі, хадзіць у грыбы і ягады. Гэта звычка засталася яшчэ з дзяцінства, калі разам з сястрой праводзілі летнія канікулы ў бабулі ў вёсцы Рубеж. Падабаецца падарожнічаць.

— Былі ў Польшчы, Адэсе, Крыме. А ў мінулым го­дзе купілі з мужам пуцёўку ў Санкт-Пецярбург. Уражанні незабыўныя. Уставалі зацемна, каб як мага больш наведаць музеяў, палацаў, гістарычных месцаў. Пасля такіх экскурсій у гасцініцу вярталіся ўначы, неверагодна стомленыя, а раніцай усё пачыналася наноў, — дзеліцца ўражаннямі Алена Пурлан. — Ёсць яшчэ шмат цудоўных мясцін, дзе нам хацелася б пабываць. Спадзяюся, што ўсё задуманае спраўдзіцца.

Няма нічога немагчымага. Галоўнае — паставіць мэту і прыкладваць усе намаганні для яе ўвасаблення. Алена заўсёды так і робіць. Калісьці марыла рэалізаваць сябе ў працы — гэта ў яе атрымалася, стварыць трывалую сям’ю — з мужам разам ужо 22 гады. Дзеці радуюць, абодва сыны добра вучацца, старэйшы — у  БНТУ, малодшы — у СШ № 2. Што яшчэ трэба для шчасця?

Вераніка ФІЛАНОВІЧ.

 Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой