Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Весь мир начинается с матери

Весь мир начинается с матери

14 кастрычніка ў нашай краіне адзначаўся Дзень маці. Самым дарагім, блізкім і любым жанчынам падносілі кветкі і падарункі, жадалі шчасця і дабра, услаўлялі іх самаахвярнасць і адданасць. Маці былі акружаны цеплынёй, ласкай і ўвагай не толькі дома, але і ў працоўных калектывах, на ўрачыстасцях, якія з нагоды свята адбыліся ў Паставах і Віцебску.

Традыцыйны прыём  жанчын з розных куткоў Прыдзвінскага краю прайшоў у  абласным выканаўчым камітэце. Іх вітаў намеснік старшыні аблвыканкама У. У. Цярэ­нць­еў. Ён адзначыў, што ў нашай краіне падтрымка сям’і, ахова мацярынства і дзяцінства з’яўляюцца прыярытэтнымі кірункамі дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі, а праца па выхаванні дзяцей — ганаровая і паважаная. Пацвяр­джэннем таму з’яўляецца ордэн Маці. За выхаванне пецярых і больш дзяцей ім адзначаны 598 жанчын Віцебшчыны. Нядаўна, у  адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі, такую высокую ўзнагароду атрымалі яшчэ восем.

Урачыстае ўручэнне ордэнаў прымеркавалі да Дня маці. У ліку іншых узнагароду атрымала і прыбіральшчыца службовых памяшканняў ААТ “Хацілы-агра” Алена Матылёнак. Імянінніцай адчувала сябе на прыёме ў аблвыканкаме і яшчэ адна пастаўчанка — Іна Чайкоўская з гарадскога пасёлка Варапаева. Яна стала лаўрэатам прэміі Героя Савецкага Саюза Зінаіды Міхайлаўны Тусналобавай-Марчанка. Такога  гонару Іна Уладзіміраўна  (а ўсяго лаўрэатамі сталі 25 жанчын) удастоена за высокі маральны прыклад у выхаванні дзяцей і ўмацаванні сям’і. Дарэчы, сям’я­ Чайкоўскіх сёлета стала пераможцай раённага конкурсу на лепшую мнагадзетную сям’ю Пастаўшчыны, паспяхова прайшла паўфінал і трапіла ў фінальную частку абласнога агляду-конкурсу, дзе была прызнана таксама адной з лепшых.

— Уражанні ад прыёму ў аблвыканкаме засталіся найлепшыя. Я так расчулілася, што нават праслязілася, — расказвала І. У. Чайкоўская. — Усе жанчыны атрымалі дыпломы, прэміі, раскошныя букеты, а старэйшыя дзеці, якія былі разам з маці, — салодкія падарункі. »

У Паставах Дню маці  была прысвечана тэматычная праграма “З гэтым імем звязана жыццё”, на якую ў раённы Дом культуры былі запрошаны мнагадзетныя маці, усе жадаючыя па­ў­дзельнічаць ва ўшанаванні самых дарагіх і любімых жанчын. У зале і на сцэне панавала  радасная, святочная атмасфера.

Намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў павіншаваў усіх з гэтым асаблівым днём, адзначыў, што ў Рэспубліцы Беларусь сем’і, якія выхоўваюць дзяцей, на дзяржаўным узроўні атрымліваюць 10 відаў дапамогі, карыстаюцца льготамі пры будаўніцтве жылля і іншымі. На Пастаўшчыне пражывае каля 20 жанчын, узнагароджаных ордэнам Маці, амаль 400 мнагадзетных, прыёмных і апякунскіх сем’яў. Яны вартыя павагі і пашаны, у сваёй большасці служаць прыкладам узорнага выканання мацярынскага абавязку, дастойнага выхавання дзяцей.

На свяце былі ўручаны Па­дзякі старшыні раённага выканаўчага камітэта мнагадзетным маці Галіне Генадзьеўне Ластоўскай і Алене Мікалаеўне Ліпік з Варапаеўскага і Ярэўскага сельсаветаў. А затым на сцэну пад дружныя апладысменты залы запрасілі пастаўчанак, узнагароджаных ордэнам Маці. За апошнія гады такую высокую адзнаку ў раёне атрымалі Ірына Іванаўна Гукава, Тэрэса Альфонсаўна Дуброўская, Вольга Васільеўна Кавалёва, Алена Пятроўна Конанава, Тамара Генадзьеўна Аліхвер, Ганна Антонаўна Сямашка, Ванда Іосіфаўна Янчык, Крысціна Віктараўна Пяткевіч, Галіна Фердынандаўна Лешчык, Наталля Дзмітрыеўна Дзедавец, Вяргінія Вітольдаўна Сакалова, Іна Станіславаўна Русецкая,  Таццяна Леанідаўна Пасечнік, Марына Валянцінаўна Юхневіч, Мая Анатольеўна Цапелік, Марыя Віктараўна Кажурна, Таццяна Вітальеўна Абуховіч, Вольга Мікалаеўна Мурзіч. Ім (а пераважная большасць узнагароджаных ордэнам прысутнічала на свяце) былі адрасаваны самыя шчырыя віншаванні, пажаданні здароўя, шчасця, дабрабыту і ўручаны кветкі.

Адной з добрых традыцый тэматычных вечароў, прысвечаных Дню маці, з’яўляецца запрашэнне гасцей. На гэты раз імі сталі сем’і Насевічаў з гарадскога пасёлка Варапаева і Врублеўскіх з Пастаў. Іх «візітныя картачкі» былі прадстаўлены ў відэасюжэтах, але асноўнае знаёмства праходзіла на сцэне, дзе першымі паўсталі гераіні — Таццяна Мікалаеўна Насевіч і Таццяна Іванаўна Врублеўская. Потым да іх далучыліся мужы з дзецьмі —  Іван Францавіч з трыма дачушкамі  і Вячаслаў Людвігавіч з трыма сынамі. Яны падзяліліся сваім вопытам, ведамі і разуменнем таго, як трэба будаваць сямейныя адносіны, выхоўваць дзяцей, знаходзіць час для адпачынку і карысных заняткаў. Нягледзячы на тое, што ў сем’­яў розныя жыццёвы вопыт,  прафесійная падрыхтоўка, захапленні, іх аб’ядноўвае аднолькавы клопат пра дзяцей. Момант, калі яны на сцэне віншавалі сваіх мам са святам, атрымаўся самым кранальным.

Увогуле, на працягу ўсёй святочнай праграмы на сцэне Дома культуры не сціхалі дзіцячыя галасы. Мамам і бабулям, усім прысутным у зале прысвяцілі свае песні і танцы выхаванцы дзіцячага сада “Рамонак”, танцоры раённага цэнтра дзяцей і моладзі, узорных эстраднай студыі “Юніта” і цыркавой студыі “Каскад” РДК, нядзельнай школы пры пастаўскай царкве, іншыя самадзейныя выканаўцы.

У панядзелак праваслаўныя вернікі адзначалі вялікае свята — Пакроў Прасвятой Багародзіцы, якая апякуецца пра сем’і, кожнага з нас. Таму невыпадкова на ўрачыстасці з нагоды Дня маці быў запрошаны настаяцель храма Святога Мікалая Цудатворца протаіерэй Валерый Пашкевіч, выступленне якога стала свое­асаблівым наказам. Ён благаславіў жанчын на прымнажэнне свайго роду, заклікаў мацаваць, берагчы сем’і і сямейныя каштоўнасці.


Весь мир начинается с матери

Весь мир начинается с матери

Весь мир начинается с матери

Весь мир начинается с матери

Весь мир начинается с матери

Весь мир начинается с матери

Весь мир начинается с матери

Весь мир начинается с матери

Весь мир начинается с матери

Весь мир начинается с матери

 Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой