Самая ожидаемая передача — «Прогноз погоды»
Ідучы з Шудаўцаў у Лынтупы ў школу, Люда восенню любавалася роўнымі ўсходамі азімых, вясной не магла адвесці вачэй ад жоўтага рапсавага дывана, а падчас уборкі зерневых яе п’яніў водар свежазжатай збажыны. Але ў той час яна не думала, што поле стане для яе месцам работы. Цяпер Людміла Урбанайць — галоўны аграном адкрытага акцыянернага таварыства “Янавіца-агра”.
Пасля заканчэння 9 класаў Лынтупскай сярэдняй школы дзяўчына стала навучэнкай Пастаўскага прафтэхкаледжа. Закончыла яго на выдатна, атрымала прафесію прадаўца. Магла прадоўжыць вучобу па спецыяльнасці. Ды на дзіва ўсім выбрала аграномію і паступіла ў Лужаснянскі сельскагаспадарчы каледж, які таксама закончыла на выдатна. Па размеркаванні прыехала ў Палессе і стала аграномам-насенняводам. Цяга да глыбейшых ведаў прывяла на завочнае аддзяленне Гродзенскага сельскагаспадарчага ўніверсітэта.
— Вучыцца любіла, — расказвала Людміла. — Мне ўсё было цікава. Тым не менш час на сесіях цягнуўся павольна, бо не цярпелася хутчэй вярнуцца дадому, выехаць у поле, агледзець пасевы.
«Кабінет» агранома пад адкрытым небам. На адзін і той жа ўчастак даводзіцца з’ездзіць некалькі разоў: праверыць, як падрыхтавана глеба да сяўбы, пасля — як зерне загарнулася, наступным разам пабачыць усходы, затым не прапусціць тэрмінаў хімпраполкі, падкормкі, пачатку жніва.
— Найбольшае задавальненне прыносіць уборка, — працягвала Людміла. — Хаця не ўсё залежыць ад агранома. Важна сеяць раяніраваныя высокаўраджайныя сарты, у дастатковай колькасці ўносіць мінеральныя ўгнаенні, своечасова знішчаць пустазелле. А калі на набыццё ўсяго гэтага не хапае сродкаў ды яшчэ свае карэктывы ўнясе надвор’е, то і вынік адпаведны. Механізатары нашы працавітыя. Ідэальна ўзорвае глебу Валерый Петрусевіч. На яго раўняюцца Мікалай Жарын і Фёдар Бартунскі. Яны ж і пастаянныя сейбіты. Прыедзеш на поле — люба глянуць. Ніколі не лічацца з часам камбайнеры Аляксандр Тамілін, Анатолій Шляга, Уладзімір Курыла, Іван Вайцяховіч, Аляксандр Дубіновіч. Валерый Глазко — адказны за хімпраполку. Рупяцца на адвозцы зялёнай масы Фёдар Цыбулёнак, Ігар Плотнікаў. Віктар Дубіновіч сёлета адзін запрасаваў каля дзвюх тысяч тон саломы.
Усіх, хто працаваў на сёлетні ўраджай, на заканчэнне жніва ўшанавалі на сваіх дажынках. Мясцовыя самадзейныя артысты падрыхтавалі канцэртную праграму, камбайнерам, дырэктару і мне ўручылі снапы, галовы ўпрыгожылі вянкамі. Усе засталіся задаволенымі. Цяпер я ўжо добра ведаю людзей, выпрацавала індывідуальныя падыходы да кожнага, знаходжу ўзаемаразуменне і падтрымку. А на пачатку было складана. Найперш пастаралася дасканала вывучыць карту палёў, пабываць на кожным з іх. Вельмі ўдзячна былому старшыні гаспадаркі Валерыю Сцяпанавічу Мурзу і намесніку старшыні па ідэалагічнай рабоце Аляксандру Аляксандравічу Койру за падказкі, навуку. Хоць не працавала разам з Іванам Юльянавічам Юхно, але шмат чула пра яго добрага. У гады яго старшынства праведзена меліярацыя, ёсць дзе разгарнуцца тэхніцы.
Нашы ўладанні — амаль чатыры тысячы гектараў зямлі, з якіх больш за дзве тысячы — ворыўная, амаль тысячу сёлета займалі зерневыя, — працягвала аграном. — А для дапрацоўкі зерня ёсць толькі адна старая сушылка. Зайздрошчу хлебаробам “Камайскага”, “Навасёлак”, “Хаціл”. Сама часта кансультуюся з галоўным аграномам ААТ “Навасёлкі-Лучай” Верай Васільеўнай Мукель. На многія пытанні знаходжу адказы ў намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання па раслінаводстве райвыканкама Алёны Дзмітрыеўны Юрынёнак. А калі ёсць падтрымка, то і працуецца лягчэй. Я люблю сваю работу, і яна прыносіць мне задавальненне.
Вольнага часу ў агранома няшмат. Але калі Людміла ўключае тэлевізар або камп’ютар, то найперш глядзіць прагноз надвор’я. Ад яго ў многім залежыць плён не толькі яе працы, але і ўсіх хлебаробаў.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Что делать, когда умер человек, или как похоронить человека?
Подробнее Что делать, если человек умер естественной смертью от старости или болезниили? Какие документы и где необходимо оформить по факту смерти человека? Можно ли кремировать умершего, и каков порядок


