Не обошла беда стороной

Ля дома № 6 па Ленінскім завулку ў райцэнтры праходзіла і праязджала дзясяткі разоў. Заўсёды адзначала ідэальны парадак у двары, задавалася пытаннем: хто ж гаспадары? Нядаўна надарылася нагода пазнаёміцца, і яшчэ больш здзівілася: Соф’я Іосіфаўна Іванова жыве адна, і ёй ужо 89. А выключныя чысціня і парадак тут не толькі ў двары, на агародзе, але і ў самім доме.
— Не дзівіцеся, — казала гаспадыня. — У Паставах жывуць мае сын, нявестка, унук. Яны дапамагаюць. Самой мне ўжо з многім не справіцца, але парадак люблю і падтрымліваю.
А прыйшла я да жанчыны па ўспаміны, якія тычацца перыяду Вялікай Айчыннай вайны.
— Надта цяжка ўспамінаць той час, — густа вільгатнеюць вочы Соф’і Іосіфаўны. — Шмат гора прынесла вайна, столькі людзей загінула, пасля вызвалення цяжка было абжывацца.
…Праз іх вёску Валожына немцы праехалі на матацыклах адзін раз, праз некалькі дзён — другі. Нікога і нічога не чапалі. Зацеплілася надзея: можа, абміне ліха? Не абмінула. 14 кастрычніка, якраз на Пакровы, фашысты акружылі вёску, павыганялі з хат усіх жыхароў, а самі палезлі на гарышчы, пайшлі ў хлявы, сталі выганяць скаціну, выграбаць усё дабро, што мелі вяскоўцы, і грузіць яго на падводы. Але рабаваннем справа не скончылася. Неўзабаве ўсе хаты запалалі.
— У нашых лясах стаяў партызанскі атрад, што яшчэ больш гнявіла захопнікаў, — расказвала С. І. Іванова. — І яны лютавалі і над мірным насельніцтвам. Спалілі не толькі Валожына, але і Андроны, Старыцу, Шылаватае, Кавалёва, Дуброва, Балаі, іншыя вёскі.
А людзей пагналі ў Паставы. Двое ці трое сутак пратрымалі на вуліцы ля ранейшага будынка першай школы. Потым — шлях на Гадуцішкі. І там трымалі на вуліцы, толькі дзяцей з бацькамі размясцілі ў касцёле. Холад, голад, невядомасць, страх. Людзі разумелі, што іх чакаюць толькі дзве дарогі: або рабства ў Нямеччыне, або смерць.
Рэальнай стала першая. Нявольнікаў пагналі далей, да чыгуначнай станцыі ў Лынтупах, дзе, як жывёлу, загрузілі ў таварнякі і павезлі на прымусовыя работы ў Германію. Але Соні ўдалося ўцячы яшчэ ў Гадуцішках. Дакладней, гэтыя ўцёкі былі куплены яе бацькам за некалькі злотых у паліцаяў, якія валодалі польскай мовай і з якімі ўдалося дамовіцца. Яе і яшчэ аднаго хлопца спачатку прытулілі на хутары ў Круках, затым адвялі ўглыб Літвы. Тамашні солтыс зарэгістраваў іх знаходжанне і прапанаваў застацца. Але маладыя людзі разумелі, што застацца — значыць, у другі раз трапіць у небяспеку, бо немцы дойдуць і сюды. І яны вырашылі дабірацца ў родныя мясціны.
— З нашай вёскі ў Германію ў ліку іншых нявольнікаў вывезлі тры сям’і з малымі дзецьмі, — успамінала С. І. Іванова. — Усе дзеткі там памерлі — у іх бралі кроў. Засталася ў нямецкай зямлі і мая маленькая пляменніца, а брат Антон загінуў у апошнія дні вайны, калі бамбілі амерыканцы.
А на спустошанай ворагам беларускай зямлі цеплілася жыццё. У доме старэйшай Сонінай сястры ў Кадуках, якія засталіся няспаленымі, рассялілася ажно 15 чалавек. Памногу насельнікаў прымалі і іншыя дамы. Людзі жылі ў неймавернай цеснаце і беднаце, але дружна, дзяліліся апошнім. Вясной 44-га пачалі ладзіць зямлянкі. Соня нароўні з мужчынамі працавала на лесанарыхтоўках. Затым яе разам з іншай моладдзю павінны былі адправіць на разборку руін у Мінск, але воляй абставін яна засталася ў Паставах. Працавала ў КЭЧы, затым 40 гадоў — у фатаграфіі: спачатку касірам, затым рэтушорам, а потым і фатографам.
Замуж яна выйшла за былога франтавіка. Прафесію ваеннага выбраў іх адзіны сын. Служыў ва Украіне, у Германіі, Беларусі, зараз ужо на пенсіі. І самым радасным для Соф’і Іосіфаўны было тое, што сыну-афіцэру даводзілася браць зброю ў рукі толькі на вучэннях, а не ў сапраўдных баявых дзеяннях.
Фаіна КАСАТКІНА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
У Беларусі маглі жыць канібалы-сонцапаклоннікі
Подробнее У Беларусі будзе адкрыты музей, экспазіцыю якога складуць прадметы часоў палеаліту, паведаміла на паседжанні аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі загадчыца Цэнтрам гісторыі


