Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На рынок и… за дровами! В Поставах прошла традиционная осенняя ярмарка (+фото)

На рынок и… за дровами! В Поставах прошла традиционная осенняя ярмарка (+фото)

6 кастрычніка на кірмашы ў Паставах сельгасарганізацыямі раёна было прададзена прадукцыі на суму 92 мільёны рублёў, прадпрыемствамі раённага спажывецкага таварыства — на  152 мільёны. Лепшымі ў арганізацыі гандлю і афармленні месцаў продажу з уручэннем падарункаў прызнаны ААТ “Навасёлкі-Лучай”, “Хацілы-агра”, “Блакітныя азёры-агра”, філіял “Каапгандаль №1 райспажыўтаварыства”.

Афіцыйнае адкрыццё  кірмашу было назначана на 9 гадзін раніцы. Але гандлёвыя рады ажылі намнога раней. Асаблівым попытам карысталася сельскагаспадарчая прадукцыя. У крытым павільёне бойка ішоў продаж свініны і ялавічыны, вырашчанай у СП “Дунілавічы-агра” і ААТ “Камайскі-агра”. Для гэтага  многія гараджане яшчэ прыцемкамі займалі чэргі, бо пасля таго, як прадпрымальнікам і самім гаспадарам тут было забаронена прадаваць мяса, яго выбар аказаўся абмежаваны. На жаль, сельгасвытворцы не разлічылі, што попыт на прадукцыю будзе такім высокім. Таму а дзясятай гадзіне іх сталы апусцелі. Умомант разышліся і жывыя парасяты: 25 свінак і парсючкоў адразу знайшлі сваіх гаспадароў. Цяпер маладняк можна будзе купіць 13 кастрычніка на сельскагаспадарчым кірмашы ў Варапаеве.

На адкрыцці асенняга кірмашу старшыня райвыканкама В. С. Гутараў адзначыў, што яго каштоўнасць — у магчымасці выбару тавараў і прадукцыі. Вытворцы і работнікі спажывецкай кааперацыі, іншых форм гандлю прапануюць шырокі іх асартымент і па розных цэнах. Не застаюцца ўбаку і працаўнікі сяла. Хлебаробы Пастаўшчыны сёлета намалацілі амаль 55 тысяч тон збожжа. І хаця гэта менш, чым летась, раён выканаў дзяржзаказ па яго продажы. Засыпана неабходная колькасць насення, ёсць зернефураж, амаль на 12 тысячах гектараў пасеяны азімыя зерневыя. Сярод тых, хто сёння прадае свой галоўны прадукт — збожжа, — адкрытае акцыянернае таварыства “Хаці­лы-агра”. Нядаўна як пераможца рэспубліканскага спаборніцтва гаспадарка прад­стаўляла наш раён і Віцебскую вобласць на фестывалі-кірмашы “Дажынкі-2013”. У раёне вырашчаны нядрэнны ўраджай бульбы, сталовых буракоў. Парадавала кукуруза, уборка якой працягваецца. Нядрэнна ўрадзіў лён.

Пажадаўшы гараджанам танных пакупак, кіраўнік раённай вертыкалі выказаў шчырую ўдзячнасць усім, хто дапамог і дапамагае ва ўборцы вырашчанага ўраджаю, выказаў упэўненасць, што сумесныя намаганні вяскоўцаў і гараджан дазволяць паспяхова завяршыць сельскагаспадарчы год, арганізавана правесці стойлавае ўтрыманне жывёлы.

На кірмаш у Паставы  разам з вышэйназванымі гаспадаркамі сваю прадукцыю прывезлі ААТ “Навасёлкі-Лучай”, “Ярэва-агра”, “Блакітныя азёры-агра”, прафтэхкаледж, малочны завод, рыбгас “Навінкі”, лясгас. Яны прадавалі ў асноўным традыцыйныя дары палёў, малочныя вырабы. А вось лясгас прапанаваў у якасці тавару …дровы. Пакупнікі знайшліся адразу, і два прычэпы пілаванай бярозы, вольхі і іншых дрэў трапілі на дварышчы гаспадароў. Цяпер, калі хтосьці скажа, што купіў дровы на рынку, не здзіўляйцеся, гэта было сапраўды так.

Напружана працуюць у восеньскія дні работнікі раённай спажывецкай кааперацыі. Яны актыўна ўдзельнічаюць у сельскагаспадарчых кірмашах, якія праводзяцца ў сталіцы, а таксама радуюць пастаўчан. Вось і ў нядзелю ў некалькіх павільёнах, палатках і на адкрытай пляцоўцы пакупнікам прапаноўвалася ўсё, што вырабляюць уласныя, а таксама вядучыя мяса-малочныя прадпрыемствы Пры­дзвінскага краю. Гандлёвыя рады кааператараў выдзяляліся не толькі разнастайнасцю прадукцыі, але і афармленнем, у якім пераважалі восеньскія матывы. Для яе дастаўкі  пакупнікам прапаноўваўся грузавы транспарт.

Вельмі многія пакідалі рынак з набытымі саджанцамі пладовых дрэў і кустоў. А ін­шыя, зрабіўшы пакуп­кі, затрымліваліся ля канцэртнай пляцоўкі, дзе на працягу дзвюх га­дзін выступалі вядомыя ў раёне калектывы і выканаўцы, ладзілі­ся гульні, розыгрышы.

* * *

Для тых, хто не паспеў папоўніць свае запасы, такая магчымасць прадаставіцца 13 і 20 кастрычніка, калі ў Паставах, а 13 кастрычніка і ў Варапаеве зноў адбудуцца вялікія асеннія кірмашы, на якіх будзе прадавацца ўсё тое, што і на мінулых.

Праўленне райспажыўтаварыства запрашае прыняць ­удзел у кірмашах сельгаспрадпрыемствы, фермераў, іншых вытворцаў. Падрабязныя даведкі вы можаце атрымаць у адміністрацыі рынка па тэлефоне 8-029-212-24-82.


На рынок и… за дровами! В Поставах прошла традиционная осенняя ярмарка (+фото)

На рынок и… за дровами! В Поставах прошла традиционная осенняя ярмарка (+фото)

На рынок и… за дровами! В Поставах прошла традиционная осенняя ярмарка (+фото)

На рынок и… за дровами! В Поставах прошла традиционная осенняя ярмарка (+фото)

На рынок и… за дровами! В Поставах прошла традиционная осенняя ярмарка (+фото)

На рынок и… за дровами! В Поставах прошла традиционная осенняя ярмарка (+фото)

На рынок и… за дровами! В Поставах прошла традиционная осенняя ярмарка (+фото)

На рынок и… за дровами! В Поставах прошла традиционная осенняя ярмарка (+фото)

На рынок и… за дровами! В Поставах прошла традиционная осенняя ярмарка (+фото)

 Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой