“Мае дзеткі — нібы кветкі”
Часлава Браніславаўна Кузьміч з Рудкі за паўтара года выдала замуж трох дачок. Ірыне было 20 гадоў, Марыне — 19, а Галі — толькі 17. Але перашкаджаць Галі не стала, бо бачыла, што маладыя кахаюць адно аднаго. Ды і самой зяць падабаўся. Дзмітрый Ластоўскі — медык. Працаваў фельчарам на станцыі хуткай дапамогі Варапаеўскай раённай бальніцы. Вызначаўся самастойнасцю, прыстойнасцю.
Неўзабаве ў старэйшых з’явіліся дзеці, а Галя з Дзімам жылі для сябе. І калі першыя гады не хваляваліся з-за адсутнасці дзіцячых галасоў у доме, то пазней аб’ехалі розныя медыцынскія ўстановы, правялі дасканалае абследаванне ў лепшых сталічных клініках і пачулі ад урачоў жорсткі прыгавор: “Дзяцей у вас не будзе!”
— Мара кожнай жанчыны — стварыць шчаслівую сям’ю, якую ўпрыгожвалі б дзеткі, — гаварыла Галіна Генадзьеўна Ластоўская. — Мы з мужам былі шчаслівыя, але галоўнага не хапала. Цешылася з пляменнікаў, якіх было ўжо чацвёра, была ў іх хроснай, малыя называлі мяне мамай. Туліла іх да сябе, цалавала і нястомна прасіла Бога паслаць сваё дзіця. Адчаяўшыся, вырашылі з Дзімам узяць малога з дзіцячага дома, сталі разглядаць варыянты ўсынаўлення.
Ды здарыўся цуд — праз дзевяць гадоў сумеснага жыцця Галя зацяжарыла. Нарадзілася дзяўчынка. Назвалі Дар’яй — як Божы дар. Праз пяць гадоў нарадзіўся сынок Жэня, яшчэ праз праз чатыры — Міша.
— Усе дзеткі з’явіліся на свет праз кесарава сячэнне, — расказвала мнагадзетная мама. — Але ніякія пакуты, ніякі боль непараўнальныя са шчасцем пачуць першы крык дзіцяці, узяць на рукі, прыкласці да грудзей. Дзеткі — нібы кветкі: ім патрэбны любоў, цеплыня, увага. І я стараюся.
Кожны дзень Галіны Генадзьеўны пачынаецца рана і насычаны хатнімі і гаспадарчымі клопатамі. Спачатку трэба сабраць Дашу ў школу, Жэню — у дзіцячы садок і разам з мужам адправіць у Ляхаўшчыну. Затым прачынаецца аднагадовы Міша. Прыглядваючы за гэтым непаседам, паралельна прыбірае ў хаце, гатуе абед, мые бялізну, парадкуе гаспадарку, робіць мноства іншых спраў. Летам прыбаўляецца агарод, на якім вырошчваецца розная агародніна і з якой робяцца багатыя запасы на зіму. Шумна і весела становіцца ў доме вечарам, калі ўся сям’я бывае ў зборы. Даша апавядае, пра што даведалася на ўроках, Жэня — пра сяброў з садка. Галя з мужам і бабуля Чэся толькі паспяваюць усё запамінаць.
— У мяне цудоўны муж, — гаварыла Галіна Генадзьеўна. — Ва ўсім дапамагае. Дзіма загадвае Ляхаўшчынскім фельчарска-акушэрскім пунктам, у выхадныя дні — на “хуткай”. Нягледзячы на занятасць, знаходзіць час для сям’і. Правая рука — мая мама. Яна адпускае нас у госці, грыбы-ягады, па пакупкі. Трое дзетак — такая радасць! Але і адказнасць. Гэта не толькі клопат пра тое, каб яны былі накормлены і адзеты, не хварэлі і не рабілі дрэннага. Трэба выхаваць іх дастойнымі людзьмі. Яны яшчэ малыя, таму ў нас усё наперадзе. Пастараемся вывучыць, дапамагчы ўладкавацца ў жыцці. Хочацца, каб былі добрымі, працавітымі. Дзесяцігадовая Даша ўжо цяпер ва ўсім памочніца.
Да Ластоўскіх мы прыехалі са старшынёй Варапаеўскага сельскага Савета Аляксеем Ягоравічам Аліхверам. “Паглядзіце на дзівосы каля дома, — гаварыў старшыня. — Вунь, выразаныя з дрэва парасяткі “пасвяцца” на палянцы, а ў хляве рохкаюць жывыя. Кветкі пад вокнамі цвітуць. Ёсць карова, цялушка. А сёння маладая гаспадыня прывяла яшчэ адну кароўку. Гаспадары — працавітыя людзі. І дзеткі дагледжаныя, і старасць ушанавана: маладыя жывуць разам з маці Галі — Чаславай Браніславаўнай.
Сёстры Галі таксама мнагадзетныя: у Іры — трое, у Марыны — чацвёра. Як весела бывае, калі ўсе з’язджаюцца ў госці. А нагод для гэтага шмат: дні нараджэння, Каляды. Заўтра ў доме Ластоўскіх будуць адзначаць 45-годдзе Дзмітрыя. Няхай каханне і згода будуць нязменнымі спадарожнікамі яго сям’і.
Анна АНІШКЕВІЧ. Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
У Беларусі маглі жыць канібалы-сонцапаклоннікі
Подробнее У Беларусі будзе адкрыты музей, экспазіцыю якога складуць прадметы часоў палеаліту, паведаміла на паседжанні аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі загадчыца Цэнтрам гісторыі


