Помогает «София»
Міжнароднае дабрачыннае грамадскае аб’яднанне “Сафія” гуманітарнай дапамогай займаецца з 1830 года. Свае праекты рэалізуе больш чым у 170 краінах. У Беларусі — з 1999-га. Супрацоўнічае найперш з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, а таксама з адпаведнымі камітэтамі аблвыканкамаў. Дэвіз аб’яднання — “Дапамагаць людзям, каб яны маглі ў будучым дапамагчы сабе самі”.
У Дунілавіцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат прадстаўнікі аб’яднання першы раз прыехалі ў 2007 годзе. Тады было пастаўлена абсталяванне для кухні: жаравая шафа, пліты. У 2010-ым за сродкі “Сафіі” набыты і ўстаноўлены новыя ложкі са спецыяльнымі матрацамі для ляжачых хворых. Сёлета дом-інтэрнат атрымаў яшчэ 10 шматфункцыянальных ложкаў і параканвектамат з падстаўкай і гастраёмкасцямі рознай вышыні на агульную суму амаль 90 мільёнаў рублёў.
— Са 160 пражываючых 30 не падымаюцца з ложка, — расказваў дырэктар дома-інтэрната П. І. Паўловіч. — Шматфункцыянальныя ложкі — вялікае аблягчэнне для медперсаналу. Ды і самім хворым на іх значна зручней паварочвацца. З дапамогай параканвектамата мы зможам прыгатаваць дыетычныя стравы для тых, у каго праблемы са страўнікам. Бязмежна ўдзячны міжнароднаму дабрачыннаму грамадскаму аб’яднанню “Сафія” за аказаную дапамогу. Усё гэта абсталяванне нам вельмі патрэбна.
А для Лынтупскага аддзялення кругласутачнага знаходжання раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва пасля яго адкрыцця аб’яднанне “Сафія” закупіла пральную машыну і посуд.
У Віцебскай вобласці гуманітарную дапамогу (пральныя, сушыльная, швейная машыны, кухонныя гарнітур, камбайн, мікрахвалевая печ, халадзільнікі, маразільнікі, посуд, сценка гімнастычная, велатрэнажор, электрычная бегавая дарожка, інвалідныя каляскі) ад дабрачыннага грамадскага аб’яднання “Сафія” сёлета атрымалі таксама Глыбоцкі дом-інтэрнат, тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ушацкага і Лёзненскага раёнаў, Віцебскі абласны клінічны цэнтр псіхіятрыі і наркалогіі.
На мінулым тыдні прадстаўнікі “Сафіі” — сямейная пара Дон і Лінда Джэнкінс з ЗША — разам з выканаўчым дырэктарам з Мінска Сяргеем Зубовічам (ён жа перакладчык) завіталі ў Дунілавіцкі дом-інтэрнат. Іх цікавіла рэалізацыя гуманітарнага праекта, яны праверылі, як працуе абсталяванне. Валанцёраў сустракалі начальнік аддзела сацыяльнага забеспячэння і занятасці райвыканкама П. Л. Курто, загадчыца раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Д. І. Пякарская. Дырэктар Павел Іванавіч Паўловіч правёў экскурсію па новым будынку, госці наведалі музей, заглянулі ў палаты, на кухню, упэўніліся ў тым, што абсталяванне выкарыстоўваецца па прызначэнні.
— У Беларусь для выканання сваёй гуманітарнай місіі прыехалі месяц таму, — расказваў Дон. — Змянілі пару, якая працавала да нас. Пакуль пазнаёміліся толькі з Мінскам. Мы з Ліндай шмат падарожнічалі, пабывалі прыкладна ў 40 краінах свету. Нам ёсць з чым параўноўваць. Мінск уразіў чысцінёй, парадкам. Людзі — адкрытасцю, шчырасцю, добразычлівасцю. За паўтара года, што прабудзем у вашай краіне, напэўна, адкрыем для сябе шмат новага, наведаем многія месцы, сустрэнемся з тымі, хто мае патрэбу ў дапамозе, а потым раскажам пра гэта сваім суайчыннікам. У вашай краіне дзяржава клапоціцца пра адзінокіх састарэлых, інвалідаў. Рады, што і мы можам унесці ў гэта пасільны ўклад. Сродкі на гуманітарныя праекты ў нашай краіне ахвяруюць простыя людзі. Яны лічаць сваім абавязкам бескарысна дапамагаць іншым.
Пётр Леанідавіч Курто і Дзіяна Іванаўна Пякарская больш падрабязна расказалі гасцям пра наш раён і горад, запрасілі наведаць Паставы, а таксама да супрацоўніцтва. Валанцёры паабяцалі разгледзець прапановы. Павел Іванавіч Паўловіч уручыў Дону і Ліндзе Джэнкінс памятную падзяку дырэкцыі дома-інтэрната, пажадаў поспехаў у дабрачыннай дзейнасці і выказаў надзею на цесныя сувязі ў будучым.
Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
У Беларусі маглі жыць канібалы-сонцапаклоннікі
Подробнее У Беларусі будзе адкрыты музей, экспазіцыю якога складуць прадметы часоў палеаліту, паведаміла на паседжанні аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі загадчыца Цэнтрам гісторыі


