Поделились опытом, укрепили связи (+фото)

1 студзеня 2013 года Рэспубліка Беларусь уступіла ў старшынства ў Саюзе Незалежных Дзяржаў. Сярод прыярытэтных мэт — далейшае замацаванне добрасуседскіх сувязей і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва на постсавецкай прасторы. Дзеля іх дасягнення Урадам краіны распрацаваны шэраг мерапрыемстваў.
Адно з іх праходзіла з 30 верасня па 4 кастрычніка: Беларусь наведалі прадстаўнікі адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак краін СНД. Для ганаровых гасцей — а іх прыехала 22 чалавекі — быў арганізаваны азнаямленчы тур па рэгіёнах рэспублікі. Адным з месцаў прыпынку замежных гасцей сталі Паставы.
Наш горад дэлегацыя наведала ў сераду, 2 кастрычніка. Першымі аб’ектамі для знаёмства сталі цэнтральная плошча, царква, касцёл. Пра гісторыю горада і яго галоўныя славутасці расказаў супрацоўнік раённага краязнаўчага музея Вадзім Шышко. Багатым на ўражанні стаў для гасцей візіт у Дом рамёстваў, экскурсію па якім правяла дырэктар Таццяна Петух.
З непадробным інтарэсам знаёміліся госці і з вытворчым працэсам на Пастаўскім мэблевым цэнтры.
— Па сваёй першай адукацыі я інжынер-механік дрэваапрацоўчай вытворчасці, — распавёў намеснік губернатара Бранскай вобласці Андрэй Аляксеевіч Панамароў. — Прызнаюся, мяне культура вытворчасці пакарыла. Прыемна здзівіў сучасны, надзвычай высокі тэхналагічны ўзровень абсталявання. Радуе, што ў невялікім горадзе існуе такое магутнае прадпрыемства, якое забяспечвае працай сотні людзей. Наогул, у вашым рэгіёне вельмі спадабалася. Паставы — душэўны гарадок.
Размову падтрымаў старшыня Пастаяннага камітэта па заканадаўстве, дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і Рэгламенце Калінінградскай абласной Думы Алег Васільевіч Шлык (дарэчы, ён наш зямляк — ураджэнец Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці):
— Супрацоўніцтва нашага рэгіёна з Рэспублікай Беларусь заўсёды было цесным. Амаль штогод ладзяцца сустрэчы на ўзроўні Урада Калінінградскай вобласці і Прэзідэнта вашай краіны. У нас шмат агульных інтарэсаў па транзітных перавозках, выкарыстанні Калінінградскага порта, перавалцы калійных угнаенняў. Асаблівае месца займае пастаўка будаўнічых матэрыялаў, тым больш што ў 2018 годзе ў Калінінградзе, як і ў шэрагу расійскіх гарадоў, пройдзе чэмпіянат свету па футболе. Нас цікавіць не літоўскі і не польскі бакі, а менавіта беларускі. У рэспубліцы магутная сетка будаўнічых арганізацый, якія могуць прыняць удзел у рэалізацыі праектаў па ўзвядзенні аб’ектаў. Упэўнены, што паездка абавязкова будзе мець станоўчы эканамічны эфект. Галоўнае ў ёй — магчымасць наладзіць новыя сувязі паміж Калінінградскай вобласцю і рэгіёнамі Беларусі.
Чым запомніліся Паставы? Цесным і мірным суседствам канфесій, а таксама гасцінным прыёмам. Хаця па-іншаму і быць не магло. Віцебшчына — мая радзіма, і я заўсёды вяртаюся сюды з самымі цёплымі пачуццямі, — прызнаўся Алег Васільевіч.
Завяршыла азнаямленчую праграму паездка ў палац Тызенгаўзаў. Тут гасцей сустракаў галоўны ўрач Пастаўскай ЦРБ Уладзімір Мікалаевіч Чакавы, які расказаў пра гісторыю гэтага найкаштоўнейшага помніка архітэктуры.
Фінішавала мерапрыемства ў райвыканкаме — тут адбылася сустрэча замежных гасцей з яго старшынёй Віктарам Сяргеевічам Гутаравым. Ён паведаміў агульныя звесткі пра наш раён — геаграфію і адміністрацыйны лад, эканамічнае становішча, культурнае жыццё, а таксама адказаў на пытанні прысутных.
З Пастаў дэлегацыя адправілася ў Віцебск.
Іна СНЯЖКОВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
У Беларусі маглі жыць канібалы-сонцапаклоннікі
Подробнее У Беларусі будзе адкрыты музей, экспазіцыю якога складуць прадметы часоў палеаліту, паведаміла на паседжанні аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі загадчыца Цэнтрам гісторыі


