Приросла к ним сердцем
Для выпускніцы пастаўскай СШ №1, сярэбранай медалісткі Іны Быстрыцкай пытанне, кім быць, ніколі не стаяла. У дзяцінстве дзяўчынка разам з сяброўкамі апантана гуляла ў школу: магла гадзінамі “вучыць” плюшавых мішак і лялек. Таму калі прыйшоў час вызначацца з будучай прафесіяй, нідзе, акрамя як у класе ля дошкі, сябе не ўяўляла.
— Немалы ўплыў на мой выбар аказала класны кіраўнік, настаўніца рускай мовы і літаратуры СШ №4, дзе вучылася да восьмага класа, Ларыса Міхайлаўна Грайпель, — расказвала Іна Іванаўна. — Яе ўрокі я вельмі любіла, а вобраз педагога і сёння стаіць у мяне перад вачыма. Паступаць жа вырашыла на пачатковыя класы Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава, бо з маленькімі дзецьмі намнога цікавей працаваць, чым са старшакласнікамі.
Першым месцам работы маладой настаўніцы стала Савіцкая пачатковая школа. Праз год, у 1993-ім, яе перавялі ў СШ №1, дзе адпрацавала з малышамі два гады, да дэкрэтнага водпуску. Гэты перыяд Іна Іванаўна ўспамінае з асаблівай цеплынёй, бо з ім звязаны самыя яркія моманты яе працоўнай і жыццёвай біяграфіі. Тады ў душы панавалі маладосць, каханне, аптымізм (яго стараецца не губляць і сёння ў любой сітуацыі), побач быў цудоўны педагагічны калектыў, з якім адразу склаліся добрыя адносіны.
Пасля выхаду з дэкрэту І. І. Краўчук (прозвішча па мужу) атрымала другую спецыяльнасць — педагога-псіхолага. Але прымяняць у школе набытыя ў гэтай сферы веды і навыкі прыйшлося нядоўга. У 2000 годзе паўсюдна ў Беларусі пачалі адкрывацца цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі для дзяцей з псіхічнымі і фізічнымі парушэннямі. Узначаліць такі цэнтр у Паставах прапанавалі Іне Іванаўне.
— У новую для сябе справу я акунулася як у вір з галавой, — прызнаецца педагог. — Але цяжкасцей наш невялікі калектыў, у які, акрамя мяне, уваходзілі настаўнік-дэфектолаг, педагог-псіхолаг і ўрач-псіхіятр, не баяўся.
Спачатку супрацоўнікі цэнтра займаліся толькі дыягнастычна-метадычна-кансультацыйнай дзейнасцю. Пазней, калі Міністэрства адукацыі краіны прыняло Палажэнне аб цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, арганізавалі яшчэ і адукацыйны працэс. У сувязі з гэтым у 2006 годзе ўстанова пераехала з-пад даха раённага аддзела адукацыі ў будынак, дзе раней размяшчаўся медыцынскі пункт школы-інтэрната. Уласнымі сіламі, з дапамогай родных і пры фінансавай падтрымцы раённай улады і спонсараў педагогі зрабілі рамонт у памяшканнях, прыстасаваўшы іх пад службовыя кабінеты і пакоі для заняткаў з дзецьмі, пастараліся стварыць максімальна камфортныя ўмовы.
На сённяшні дзень цэнтр аказвае карэкцыйную дапамогу 36 непаўналетнім жыхарам раёна, у большасці з якіх парушана маўленне. 9 хлопчыкаў і дзяўчынак з’яўляюцца вучнямі спецыяльнага класа. Але толькі 4 наведваюць сам клас, астатнія з-за псіхічных і фізічных захворванняў навучаюцца дома. Не трэба і гаварыць, што працаваць з такімі дзецьмі вельмі няпроста. Патрабуецца безліч цярпення, любові і часу, каб даць ім элементарныя навыкі, якія неабходны ў жыцці: навучыць абслугоўваць сябе ў быце, узаемадзейнічаць з іншымі людзьмі. Па словах Іны Іванаўны, станоўчая дынаміка ў развіцці дзіцяці можа назірацца толькі праз некалькі месяцаў, а то і гадоў. Але калі дзіця паказвае вынік — гэта вялікая радасць для ўсяго педагагічнага калектыву.
Сама І. І. Краўчук не адзін год займаецца на даму з хлопчыкам і вельмі радуецца кожнаму, нават нязначнаму, яго поспеху, жыве праблемамі свайго выхаванца. Кажа, што, калі б сёння ёй прапанавалі пакінуць цэнтр і вярнуцца ў школу, зрабіць гэта ўжо, напэўна, не змагла б, настолькі прырасла сэрцам да асаблівых дзяцей.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
У Беларусі маглі жыць канібалы-сонцапаклоннікі
Подробнее У Беларусі будзе адкрыты музей, экспазіцыю якога складуць прадметы часоў палеаліту, паведаміла на паседжанні аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі загадчыца Цэнтрам гісторыі


