О дереве судят по плодам, о работе учителя — по ученикам
Першы крок у краіну ведаў школьнікі робяць разам з настаўніцай пачатковых класаў. Менавіта яна павінна прывіць дзецям цікавасць да вучобы, закласці трывалы падмурак для наступнай адукацыі. Тым, для каго такой настаўніцай стала Ірына Паўлаўна Асяненка, невыказна пашанцавала: і яна сама, і поспехі яе вучняў ужо не раз даказалі, што ў свой час выбар прафесіі быў правільным.
Многія вучні Ірыны Паўлаўны скончылі ВНУ па розных спецыяльнасцях, частка з іх стала педагогамі. Толькі ў СШ №4 нашага горада працуюць дзве былыя вучаніцы Ірыны Асяненка. А ў гэтым годзе з залатымі медалямі сярэднюю школу скончылі чатыры вучні педагога — Маша Кісялёва, Аня Пракаповіч, Дзяніс Бучаль і Ілья Глазаў. Сапраўды, пахваліцца настаўніку ёсць чым.
— Аб рабоце настаўніка я марыла з дзяцінства. Памятаю, як мне падабалася назіраць за працай маёй першай настаўніцы Людмілы Фёдараўны Махніс і настаўніцы рускай мовы Яніны Антонаўны Дашчынскай. Увесь час уяўляла сябе на іх месцы. Разам з сяброўкамі гуляла ў школу — у спецыяльных сшытках мы наўмысна пісалі словы з памылкамі, самі ж іх выпраўлялі і ставілі адзнакі, — успамінае Ірына Паўлаўна. — Калі прыйшоў час паступаць, не раздумваючы, абрала факультэт педагогікі і методыкі пачатковага навучання Віцебскага педінстытута. Пасля яго заканчэння накіравалі на працу ў вёску Янкішкі.
Праца ў школе Ірыне Паўлаўне спадабалася. Яе, маладую настаўніцу, не збянтэжыла нават неўладкаванасць быту. Між тым, першы час на работу даводзілася дабірацца на рэйсавым аўтобусе, які хадзіў толькі да Сакун. Астатні шлях трэба было ісці пешшу, па бездарожжы — толькі ў гумовых ботах. Не палепшыла сітуацыю і здымная кватэра. Акрамя печкі, «утульнасць» дому надавалі стол і адзін на дваіх з калегай ложак. Але нават такія спартанскія ўмовы не адбівалі ахвоту працаваць. Усе цяжкасці здаваліся часовымі, а зараз успамінаюцца з усмешкай і цеплынёй.
У Янкішках Ірына Паўлаўна адпрацавала чатыры гады, затым выйшла замуж і пераехала жыць у Паставы. У горадзе ўладкавалася настаўніцай пачатковых класаў у СШ №1, але ў хуткім часе пайшла ў дэкрэт. Выйшла з яго на працу ўжо ў СШ № 2. На гэтым месцы працуе 19 гадоў.
Зараз Ірына Паўлаўна Асяненка — настаўніца першай катэгорыі. Яна прызнаецца, што ў працы з дзецьмі без педагагічных хітрасцей не абысціся, таму на ўроках заўсёды выкарыстоўвае розныя методыкі. Да прыкладу, навучыцца складаць з літар склад дапамагаюць спевы, а вывучыць нудныя і аб’ёмныя правілы можна пры дапамозе іх схематызацыі. Карыстацца такімі падказкамі можна і на ўроку — чым болей разоў дзіця зазірне ў свае запісы, тым лепш засвоіць матэрыял.
— Арфаграфічная зоркасць і вылічальныя навыкі вельмі важныя, але яны не з’яўляюцца на пустым месцы. Каб іх дасягнуць, хлопчыкі і дзяўчынкі павінны ўмець слухаць і чуць, быць дысцыплінаванымі. Таму, акрамя непасрэдна навучання, вялікая ўвага ў пачатковай школе надаецца выхаванню, — дзеліцца «сакрэтамі» настаўніцкай працы І. П. Асяненка.
У гэтым годзе ў Ірыны Паўлаўны выпускны клас. Наперадзе — непазбежнае расставанне з вучнямі 4 «А», якія ўжо сталі роднымі. Развітвацца заўсёды сумна, таму для Ірыны Паўлаўны такія моманты ніколі не абыходзяцца без слёз. У той жа час настаўніцы прыемна бачыць, як растуць і дасягаюць поспехаў яе вучні, а калі хто-небудзь з іх ці іх бацькоў пры сустрэчы яшчэ і скажа добрае слова — вырастаюць крылы, разумее, што працуе не дарэмна, а прыносіць карысць.
Вераніка ФІЛАНОВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
У Беларусі маглі жыць канібалы-сонцапаклоннікі
Подробнее У Беларусі будзе адкрыты музей, экспазіцыю якога складуць прадметы часоў палеаліту, паведаміла на паседжанні аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі загадчыца Цэнтрам гісторыі


