Исправиться никогда не поздно
Менш чым два гады таму ў Палескім сельскім клубе праходзіла сумеснае пасяджэнне прадстаўнікоў райвыканкама, мясцовай улады, цэнтральнай раённай бальніцы, праваахоўных органаў, кіраўніцтва ААТ “Янавіца-агра”, на якім абмяркоўваліся пытанні барацьбы з п’янствам і алкагалізмам. Падставай для гэтага тады паслужыла трагічная смерць двух маладых хлопцаў, якія ў стане моцнага алкагольнага ап’янення курылі ў ложку, заснулі і загінулі ў агні. Вялася дэталёвая размова пра шкоду алкаголю і яго наступствы. Хацелася верыць, што і жудасны выпадак, і пачутая статыстыка пра алкаголь прымусяць аматараў зялёнага змея задумацца над каштоўнасцю жыцця і зрабіць для сябе адпаведныя высновы.
Надзеі не апраўдаліся. Нядаўна трагедыя здарылася яшчэ ў адной палескай сям’і — ад вострага атручэння алкаголем памёр малады чалавек. Сям’я засталася без гаспадара, дзеці — без бацькі. У чарговы раз прадстаўнічая дэлегацыя прыехала ў Палессе, каб на месцы пагутарыць, разабрацца ў прычынах злоўжывання алкаголем некаторымі вяскоўцамі і прыняць радыкальныя меры. Пра трывожную сітуацыю, звязаную з празмерным ужываннем алкаголю, і яго наступствы не толькі ў Палессі, але і ў раёне, рэспубліцы заклапочана гаварылі намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў, галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы У. М. Чакавы і нарколаг Ж. П. Папова, начальнік аддзела ўнутраных спраў А. М. Гарус, дырэктар ААТ “Янавіца-агра” А. Э. Кажурна.
— Раённая ўлада ўлічыла заўвагі і прапановы, якія вы выказвалі на мінулай нашай сустрэчы, — гаварыў Ю. М. Кісялёў. — І пастаралася многае зрабіць. Мы заўсёды ідзём насустрач тым, хто жадае пазбавіцца ад алкагольнай залежнасці, дапамагаем у гэтым. Алкагалізм — наша агульная бяда. І толькі сумеснымі намаганнямі можна дапамагчы чалавеку змяніць уклад жыцця, стаць на правільны шлях. Не будзем раўнадушнымі да чужой бяды.
Згодна са статыстычнымі данымі, у рэспубліцы ад празмернага ўжывання алкаголю штогод памірае амаль 800 чалавек. Няма таго дня, каб у рэанімацыйнае аддзяленне райбальніцы не паступаў чалавек, які атруціўся алкаголем. На жаль, не кожнага ўдаецца выратаваць. Становішча застаецца трывожным. Пакутуюць жонкі, маці, дзеці. На глебе п’янства штодзень у рэспубліцы здараецца забойства. У нашым раёне напярэдадні 8 Сакавіка бягучага года п’яны мужчына забіў сваю сужыцельку, разам з якой распіваў спіртное.
Каб паказаць наглядна, якім бывае жыццё ў п’яным дурмане, прысутным быў прадэманстраваны дакументальны фільм. Яго галоўныя героі — людзі, на твары якіх наклаў свой адбітак алкаголь. Жах выклікаюць умовы, у якіх яны пражываюць: горы нямытага посуду, усюды бруд, пустыя бутэлькі, у ложку — “бярлога”, недагледжаныя, заплаканыя, галодныя дзеці. Такія карціны можна ўбачыць і ў хатах некаторых жыхароў Палесся. Чаму людзі не цэняць самага дарагога, што ў іх ёсць, — уласнага жыцця, не клапоцяцца пра спакой тых, хто жыве побач? На гэтыя і іншыя пытанні імкнуліся знайсці адказы прысутныя на пасяджэнні.
— У Палессі шмат працавітых, старанных сем’яў, — гаварыў дырэктар мясцовай гаспадаркі А. Э. Кажурна. — Яны шчыруюць на палях і фермах, трымаюць на падвор’і кароў, свіней, іншую жыўнасць. Каля дамоў такіх гаспадароў устаноўлены прыгожыя агароджы, цвітуць кветкі, радуюць вока дагледжаныя градкі. Чаму не браць з іх прыклад?
Аднак лічбы сведчаць пра іншае. Ёсць сярод жывёлаводаў, механізатараў такія, хто з-за празмернага ўжывання алкаголю на работу ходзіць нерэгулярна, парушае працоўную дысцыпліну. Да іх прымяняюцца розныя меры пакарання. Напрыклад, за 8 месяцаў бягучага года 29 чалавек пазбаўлены розных даплат. Іх сем’і ў сваім бюджэце недалічыліся ад 2 да 6 мільёнаў рублёў. Складаюцца пратаколы, парушальнікаў прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці.
Кіраўніцтва гаспадаркі сумесна з участковымі інспектарамі рэгулярна праводзіць рэйдавыя праверкі па выяўленні п’яных на рабочых месцах і тым самым імкнецца папярэдзіць вытворчы траўматызм. Не абмінаюць і нядобранадзейныя сем’і, у якіх выхоўваюцца непаўналетнія дзеці. Многім з гэтай катэгорыі распараджэннем адміністрацыі акцыянернага таварыства забаронены продаж спіртных напіткаў у мясцовым магазіне. Шкада толькі, што за здаровы лад жыцця грамадзян, якія злоўжываюць алкаголем, змагаюцца розныя службы, толькі не яны самі.
Пасля агульнага пасяджэння засталіся члены прафілактычнага савета, у склад якога ўваходзяць старшыня Лынтупскага сельскага Савета А. Я. Макаранка, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Янавіца-агра” А. Э. Кажурна, участковыя інспектары А. Л. Грэська, П. М. Свірбутовіч. Яны прадоўжылі размову з канкрэтнымі парушальнікамі грамадскага парадку і працоўнай дысцыпліны. Большасць запрошаных прызнавалі сваю віну, каяліся, абяцалі рэгулярна хадзіць на работу, а тыя, хто часова не працуе, — уладкавацца на яе. Тым больш што ў гаспадарцы ніколі не бываюць лішнімі рабочыя рукі. Некаторыя бралі нумар тэлефона нарколага і збіраліся ў бліжэйшы час трапіць на прыём. Некалькім чалавекам члены прафілактычнага савета паабяцалі, што калі тыя не зробяць адпаведных высноваў, то будуць адпраўлены на прымусовае лячэнне.
— У бліжэйшым будучым у бальніцы адкрыецца наркалагічнае аддзяленне, — расказваў галоўны ўрач У. М. Чакавы. — У ім будзе ўстаноўлена абсталяванне, аналагі якога ёсць толькі ў адной з бальніц вобласці. Кожны можа аступіцца, але трэба знайсці ў сабе сілы падняцца. Пэўную дапамогу ў гэтым аказваюць і медыкі.
Улады прадпрымаюць усемагчымыя меры для таго, каб чалавек пазбавіўся ад алкагольнай залежнасці. Толькі часта сам ён не жадае спыніцца, задумацца над сваімі паводзінамі, зрабіць крок насустрач свайму здароўю і тым, хто акажа яму дапамогу.
— Некаторыя кажуць, што мы марнуем час на такіх пасяджэннях, — гаварыў А. Э. Кажурна. — Але месяц, два, тры я адчуваю вынікі. Змяншаецца колькасць парушэнняў працоўнай дысцыпліны, спакайнее ў сем’ях.
Пасля таго, як пакінула клуб, перад вачыма доўга стаялі тыя, з кім гутарылі члены прафілактычнага савета. Многія — маладыя, у каго ўсё жыццё наперадзе. Якім яно будзе, залежыць ад іх саміх. Выправіцца ніколі не позна.
Анна АНІШКЕВІЧ, в. Палессе.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
У Беларусі маглі жыць канібалы-сонцапаклоннікі
Подробнее У Беларусі будзе адкрыты музей, экспазіцыю якога складуць прадметы часоў палеаліту, паведаміла на паседжанні аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі загадчыца Цэнтрам гісторыі


