«А могла бы быть обсерватория»

43 гады педагагічнага стажу, 31 з іх — дырэктарства. Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь, удзельнік Выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі СССР, лаўрэат звання «Чалавек года Пастаўшчыны». Інструктар па турызме, кіраўнік турыстычнага і фотагуртка, гуртка “Юныя інспектары дарожнага руху”. Ініцыятыўны, чулы, уважлівы, захоплены сваёй справай чалавек. Усё гэта пра дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі “Дунілавіцкая яслі-сад-сярэдняя школа Пастаўскага раёна” Васілія Аляксандравіча Бульбянова. З ім сённяшняя размова.
— Беларусь асацыіруецца з бульбай. Ваша прозвішча таксама. Ці цікавіліся яго паходжаннем?
— Хутчэй за ўсё, ад бульбы і паходзіць. Але дакладна ўстанавіць гэта не ўдалося. Мой бацька родам з Расоншчыны, адтуль і прозвішча. З інтэрнэту я даведаўся, што ў Францыі ёсць граф з такім прозвішчам, у Ірландыі — сугучная назва гары, а ў Расіі — мае цёзкі па прозвішчы.
— Напэўна, не ўсе чытачы ведаюць, што ў Дунілавічах ёсць вуліца імя Бульбянова.
— Такім чынам ушанавалі памяць майго бацькі Аляксандра Васільевіча. Ён у ліку першых дзевяці вучняў Пятра Міронавіча Машэрава пайшоў у партызанскі атрад імя Шчорса, якім Пётр Міронавіч камандаваў. Пасля вайны тата працаваў настаўнікам, дырэктарам вячэрняй школы, яму прысвоена званне “Выдатнік народнай асветы”. З 1955 па 1971 год з’яўляўся старшынёй калгаса “Светлы шлях”. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны ІІ ступені, Леніна, з’яўляўся дэпутатам сельскага і раённага Саветаў. Людзі паважалі яго за чуласць, таварыскасць, уменне знаходзіць кантакт. 4 жніўня 1997 года таты не стала, але памяць пра яго жыве.
Маме, Ніне Юліянаўне, сёлета споўнілася 90 гадоў. 38 з іх яна аддала рабоце ў школе. Была таленавітым педагогам, мае шмат грамат, актыўна ўдзельнічала ў грамадскім жыцці. Гэты год выдаўся вельмі цяжкім — мама зламала шыйку сцягна і магла не ўстаць з ложка. Але дзякуючы медыкам, а таксама нашым клопатам зараз рухаецца па кватэры, хоць і з дапамогай хадункоў.
— У працяг сямейнай тэмы. Пра Вас кажуць: ідэальны сын, муж, бацька.
— Не хачу гаварыць пра ідэальнасць, але заўсёды стараўся, каб бацькам не было сорамна за мяне. Што тычыцца ўласнай сям’і, то я вельмі ўдзячны сваёй жонцы Яўгеніі Іванаўне — самай надзейнай памочніцы. Шмат гадоў яна працавала арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай работы, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце. І ў тым, што школа дасягнула добрых вынікаў у навучанні і выхаванні — і яе вялізная заслуга. У 2003 годзе Яўгенія Іванаўна стала пераможцай конкурсу “Адкрыты ўрок”, які праводзіла “Настаўніцкая газета”. Калі стала падводзіць здароўе, выйшла на пенсію, а вучні дзякуюць ёй і цяпер.
Не палічыце за нясціпласць, але ганарымся сваім адзіным сынам Аляксандрам. Ён з залатым медалём закончыў школу, з адзнакай — Віцебскі дзяржуніверсітэт, пасля — магістратуру. Ва ўніверсітэце з’яўляўся стыпендыятам Прэзідэнцкага фонду. Працуе інжынерам-праграмістам у Мінску. Прыязджаючы дадому, абавязкова наведваецца ў школу. Дапамог у наладжванні работы камп’ютарнага класа, стварыў школьны сайт.
Вельмі блізкі мне па духу брат Уладзімір, які працуе адным з вядучых канструктараў Мінскага трактарнага завода. Ён — майстар спорту па спартыўным арыентаванні, шмат дапамагаў мне ў правядзенні турыстычных злётаў.
— Другая Ваша сям’я і, безумоўна, больш клопатная — школа.
— Прынцып маёй работы — патрабавальнасць плюс добразычлівасць. Стараюся нікога незаслужана не пакрыўдзіць. Але працаваць, спусціўшы рукавы, не дазваляю нікому. Людзі, якія не ўпісваліся ў гэту формулу, пакідалі школу. Таму і сфарміраваўся калектыў аднадумцаў, а ў ім 60 працуючых, палова з іх — педагогі.
— Якой цаной далося Ваша дзецішча — новая школа?
— Дырэктарам школы мяне назначылі, а дакладней прымусілі ім стаць у 1982 годзе, і гэта быў стрэс. Разумеў, якая велізарная адказнасць ускладваецца. А ў мяне ж было столькі захапленняў — турызм, фатаграфія, астраномія. У свой час мяне настойліва запрашалі ў Віцебскі педінстытут выкладаць астраномію, і сам хацеў заняцца навукай. Але жыццё павярнулася ў іншае рэчышча.
І вось я дырэктар. А будынак школы ледзь не аварыйны. Праект рэканструкцыі, які праляжаў 10 гадоў, безнадзейна састарэў. У аблана яго пры мне дэманстратыўна выкінулі ў урну. Удалося стварыць новы, але з-за адсутнасці фінансавання будоўлю так і не пачалі. Састарэў і гэты. Дзякуючы асабістым сувязям ініцыяваў стварэнне трэцяга, шыкоўнага праекта новай школы.
Вельмі падтрымаў тагачасны старшыня райвыканкама Васілій Васільевіч Чэпік. Пачалі будаваць. Але развальваецца СССР, спыняецца фінансаванне, а з ім — і ўсе работы. І тады я напісаў Прэзідэнту. Старшыня аблвыканкама У. П. Андрэйчанка ведаў пра мой намер, але не меў ніякай упэўненасці, што справа зрушыцца з месца. Зрушылася! Мяне прынялі ў Адміністрацыі Прэзідэнта і падтрымалі будоўлю з заўвагай “у разумных межах”. У вобласці палічылі, што школа занадта вялікая, і скарацілі адзін блок, які цяпер, калі да нас далучылі яслі-сад, быў бы вельмі дарэчы. Зараз у нас 173 вучні і 21 выхаванец ясляў-сада. Не збылася мая мара і пра астранамічную абсерваторыю пры школе. Мне як выкладчыку астраноміі вельмі хацелася, каб яна была, і ў праекце да яго скарачэння яна значылася. А ў цэлым школа добрая, і ёй ужо 9 гадоў.
— Ваша школа адметная і тым, што ў ёй вядзецца навучанне вадзіцеляў, трактарыстаў, нават аператараў машыннага даення рыхтавалі ў свой час.
— Гэта таксама кавалачак майго жыцця і здароўя. Пачыналі ў 1976 годзе. Я тады выкладаў фізіку. Дырэктар школы прапанавала і аўтасправу. Не толькі ніякай нагляднасці не было, але нават і кабінета. Мелі толькі аўтамашыну і тры падручнікі на тры паралельныя класы. Але ж вучылі, і добра здавалі. Цяпер кабінеты абсталяваны, ёсць тэхніка. Маем сертыфікат адпаведнасці на навучанне (і навучаем!) па катэгорыях “А“, “Б”, “С” (ваджэнню матацыкла, легкавога і грузавога аўтамабіляў). Хаця цяжкасцей у гэтай справе было шмат. Каб расказаць пра ўсе, не хопіць і газетнай старонкі. Таму скажу коратка: мы выстаялі, прадмет вывучэння застаўся, хаця неаднаразова пагражала закрыццё. Наша школа адзіная ў вобласці, дзе вядзецца такое навучанне. А яно вельмі патрэбнае.
— Школа — гэта не толькі навучанне, але і выхаванне. Раскажыце, калі ласка, пра турызм.
— «Туризм — это радость и дружба,/ Туризм — это труд, и большой,/ Туризм — это то, что нам нужно,/ Чтоб с Родиной слиться душой». Гэтыя радкі мы сачынілі ў нашым школьным турклубе, і яны адлюстроўваюць усю сутнасць гэтага віду спорту. Хадзілі па гарах, падымаліся на вулканы, пілі чай, звараны на зямным цяпле. Самая ўсходняя кропка, дзе пабывалі, — Камчатка, заходняя — Польшча, паўночная — Ледавіты акіян, Кольскі паўвостраў, Навазёрскія тундры, горы Хібіны, паўднёвая — Туркменія, пустыня Каракумы. Больш за 10 гадоў члены турыстычнага гуртка ўдзельнічалі ў зборах і спаборніцтвах у Маскве. У 1989-ым экспанаваліся на ВДНГ.
Зараз падарожнічаем у асноўным па Беларусі. Не толькі адпачываем, але і глядзім нашы славутасці, тое, як захоўваецца гісторыя. Многія не вераць, што на звычайным веласіпедзе за суткі можна праехаць да 100 кіламетраў. Але ж трэба ўлічыць, што члены турклуба сур’ёзна займаюцца фізічнай падрыхтоўкай. Паходы і загартоўваюць, і згуртоўваюць рабят.
— Кіраваць педкалектывам складана. Як знаходзіце паразуменне з падначаленымі?
— Найперш я ўдзячны ўсім тым, хто працуе побач са мной. Як я ўжо гаварыў вышэй, гэта калектыў аднадумцаў. І менавіта ад калектыву, а не ад будынка і тэхнічнай аснашчанасці — якімі б сучаснымі яны ні былі — залежыць канчатковы вынік работы. Дарэчы, пры абуладкаванні новага будынка (а гэта рабілася ў самыя кароткія тэрміны) нястомна працаваў не толькі наш калектыў, але і жыхары Дунілавіч, прадстаўнікі раённага аддзела адукацыі, райвыканкама.
Знаходзіць паразуменне з падначаленымі не так і складана, бо мы робім адну справу, а людзі ў нас захопленыя і адказныя. Пра кожнага мяркую ў першую чаргу менавіта па яго рабоце, а не па нейкіх іншых асобасных якасцях.
— Што адбываецца з прэстыжам настаўніцкай прафесіі?
— Складана гаварыць на гэту тэму. Змянілася грамадства. Для сучаснай моладзі, якая хоча мець усё і зараз, вельмі шмат значаць матэрыяльныя рэсурсы. А зарплата ў педагогаў невысокая. Ды і ў самой прафесіі шмат цяжкасцей, застаецца нямала папяровай бюракратыі. Праблему трэба вырашаць на дзяржаўным узроўні. Што тычыцца нашай школы, то недахопу кадраў не адчуваем. Радуе, што кожны год нашы дзеці паступаюць у педуніверсітэты, а былыя выпускнікі ўжо працуюць настаўнікамі.
— Чым і як можна захапіць сучасных дзяцей?
— Асабістым прыкладам. Ёсць настаўнікі ад Бога, а ёсць, на жаль, і такія, хто адбывае павіннасць. Дзеці ж вельмі тонка ўсё адчуваюць. Пра турызм я ўжо гаварыў. Вельмі папулярны ў школе гурток юных інспектараў дарожнага руху (ЮІД). Нашы ЮІДаўцы з года ў год займаюць прызавыя месцы ў абласных спаборніцтвах. У нас працуюць філіялы музычнай і спартыўнай школ, розныя гурткі. Дзецям ёсць у чым праявіць сябе, што яны з дапамогай настаўнікаў паспяхова і робяць.
— Ваша стаўленне да музыкі, паэзіі, інтэрнэту?
— Што да асабіста маіх захапленняў, то гэта турызм, астраномія, фатаграфія. Вось толькі часу на іх зусім не хапае. З фатаграфіяй цяпер (са з’яўленнем лічбавых фотакамер) стала прасцей. Тым не менш мы захавалі ў школе фоталабараторыю, маем і хімікаты, і фотаплёнку, і дзеці захапляюцца працэсам стварэння фотаздымкаў.
Вельмі люблю вершы і шмат іх ведаю. Любімыя аўтары — Пушкін, Лермантаў, Яўтушэнка, Ясенін, Маякоўскі, Раждзественскі, Высоцкі. Нераўнадушны да музыкі, слухаю яе з задавальненнем. А мае брат і сын з адзнакай закончылі музычную школу па класе баяна. Шмат карыснага чэрпаю з інтэрнэту. Ён таксама дае магчымасць зносін з былымі аднакласнікамі, аднагрупнікамі, сябрамі па турызме.
— Самая непрадказальная падзея ў жыцці?
— Напрыклад, самая апошняя — візіт у нашу школу старшыні Камітэта Дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Аляксандра Серафімавіча Якабсона. Ён быў зусім нечаканым і вельмі адказным для нас. Аляксандр Серафімавіч агледзеў літаральна ўсё, гутарыў з настаўнікамі і дзецьмі, прысутнічаў на ўрачыстай лінейцы з нагоды пачатку новага навучальнага года і ўсім застаўся задаволены. Пазней у інтэрв’ю на Беларускім тэлебачанні адзначыў, што яго, пабываўшага ў Францыі і многіх іншых еўрапейскіх краінах, Дунілавіцкая школа прыемна здзівіла. А нам А. С. Якабсон паабяцаў дапамагчы з набыццём тэхнікі для навучання аўтасправе, і гэта пытанне ўжо вырашаецца.
— Што найбольш радуе і засмучае?
— Калі ў сям’і ўсе здаровыя і на рабоце ўсё добра, гэта радуе. А калі родныя хварэюць і ў школе не ўсё складваецца так, як хацелася б, гэта засмучае.
— Ці ўласцівы Вам дух авантурызму?
— Калі гэта свет прыгод, то я іх люблю, нездарма ж захапіўся турызмам. А калі авантурызм у сэнсе ўрваць, дастаць, падмануць — гэта для мяне непрымальна. Прывык разлічваць на свае сілы, кіруючыся дакладным разлікам. Лічу, што найгоршае — гэта падман. Якой бы горкай ні была праўда, зразумею і дарую. А падман — ніколі.
— Калі б магчыма было павярнуць жыццё назад, што ў ім змянілі б?
— Без памылак у жыцці не бывае. Праходзіць час, і думаеш, што можна было б зрабіць інакш. Але калі аперыруеш тагачаснымі рэаліямі, то разумееш: выбраць іншы варыянт было б вельмі цяжка. У кожнага свой лёс, і нічога павярнуць назад немагчыма. Хацелася б яшчэ многае зрабіць, але так няўмольна збягаюць гады…
Гутарыла Фаіна КАСАТКІНА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
У Беларусі маглі жыць канібалы-сонцапаклоннікі
Подробнее У Беларусі будзе адкрыты музей, экспазіцыю якога складуць прадметы часоў палеаліту, паведаміла на паседжанні аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі загадчыца Цэнтрам гісторыі


