Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Умею радоваться каждой мелочи

Умею радоваться каждой мелочи

Хто хоча, шукае магчымасці, хто не хоча, шукае апраўданні. Гэтыя словы падчас інтэрв’ю неаднойчы паўтарыла маладая пастаўчанка Вераніка Марозава. Адзінаццаць гадоў яна прысвяціла музыцы, але некалькі гадоў назад вырашыла стаць паспяховай у зусім новай для яе справе і выкарыстала для гэтага ўсе магчымасці.

Па адукацыі Вераніка музычны работнік, кі­раў­нік аркестра, дырыжор. Спецыяльнасць атрымала ў Наваполацкім вучылішчы, куды паступіла пасля заканчэння дзевяці класаў СШ № 5. Працавала дырэктарам клуба ў Полацкім раёне, выкладчыцай у Лынтупскай музычнай школе, мастацкім кіраўніком у Камайскім Доме культуры. Як карэнная гараджанка адчувала сябе ў вёсцы?

— Выдатна, — не раздумваючы, адказвае субяседніца. — Я люблю вёску, у дзяцінстве там праводзіла шмат часу. Чысцюткае паветра, маляўнічыя пейзажы, непаўторны водар лесу, палявых кветак — усё гэта так блізка і знаёма сэр­цу. З малых гадоў люблю ці­шыню і спакой, таму работа за межамі горада не была для мяне выпрабаваннем.

Але, як прызнаецца Вераніка, на сваім мінулым месцы работы адчувала сябе ў пэўных рамках. Таму пасля выхаду з дэкрэтнага водпуску захацелася творчага раздолля і самастойнасці. Як гэта часта бывае, дапамог выпадак. Пабывала ў Мінску на мерапрыемстве папулярнай касметычнай кампаніі — і загарэлася. Мэтанакіраванасць, працавітасць, камунікабельнасць — найперш гэтыя якасці дапамаглі дзяўчыне за тры гады “дарасці” да пасады дырэктара сэрвіснага цэнтра. Яна яшчэ і паспяховы візажыст.

— Я шчаслівы чалавек, таму што займаюся любімай справай, — расказвае Вераніка Марозава. — Але нічога не сыплецца з неба. Як усюды, трэба шмат працаваць, і ад праблем ніхто не застрахаваны. Галоўнае — правільна іх успрымаць. Кожная “няправільная” сітуацыя — магчымасць стаць маральна мацнейшай, мудрэйшай.

Можа, мне хто і пазайздросціць: маўляў, дырэктар, бізнесвумэн. Але што перашкаджае быць паспяховым іншым? Можна бясконца скардзіцца на маленькую зарплату, адсутнасць перспектыў у невялікім горадзе. Але я пераканалася на ўласным прыкладзе — рэалізаваць сябе можна ўсюды, абы было вялікае жаданне.

Яно дапамагае Вераніцы і ў арганізацыі майстар-класаў, інтарэс да якіх з боку пастаўчан толькі расце. Усё часцей дзяўчына запрашае ў Паставы сталічных спецыялістаў, якія падчас мерапрыемстваў вучаць граматна карыстацца касметыкай, расказваюць аб правілах здаровага ладу жыцця і харчавання ў прыватнасці, праводзяць трэнінгі па псіхалогіі… “Калі мне чагосьці не хапае ў жыцці, я гэта ствараю. Няма нічога немагчымага. Проста на немагчымае патрабуецца больш часу”, — упэўнена яна.

Хоць Вераніка на справе прадпрымальнік, у душы яна па-ранейшаму творца. У вольны час з задавальненнем музыцыруе (грае на фартэпіяна, баяне, цымбалах, іншых народных інструментах). Стварае ўласныя вырабы з простых і даступных матэрыялаў — паперы, тканіны, бісеру… Бачылі б вы гэты крэатыў! Любіць  адпачываць на прыродзе.

— Наша з мужам стыхія — рыбалка, — расказвае. — Не столькі хочацца павудзіць, колькі адчуць еднасць з прыродай, прывесці ў парадак думкі, натхніцца для далейшай працы. Люблю падарожнічаць. Прычым, каб наталіцца яркімі ўражаннямі, не трэба ехаць невядома куды. Прыгожае побач. Напрыклад, нядаўна пабывала на вадападзе ля Міёр і была ўражана гэтым неверагодным месцам. Бязмежна люблю родныя Паставы. Пераязджаць нікуды не планую. Няма сэнсу ў пошуку месца, дзе будзе добра. Ёсць сэнс навучыцца ствараць гэтае «добра» ў любым месцы.

Галоўная крыніца энергіі Веранікі — сям’я.

— У жыцці натхняе многае — прыгожая музыка, літаратура. Але вышэй за ўсё на свеце стаўлю адно­сіны з блізкімі, — прызнаецца. — Мне надзвычай важная падтрымка бацькоў, бабулі, мужа, якіх бязмежна люблю. Я вельмі ўдзячна ім, што яны побач у любой сітуацыі. Бывае, прыходзіш дадому стомленая, а тут падбягае сынок: “Мама, я тое бачыў! Я гэта зрабіў!”. І ты адчуваеш, што самая шчаслівая. Наогул, у жыцці ўмею радавацца кожнай дробязі. Шчасце — гэта стан душы, а не жыццё без клопатаў і праблем.

Іна СНЯЖКОВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой