Валентина Поликанина приоткрыла тайны души
В. Паліканіна.
13 верасня ў канцэртнай зале Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза адбылася сустрэча з чытачамі вядомай беларускай паэтэсы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза расійскіх пісьменнікаў і Міжнароднай федэрацыі рускамоўных пісьменнікаў, рэдактара аддзела культуры часопіса “Гаспадыня”, аўтара 9 вершаваных зборнікаў, лаўрэата мiжнародных i рэспублiканскiх літаратурных прэмій Валянціны Паліканінай. Арганізавала сустрэчу цэнтральная раённая бібліятэка.
Менавіта супрацоўнікі гарадскіх і сельскіх бібліятэк і склалі пераважную большасць прысутных у зале. Акрамя іх, прыйшлі актыўныя чытачы, паклоннікі таленту Валянціны Паліканінай. Разам з паэтэсай да нас завіталі дыпламант рэспубліканскага конкурсу артыстаў эстрады, лаўрэат мiжнароднай прэмii “Фiлантроп”, неаднаразовы лаўрэат фестываляў і конкурсаў аўтарскай песні Вольга Патрый і журналіст Белтэлерадыёкампаніі, аўтар цыкла праграм “Таямніцы душы”, гераінямі якіх былі В. Паліканіна і В. Патрый, Ала Салаўёва.
Прадстаўляючы гасцей, мая калега па цэху адзначыла, што галоўнае прызванне людзей мастацтва — несці святло ў чалавечыя душы. І творчасць В. Паліканінай і В. Патрый паднімае нас на прыступку святла і дабра, разумення вышэйшага прызначэння чалавека — любіць жыццё ва ўсіх яго праявах і людзей.
— Вершы Валянціны Пятроўны — гэта заўсёды адкрыццё. Адкрыццё таго, чаго часам мы не заўважаем у мітусні будняў, праходзячы міма. Яны вельмі трапяткія і пранікнёныя, я назвала б іх паэзіяй пяшчотнасці. Вельмі адораная і шматгранная асоба Вольга Патрый. Гасподзь даў ёй прыгожы голас, паэтычны дар, дар музыканта, але забраў зрок. Асабіста мне перад сілай і мужнасцю гэтай жанчыны хочацца схіліць калені, — сказала А. Салаўёва.
Па словах В. П. Паліканінай, у творчым тандэме з Вольгай Патрый яна выступала не раз. Апошняя паклала на музыку шэраг вершаў паэтэсы. Песні ўвайшлі ў два дыскі — “Да будет всем Любовь…”, які ўжо ўбачыў свет, і “Возвращайтесь домой, сыновья!”, падрыхтаваны да выдання. Праўда, сумесныя канцэрты праходзілі пераважна ў Мінску. Што датычыць новай праграмы, якую прывезлі ў Паставы, з ёй за межы сталіцы госці пакуль не выязджалі.
В. Патрый.
У прэзентаванай нам літаратурна-музычнай кампазіцыі прагучалі песні з абодвух дыскаў у надзвычай эмацыянальным выкананні Вольгі, а таксама вершы, якія прачытала сама аўтар, — глыбокія, з філасофскім падтэкстам, на тэмы творчасці, кахання, веры, міласэрнасці, любові да Бога і бліжняга, жыцця і Радзімы. Яны раскрылі багаты ўнутраны свет паэтэсы — свет пачуццяў, эмоцый, перажыванняў. Асобнае месца ў праграме займалі вершы, прысвечаныя тэме вайны і маці, якія знайшлі найбольшы водгук у душах слухачоў. Менавіта пасля іх доўга не сціхалі апладысменты ў зале і гучалі воклічы “брава!”, а ў знак удзячнасці прысутныя паднеслі гасцям кветкі. Адна са слухачак, прыхаджанка храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў г. Паставы Р. А. Нікіфарава, падняўшыся на сцэну, пажадала В. П. Паліканінай, каб побач з ёй у жыцці заўсёды быў анёл-ахоўнік, і падарыла маленькую іконку.
Пасля сустрэчы ахвотнікі маглі купіць дыск В. Паліканінай і В. Патрый “Да будет всем Любовь…” і атрымаць аўтограф паэтэсы. А я скарысталася магчымасцю задаць ёй некалькі пытанняў.
— Валянціна Пятроўна, як часта Вы сустракаецеся са сваімі чытачамі?
— Дастаткова часта, па маіх мерках. Я ўжо калі выходжу да чытача — выспяваю душой для сустрэчы. А потым мне абавязкова неабходна працяглая паўза, каб накапіць нешта і выйсці з гэтым. Перад вялікай глядацкай аўдыторыяй выступаю раз у год, на радыё — раз у паўгода. Такі графік сама сабе ўстанавіла, каб было што сказаць людзям. Увогуле, вельмі люблю падобныя да сённяшняй сустрэчы, бо яны мне шмат даюць. І слава Богу, людзі гавораць, што ім гэта таксама цікава і важна.
— У глыбінку часта прыязджаеце?
— Я вельмі люблю глыбінку і маю гарачае жаданне як мага больш тут бываць. Нягледзячы на тое, што з Беларускім саюзам жанчын наведала шмат гарадоў — і раённых, і абласных цэнтраў, вельмі хацела б убачыць менавіта глыбінную Беларусь. Раней у мяне была вельмі добрая сустрэча з чытачамі ў Глыбокім, у прыватнай кнігарні, разам з выдавецкім домам “Звязда”, дзе выйшла мая кнiга вершаў “Под тихой звездою прощенья…”. Што датычыць Пастаў, яны ўзрадавалі і здзівілі сваёй прыгажосцю. Першым уражаннем ад горада было захапленне: сапраўдная беларуская жамчужына! Дарэчы, у мяне з Пастаўскiм раёнам ёсць творчая сувязь: сяброўства з цудоўнай жанчынай — знакамiтай вышывальшчыцай Лiліяй Радзівонаўнай Зарэцкай, якая падарыла мне дзве вельмi прыгожыя вышытыя падушачкi. “Гэта Вам ад шчырага сэрца за Вашы вершы”, — сказала яна. Цяпер гэтыя рукатворныя шэдэўры асвятляюць маю кватэру.
— А з Вольгай Патрый даўно супрацоўнічаеце?
— Тры гады. За гэты час напісалі 38 песень. Акрамя чыста паэтычнай, галоўнай у маiм жыццi, у мяне ёсць яшчэ песенная творчасць. Калі мая душа адгукнецца на нейкую музыку, магу сачыніць тэкст для яе. Часам кампазітары бяруць мае вершы і пішуць музыку. Такім чынам, маю даволі шмат песень у выкананні Валерыя Дайнэкі, Іны Афанасьевай, Анатолія Ярмоленкі, Ядвігі Паплаўскай i Аляксандра Ціхановіча, Лікі, Надзеі Мікуліч, Алега Сямёнава, Валянцiны Альшанскай на музыку Леаніда Захлеўнага, Дзмітрыя Далгалёва, Мікалая Няронскага, Генадзія Маркевіча, Аляксандра Балашова, Уладзiмiра Карызны-малодшага, Дзмiтрыя Смольскага. Але Вольга Патрый — гэта нейкі цуд, феномен у маім жыцці.
— Як вы знайшлі адна адну?
— Мы пазнаёміліся падчас сумесных выступленняў у Навагрудскай епархіі, дзе былі з духоўна-асветніцкай місіяй — удзельнічалі ў Свята-Елісееўскіх чытаннях. Зразумелі, што ў нас ёсць нешта агульнае ў характары, светаадчуванні. Вольга папрасіла мяне напісаць ёй словы для песні. Я здзівілася: у самой шмат цудоўных песень, навошта браць чужыя вершы?! “З табой я буду іншая”, — сказала яна. I вось праз некаторы час я адчула, што ўва мне выспявае верш і я чую Вользін голас. Так з’явілася наша першая песня. Потым, калі ўжо запісалі першы дыск, паспрабавалі выступаць удзвюх. Пасля некалькіх сумесных выхадаў на сталічную сцэну, у тым лiку ў канцэртнай зале “Мiнск”, слухачы папрасілі паўтарыць праграму. Сёння з вялікай радасцю выступілі ў вас. Твары прысутных у зале былі вельмі адухоўленыя, усе такія ўважлівыя, нехта нават слязінку змахваў. Я шчаслівая, што сустрэлася ў жыцці і з Вольгай Патрый, і з Алай Салаўёвай, якая ведае нас знутры — нашу творчасць, душы. Шчаслівая таксама, што сёння адбылася сустрэча з такімі адкрытымі, цудоўнымі людзьмі.
— Прыязджайце да нас яшчэ, будзем чакаць.
— Вялікі дзякуй за запрашэнне!
Алена ШАПАВАЛАВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Какие изменения ожидаются в Беларуси с 1 июня
Подробнее Смогут ли белорусы поехать на море и какие новые правила въезда и пребывания иностранных граждан в Египте.


