Подтвердили свою готовность

6 верасня на базе пастаўскага фізкультурна-аздараўленчага комплексу па вуліцы Савецкай адбыліся раённыя спаборніцтвы сярод добраахвотных дружын па ахове правапарадку. У іх удзельнічалі каманды прафтэхкаледжа, АТП № 17, УП ЖКГ, пастаўскага казацкага аддзела РГА “Беларускае казацтва”, Лынтупскага і Ярэўскага сельскіх Саветаў.
Напачатку мерапрыемства дружыннікаў прывіталі начальнік штаба добраахвотных дружын Наталля Мечыславаўна Субко і намеснік начальніка Пастаўскага РАУС Юрый Іванавіч Анкіп. Яны падзякавалі камандам за зладжанасць і актыўнасць, а таксама пажадалі сіл, вытрымкі і выдатных вынікаў.
Пасля ўрачыстага ўзняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і жараб’ёўкі ўдзельнікаў чакала насычаная праграма спаборніцтваў. Яны ўключылі тры этапы — спартыўна-прыкладное шматбор’е (кіданне гранаты, бег на 100 метраў і комплекс сілавых практыкаванняў), спецыяльную падрыхтоўку (складалася з тэарэтычных пытанняў па праве і медыка-санітарных нормах), перацягванне каната.
Паўтары гадзіны фізічных і разумовых намаганняў — і вынікі мерапрыемства вядомы. Іх агучыў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Юрый Мікалаевіч Кісялёў.
— Ахова грамадскага парадку — гэта справа не толькі аддзела ўнутраных спраў, але і гараджан, — адзначыў ён. — Радуе, што ў раёне актыўную пазіцыю занялі дружыннікі, якія і ў выхадныя, і ў святочныя дні гатовы забяспечыць спакой на нашых вуліцах. Сённяшнія спаборніцтвы пацвердзілі, што ў складзе добраахвотных дружын і маральна падрыхтаваныя, і фізічна загартаваныя людзі. Вы паказалі дастойныя вынікі, праявілі свае найлепшыя якасці. Дзякуй за нераўнадушныя адносіны да сваіх абавязкаў. Няхай ваш прафесіяналізм штогод толькі прымнажаецца.
Ю. М. Кісялёў уручыў граматы і каштоўныя падарункі прызёрам. Імі сталі каманда прафтэхкаледжа (трэцяе месца), Ярэўскага сельскага Савета (другое). Першай стала дружына пастаўскага казацкага аддзела рэспубліканскай грамадскай арганізацыі “Беларускае казацтва”, якую справядліва назвалі прыкладам мужнасці і патрытызму, актыўнай пазіцыі ў выхаванні падрастаючага пакалення.
Арганізатары спадзяюцца, што ў наступным годзе мерапрыемства будзе больш шматлікім, бо ўсяго ў раёне створаны дваццаць дзве дружыны, якія аказваюць садзеянне работнікам РАУС. Літаральна месяц назад арганізавана яшчэ пяць новых — лынтупская, палеская, ярэўская, мягунская і мулярская, якія будуць дапамагаць несці службу пагранічнікам.
Іна СНЯЖКОВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Какие изменения ожидаются в Беларуси с 1 июня
Подробнее Смогут ли белорусы поехать на море и какие новые правила въезда и пребывания иностранных граждан в Египте.


