Ему и сегодня снятся тракторы
Гэты дом у вёсцы Пятровічы Дунілавіцкага сельсавета немагчыма абмінуць увагай — мала таго, што ён “узбег” на высокі пагорак, дык яшчэ літаральна патанае ў кветках. Нягледзячы на сярэдзіну верасня, большасць з іх яшчэ не страцілі сваёй яркасці і ззяюць на сонцы ўсімі колерамі вясёлкі.
Знаёмімся з гаспадарамі. Вітольд Альбінавіч і Аліна Іванаўна Януковічы — былыя працаўнікі калгаса “25-ы партз’езд” — ужо шмат гадоў на пенсіі. Пра Альбінавіча, перадавога трактарыста гаспадаркі, раёнка ў свой час пісала неаднойчы. Таму цяперашняя ўвага журналіста (праз некалькі дзесяцігоддзяў!), несумненна, была прыемнай для чалавека. І, вядома ж, вярнула яго ва ўспамінах у далёкае былое.
— Курсы трактарыстаў я закончыў у 1950 годзе ў Варапаеўскай МТС, — расказваў ветэран працы. — Вялікіх ведаў яны, канечне, не далі. Затое якое жаданне было працаваць на тэхніцы! Але першыя пасля заканчэння курсаў вясну і восень прызначылі прычэпшчыкам (такое існавала правіла). Толькі пасля гэтага даверылі трактар. Затым былі ДТ-54, Т-75. На трох марках рабіў, і ўсе — гусенічныя. На колавых, вядома ж, лягчэй. Але я прывык да гусеніка, быў на ім і цар, і Бог, і воінскі начальнік, бо трактар меў вялікую праходнасць, на ім можна было шмат зрабіць і, адпаведна, зарабіць.
— Працаваў не шкадуючы сябе, — дапаўняе расказ мужа Аліна Іванаўна. — Ударнік некалькіх пяцігодак, атрымліваў грашовыя прэміі, мае цэлы стос грамат, ленінскі юбілейны медаль, ордэн Працоўнай Славы.
Выйшаўшы на пенсію, Вітольд Альбінавіч працу не пакінуў. “Ты — надзейны. Каго мы на твой гусенік пасадзім?” — угаворвалі старшыня калгаса і галоўны інжынер. Ды і сам не ўяўляў жыцця без трактара. Пакуль не дало збой здароўе. Прыехаў аднойчы дадому на абед — і страціў прытомнасць. Адкачалі, забралі на “хуткай” у бальніцу. Падлячыўшы, медыкі вынеслі “вердыкт”: ніякага фізічнага перанапружвання.
— З таго часу мусіў пакінуць калгас. А трактары і тыя хлопцы, з якімі разам працаваў, мне сняцца і зараз, — да слёз расчульваецца Вітольд Альбінавіч. — Эх, скінуць бы з плячэй гадоў 15-20, і з радасцю пайшоў бы на тэхніку…
На жаль, не ў чалавечай волі павярнуць гады назад. А прыбаўляюцца яны імкліва. Вось і Вітольду Альбінавічу 17 верасня споўнілася 80. 54 з іх поруч з мужам ідзе па жыцці Аліна Іванаўна. У маладосці ў іх не было ніякіх прызнанняў у каханні. “На вечарыны ды спатканні я не хадзіў, — успамінае чалавек. — А Аліну ведаў, бо яна жыла ў суседніх ад маіх Пятровіч Дунілавічах. Руплівая, прыгожая, самастойная дзяўчына. На яе заглядваўся не толькі я. Рашыўся пазваць замуж. Пайшлі ў сельсавет, распісаліся, потым павянчаліся. І пражылі так, што толькі дзякаваць Богу. Яна ў мяне працаўніца і акуратыстка. А як шыла! Нават мужчынскія касцюмы, паліто. Цяпер жа не маем здароўя ні яна, ні я”.
Януковічы выгадавалі дзвюх дачок, якімі ганарацца, не могуць нарадавацца зяцямі. Малодшая, Лена, з мужам у той дзень якраз была ў бацькоў.
— У нас найлепшы ў свеце тата, — гаварыла. — Як ён любіў нас малых! Трактарыстам і тады калгас даваў у поле абеды. Дык ён ліманад ніколі не вып’е — нясе нам гасцінец. А іншы раз і катлету не з’есць, а пакіне нам, нібыта мы галодныя. Цяпер з такой жа любоўю і тата, і мама ставяцца да ўнукаў і праўнукаў. І адно аднаго берагуць. Для ўсіх нас прыклад.
Хочацца дадаць яшчэ некалькі слоў пра гаспадыню. Аліна Іванаўна — апантаны кветкавод. Перад домам не проста агародчык, а цэлая квітнеючая плантацыя, прычым з ранняй вясны да позняй восені. Прымулы, маргарыткі, нарцысы, цюльпаны, півоні, ліліі, аксаміткі, сальвіі, цыніі, вяргіні, алісум, кохія — чаго тут толькі няма. Кожную раслінку пястуе, нягледзячы на свае хваробы. Перадала гэту захопленасць і дочкам, унучцы, і яны шмат дапамагаюць у падтрыманні кветкавага царства.
У бліжэйшыя выхадныя ў доме Януковічаў збяруцца госці. Хоць Вітольд Альбінавіч і не хацеў адзначаць юбілей, на гэтым настаялі дзеці і ўнукі. І правільна зрабілі. Сямейнае свята — гэта магчымасць падарыць роднаму чалавеку хвіліны шчасця, а самому юбіляру — перагарнуць самыя памятныя старонкі свайго жыцця.
Сто лят, шаноўны Вітольд Альбінавіч!
Фаіна КАСАТКІНА.
Фота Уладзіміра КАЛІБАТАВА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Какие изменения ожидаются в Беларуси с 1 июня
Подробнее Смогут ли белорусы поехать на море и какие новые правила въезда и пребывания иностранных граждан в Египте.


