Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Востребованный дом

Востребованный дом

Разам з агульнаадукацыйнымі ўстановамі новы навучальны год распачалі і ўстановы дадатковай адукацыі краіны. У іх ліку Пастаўскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі, у якім займаецца больш за тысячу хлопчыкаў і дзяўчынак.

2 верасня ён ла­дзіў традыцыйнае свята “Увайдзі ў наш дом”, дэманструючы сваім шмат­лікім гасцям — дзецям і іх бацькам, якіх зусім не напалохала даж­дж­лівае надвор’е, — магчымасці цэнтра і яго дасягненні. Як след пазнаёміцца з “домам творчасці” маленькія і вялікія наведвальнікі маглі з 2 па 8 верасня падчас рэспубліканскага тыдня ўстаноў дадатковай адукацыі. На працягу яго былі арганізаваны разнастайныя выставы, майстар-класы, сустрэчы з педагогамі.

Па словах дырэктара РЦДМ Л. М. Пушкар, практычна ўсе малышы і падлеткі, завітаўшы ў цэнтр, запісаліся ў тыя ці іншыя аб’яднанні па інтарэсах, якіх налічваецца ажно 72. А ўвогуле, запісвацца ў іх дзеці і моладзь пачалі яшчэ ў жніўні. Гэтаму садзейнічала вялікая рэкламная дзейнасць супрацоўнікаў установы перад пачаткам новага навучальнага года: афармленне інфармацыйных стэндаў у мікрараёнах горада, майстар-класы педагогаў і лепшых навучэнцаў, канцэртныя выступленні, выставы работ. Нездарма сёння тут займаецца больш за тысячу хлопчыкаў і дзяўчынак.

— Нягледзячы на тое, што з кожным годам колькасць дзяцей у раёне змяншаецца, запатрабаванасць нашай установы расце, — гаварыла Леакадзія Міхайлаўна. — Прыходзяць не толькі вучні, але і іх бацькі, бабулі, дзядулі, класныя кіраўнікі школ, якія затым прыводзяць экскурсіі. Падчас іх многія дзеці вырашаюць застацца ў нас. Мы даём ім магчымасць паспрабаваць сябе ў розных відах дзейнасці, перш чым вызначацца, што для кожнага найбольш цікава. Акрамя таго, у нас існуе гнуткая сістэма наведвання аб’яднанняў па інтарэсах: калі дзіця зацікавілася іншым напрамкам ці відам дзейнасці, яно ў любы момант можа пакінуць ранейшы занятак або наведваць не адно аб’яднанне, а некалькі, як робяць многія.

Варта адзначыць, што аб’яднанні па інтарэсах, якія адкрыты па 7 профілях: тэхнічным, спартыўна-тэхнічным, турысцка-края­знаўчым, эколага-біялагічным, фізкультурна-спартыўным, мастацкім і культурна-вольнага часу, — працуюць не толькі на базе раённага цэнтра дзяцей і моладзі і  маладзёжнага цэнтра “Юнацтва”, што ў 6 гарадку, але і ва ўсіх агульнаадукацыйных школах горада, сельскіх школах аграгарадкоў і нават у АДРАЦ “Ветразь”. Таксама арганізавана індывідуальная работа з дзецьмі з абмежаванымі псіхафізічнымі магчымасцямі. Да такіх навучэнцаў педагогі выязджаюць на дом.

Найбольшай папулярнасцю ў школьнікаў карыстаецца мастацкі профіль. Яны з задавальненнем наведваюць танцавальныя студыі (у іх займаецца больш за 150 дзяцей і падлеткаў і працуюць 2 кіраўнікі), дзе вывучаюць класічны, спартыўны і народны танцы, джаз-мадэрн. Нямала дзяўчынак-старшакласніц аддае перавагу танцавальнаму фітнесу і авангарднай модзе, а вучні малодшых і сярэдніх класаў — дэкаратыўна-прыкладному і выяўленчаму мастацтву.

Густы і запыты дзяцей абавязкова ўлічваюцца кіраў­ніцтвам РЦДМ пры адкрыцці аб’яднанняў па інтарэсах. А даведацца пра іх дапамагае анкетаванне, якое праводзіцца ў канцы кожнага навучальнага года. Так, у сваіх анкетах школьнікі выказалі жаданне працаваць з тканінай і паперай. І сёлета, ідучы насустрач гэтым пажаданням, у цэнтры адкрылі 3 новыя аб’яднанні: тэкстыльная фларыстыка (выраб рэчаў з тканіны і нітак), арыгамі (складванне фігурак з паперы) і квілінг (выраб кампазіцый са скручаных у спіралькі доўгіх і вузкіх палосак паперы). Вядзе іх выпускніца Віцебскага тэхналагічнага кале­джа пастаўчанка М. І. Філь, якая сама шмат гадоў займалася ў цэнтры дзяцей і моладзі. Атрымаўшы дыплом, яна з радасцю прыняла запрашэнне вярнуцца працаваць у яго. Зараз у групах Марыны Ігараўны каля 60 дзяцей ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў, якія толькі пачынаюць спасцігаць сакрэты майстэрства. Але цярплівасць і лагоднасць маладога педагога ў дачыненні да сваіх падапечных і іх вялікае жаданне навучыцца ствараць са звычайнага матэрыялу незвычайна прыгожыя рэчы абавязкова дадуць плён.

Алена ШАПАВАЛАВА.

На здымку: ідуць заняткі па арыгамі.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой