Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В областном конкурсе — третья

В областном конкурсе — третья

5-6 верасня ў Глыбокім адбыўся абласны конкурс сярод прадаўцоў харчовых і нехарчовых тавараў. Пастаўскае райспажыўтаварыства прадстаўляла Алена Лелет з магазіна “Азёрны”. Прадстаўляла годна. Сярод дваццаці дзвюх удзель­ніц яна стала трэцяй і цяпер рыхтуецца да рэспубліканскага этапа спаборніцтваў, правядзенне якога запланавана на лістапад.

Эмоцыі перапаўняюць дзяўчыну і сёння. Цяпер ужо з усмешкай успамінае, як моцна хвалявалася, як трэсліся рукі перад кожным этапам конкурсу. А яны праводзіліся два дні. У першы патрабавалася расказаць пра сябе і свой шлях у прафесію — паказаць «візітку», а таксама адказаць на пытанні журы і прарэкламаваць тавар, які дастаўся па жэрабю. Другі дзень прафесійных спаборніцтваў праходзіў у глыбоцкім магазіне “Родны кут”. Канкурсанткі павінны былі прадэманстраваць майстэрства выкладкі тавараў, а таксама падрабязна расказаць пра адзін з іх — назваць тэмпературу і тэрміны захоўвання, састаў, аднесці да пэўнага віду класіфікацыі… Што стане аб’ектам характарыстык, загадзя прадаўцы не ведалі.

— Калі мне сказалі, што менавіта я буду прадстаўляць раён на конкурсе, вельмі перажывала, — прызнаецца Алена. — Вопыту ўдзелу ў такіх мерапрыемствах у мяне не было. Таму на падрыхтоўку патраціла шмат часу. І танец развучвала, і песню, што для мяне новае і нязвыклае. Радасна, што намаганні былі недарэмнымі. Прыемна ўражана высокім узроўнем арганізацыі конкурсу, дружалюбнасцю канкурсантак. Адным словам, вельмі спадабалася. З задавальненнем паехала б зноў!

Падчас размовы Алена неаднойчы падкрэсліла, што прызавое месца яна заняла толькі дзякуючы вялікай падтрымцы намесніка старшыні праўлення райспажыўтаварыства Ганны Мечыславаўны Сянько, юрыста Людмілы Мікалаеўны Касцюковай, тавараведа “Каапгандлю № 2” Святланы Аляксееўны Гідровіч, якія дапамаглі падрыхтавацца да конкурсу, а таксама маральна падтрымлівалі падчас яго правядзення.

У сферы гандлю Алена Лелет працуе ўжо больш за пятнаццаць гадоў, хаця першапачаткова вучылася на швачку. Але ў сваёй цяперашняй прафесіі не расчаравалася. Наадварот, хоча ў ёй удасканальвацца, вучыцца прафесіяналізму ў старэйшых калег. А калі ёсць такое жаданне, значыць не за гарамі новыя перамогі.

Іна СНЯЖКОВА.

                                                                                                                             Фота прадастаўлена Аленай ЛЕЛЕТ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой