Сберегая и приумножая зелёное богатство
Спорыцца праца ў майстра лесу Андрэя Рымаша, леснікоў-вальшчыкаў Вячаслава Лявіцкага і Сяргея Белавусава з Камайскага доследна-вытворчага лясніцтва.
У 2013 годзе Пастаўскі лясгас плануе атрымаць ад лесагаспадарчай і прамысловай вытворчасці 40 мільярдаў рублёў выручкі, або ў чатыры разы больш, чым было два гады назад.
За кошт чаго калектыў выйшаў на перадавыя пазіцыі ў вобласці, павышае свой эканамічны рэйтынг сярод лясгасаў Беларусі? Пра гэта і іншыя складальнікі паспяховай работы з дырэктарам лясгаса У. У. МІСАЧЭНКАМ гутарыць карэспандэнт “Пастаўскага краю” Пётр Курыловіч.
— Уладзімір Уладзіміравіч, з якімі вынікамі калектыў сустракае прафесійнае свята?
— Адзначу, што сёлета, як і ў мінулым годзе, урачыстасці з нагоды Дня работнікаў лесу пройдуць у раённым Доме культуры. Галоўная частка мерапрыемства будзе прысвечана ўшанаванню работнікаў. Яны гэтага заслужылі, пра што сведчаць асноўныя паказчыкі выканання плана сацыяльна-эканамічнага развіцця за восем месяцаў. За гэты перыяд нарыхтавана 91 тысяча і вывезена 77 тысяч кубічных метраў драўніны. На 1,1 мільёна долараў адгружана прадукцыі на экспарт. Вытворчасць піламатэрыялаў склала 4,8 тысячы кубічных метраў. На 156 гектарах праведзена лесааднаўленне. На 226 мільёнаў рублёў нарыхтавана сельскагаспадарчай і прадукцыі пабочнага карыстання. 144 мільёны рублёў атрыманы ад дзейнасці паляўнічай гаспадаркі. Усе паказчыкі вышэйшыя, чым планавалася.
— Асноўным кірункам дзейнасці калектыву з’яўляецца стварэнне і ахова лясоў. Што Вы можаце сказаць наконт гэтага, і асабліва тым людзям, якія лічаць, што лясы высякаюцца апераджальнымі тэмпамі?
— Такое меркаванне глыбока памылковае. Мы не толькі думаем пра будучыню, але і працуем дзеля яе. Сваімі сіламі на плошчы 90 тысяч гектараў забяспечваецца ахова лясоў ад пажараў, хвароб і іншых лесапарушэнняў. Праводзяцца асвятленне і прачыстка ў маладняках, рубкі догляду і санітарныя. У поўным аб’ёме і ва ўстаноўленыя тэрміны на 156 гектарах быў пасаджаны лес гэтай вясной. На 9,5 гектара завершаны работы па рэканструкцыі і развіцці гадавальніка ў Азёрках. Гэта дазволіць праводзіць лесакультурныя і лесааднаўленчыя работы ўласным пасадачным матэрыялам і ў неабходным асартыменце. Гадавальнік стане сапраўдным стваральнікам не толькі лясных, але і дэкаратыўных культур. Тут ужо ёсць матачныя пасадкі туі, якую будзем вырошчваць у значных аб’ёмах. У гадавальніку ствараем невялікую матэрыяльную базу з бытавым і падсобным памяшканнямі, халадзільнай камерай. У апошняй з вясны да восені зможам захоўваць пасадачны матэрыял, выкарыстоўваць яго па меры неабходнасці.
— Уладзімір Уладзіміравіч, работы, звязаныя з лесааднаўленнем, часткова фінансуюцца з бюджэту. Але для выканання іх у поўным аб’ёме, а таксама для вядзення лесанарыхтоўчай і перапрацоўчай вытворчасцей патрабуецца намнога больш сродкаў. Якія асноўныя крыніцы іх паступлення?
— Гэта ўласныя сродкі, а таксама крэдыты банка, якія актыўна інвесціруем у асноўны капітал. У адпаведнасці з галіновай інвестыцыйнай праграмай, распрацаванай у Міністэрстве лясной гаспадаркі краіны, яны накіроўваюцца на набыццё машын, абсталявання і транспартных сродкаў, правядзенне будаўніча-мантажных работ, мадэрнізацыю дрэваапрацоўчых вытворчасцей, развіццё інфраструктуры паляўнічых гаспадарак, фінансаванне іншых праектаў. Толькі за апошнія паўтара года лясгас набыў каля 20 адзінак рознай лесагаспадарчай тэхнікі і абсталявання, у тым ліку тры “Фарвардары”, адзін “Харвэстар”, два “МАЗы”-сартыментавозы, пяць “УАЗаў”, шэраг іншых машын і механізмаў. Дзякуючы абнаўленню машынна-трактарнага парка намнога павялічылі аб’ёмы вытворчасці. Калі ў 2011 годзе мелі, напрыклад, 10 мільярдаў рублёў выручкі, то сёлета яна павялічыцца ў сярэднім у чатыры разы.
Набыццё спецыялізаванай лесанарыхтоўчай і іншай тэхнікі з’яўляецца стратэгічным кірункам. У спалучэнні з будаўніцтвам лясных дарог, якое актыўна вядзецца на тэрыторыі лясгаса, гэта дасць магчымасць яшчэ больш павялічыць штогадовыя аб’ёмы нарыхтовак драўніны, бо дарогі адкрываюць добры доступ да накопленых запасаў спелага лесу.
— У што яшчэ ўкладваеце інвестыцыі?
— У рамках ажыццяўлення інвестыцыйнай праграмы мы шмат увагі надаём інфраструктуры. Радуюць вока рэканструяваны адміністрацыйны будынак Полаўскага лясніцтва і прылеглая да яго тэрыторыя. У хуткім часе будзе здадзены ў эксплуатацыю новы будынак Лынтупскага лясніцтва з гаражамі, пунктам пажарнага інвентару і кацельняй, а таксама паляўнічы комплекс у Варапаеўскім лясніцтве. Неўзабаве тут пачнуцца работы і па рэканструкцыі адміністрацыйнага будынка. У наступным годзе абновіцца будынак лясгаса ў Паставах. Сёлета шмат зроблена па добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол яго.
Будзе рэалізаваны інвестыцыйны праект па мадэрнізацыі сталярнага цэха, што дазволіць павысіць яго прадуктыўнасць у 3-4 разы. Набыццё новай тэхнікі, яе абслугоўванне выклікала неабходнасць будаўніцтва новых рамонтна-механічных майстэрань.
У цэлым, інвестыцыйная праграма як сёлетняга, так і наступнага гадоў накіравана на далейшае ўзнаўленне, ахову і абарону лясоў, удасканаленне інфраструктуры паляўнічай гаспадаркі, укараненне сучасных тэхналогій, стварэнне лясных культур і павышэнне прадуктыўнасці лясоў, тэхнічнае пераўзбраенне лесанарыхтоўчай вытворчасці, будаўніцтва лесагаспадарчых дарог, ажыццяўленне шэрага іншых мерапрыемстваў. Толькі сёлета ў яе ажыццяўленне ўжо інвесціравана больш за 12 мільярдаў рублёў. На дасягнутым спыняцца не збіраемся.
— Уладзімір Уладзіміравіч, як ацэньваеце работу людзей?
— У лясніцтвах і ў цэлым у лясгасе сфарміраваўся працаздольны калектыў кіраўнікоў і спецыялістаў, работнікаў масавых прафесій. Іх эрудыцыя, ініцыятыва, прафесіяналізм дазваляюць весці лясную гаспадарку на належным узроўні, быць у ліку лепшых у вобласці. Праца многіх заслужана азначана Міністэрствам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, абласным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднаннем, райвыканкамам. Пераможцаў спаборніцтва вызначылі таксама дырэкцыя і прафсаюзны камітэт лясгаса. Імі сталі Старадворскае, Варапаеўскае і Ваўкоўскае лясніцтвы. Лепшымі сярод работнікаў вядучых прафесій прызнаны: ляснічыя Юрый Чашун і Сяргей Рублевіч, бухгалтар Даната Іванова, інжынер першай катэгорыі Яўгеній Шалугін, інжынер-энергетык Валянцін Лаўнікоўскі, начальнік аддзела Андрэй Клянцэвіч, інжынер па якасці Іван Андрушкевіч, слесар Аляксей Ермакоў, вадзіцелі Іван Дубін і Уладзімір Ясюковіч, машыністы Уладзімір Варанец і Аляксандр Акялан, станочнік Аляксей Кухальскі, вальшчык лесу Славамір Палачанін, ляснік Валерый Казлоў, памочнік ляснічага Наталля Дзехцяронак, майстар лесу Антон Гірын.
Пералічваць можна і далей. Усе яны будуць адзначаны на свяце. А я, карыстаючыся выпадкам, хачу падзякаваць за працу як сённяшнім работнікам, так і ветэранам лясной справы, пажадаць усім здароўя, аптымізму, шчасця і
дабрабыту. Са святам!
У перадсвяточным спаборніцтве калектыў Варапаеўскага лясніцтва выйшаў на другое месца ў лясгасе і ўзнагароджаны камп’ютарам. У гэты поспех свой уклад унеслі маладыя леснікі-вальшчыкі Аляксандр Шчарбакоў і Павел Янцэвіч.
Ва ўнутрылясгасаўскім спаборніцтве “Лесаруб-2013” Валерый Лешчык (на здымку злева) стаў пераможцам сярод вальшчыкаў лесу, а Юрый Альфер паказаў трэці вынік. У агульным заліку каманда майстарскага лесанарыхтоўчага ўчастка, якую яны прадстаўлялі, выйшла на першае месца.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Ускорит ли коронавирус использование роботов для замены людей - рабочих
Подробнее Хорошо это или плохо, но роботы заменят многих людей на их рабочих местах, говорят аналитики, и вспышка коронавируса ускоряет этот процесс.


