Уродились «орхидея», «кураж», «рогнеда»

Лідары спаборніцтва сярод навучэнцаў-новапалачан.
Назва вёскі Валькі, у якой засталося ўсяго некалькі хат, у гэтыя дні самая папулярная сярод жыхароў аграгарадка Навасёлкі, школьнікаў і навучэнцаў. Другі тыдзень яны едуць сюды на бульбу і па бульбу. Сёлета ў наваколлі гэтага населенага пункта яе вырошчвалі больш чым на 90 гектарах — як для патрэб ААТ “Навасёлкі-Лучай”, так і для працаўнікоў сельгаспрадпрыемства.
І хаця пасевы “другога хлеба” размешчаны ў розных масівах, работа вядзецца аднолькава актыўна на палетках гаспадаркі і на “палосках” вяскоўцаў. Такое рашэнне было прынята дырэкцыяй таварыства і, як паказаў час, задавальняе абодва бакі.
Дзякуючы механізатарам Віктару Лешчыку, Івану Шаколу і Мікалаю Рагаўцу, якія капалкамі разорваюць барозны, затрымак у полі няма. Вось і ў чацвер на ўборцы клубняў працавала больш за 150 чалавек. Старшыня прафсаюзнага камітэта Славамір Шапель і начальнік навасёлкаўскага аддзялення, малады спецыяліст Вячаслаў Мялешка расказалі, што зранку прыступілі да работы сельскагаспадарчыя атрады Наваполацкага політэхнічнага каледжа, Пастаўскага каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці, Навасёлкаўскай, Варапаеўскай і №2 г. Паставы сярэдніх школ. Саманарыхтоўку клубняў для патрэб сваіх устаноў вядуць работнікі Андронаўскай дзіцячага сада -базавай школы і Варапаеўскага дзіцячага ясляў-сада.
Работа ва ўсіх спорылася. Ды і не магло быць інакш, бо бульба вырасла на славу. Яе ўжо ўбралі на 35 гектарах з планавых 69 і накапалі амаль 700 тон. Па 202,7 цэнтнера з гектара дала “архідэя”, па 221,7 цэнтнера — “кураж”. Апраўдала сябе і беларуская “рагнеда”, клубні якой багата ўсцілаюць зямлю за капалкамі. У гаспадарцы спадзяюцца, што не меншай будзе і ўраджайнасць бульбы сорту “крыніца”. Агранамічная служба штогод праводзіць сортаабнаўленне культуры, што і гарантуе атрыманне добрых ураджаяў.
Шанцуе і на памочнікаў. Дырэкцыя сельгаспрадпрыемства чацвёрты год запар заключае дагаворы з Наваполацкім політэхнічным каледжам аб аказанні дапамогі ва ўборцы ўраджаю. Вось і 5 верасня з радасцю сустрэлі памочнікаў: размясцілі, накармілі, і тыя пасля абеду ўжо выйшлі на працу. За пяць дзён падабралі за капалкай 111,5 тоны бульбы. Падчас размовы з кіраўніком сельгасатрада Вольгай Шаракоўскай і куратарам Святланай Амельчанка даведаліся, што група будучых механікаў па выніках мінулага навучальнага года прызнана лепшай у навучальнай установе. Сур’ёзна і адказна навучэнцы ставяцца і да работы ў полі. Добрых слоў заслугоўваюць усе без выключэння, а найбольшыя асабістыя рахункі маюць Яўгеній Кладніцкі (яго рэкорд — 1736 кілаграмаў бульбы за дзень), Кірыл Карабань, Павел Бурункоў, Аляксандр Гарбуноў, Дзмітрый Яскевіч, Яўгеній Шантар і Яўгеній Раманаў.
Сельгасатрад з Наваполацка будзе працаваць у ААТ “Навасёлкі-Лучай” да 27 верасня. Рабяты спадзяюцца, што да гэтага часу разам з іншымі змогуць убраць клубні на ўсёй плошчы. Актыўна і ахвотна працуецца таму, што ўраджай багаты. У кожнага ёсць магчымасць перавыканаць дзённую норму выпрацоўкі, мець большы заработак. А гэта немалаважны фактар.
Бесперабойна дзейнічае канвеер “поле—сартавальны склад”. Механізатары і вадзіцелі падстройваюцца пад работу памочнікаў (школьнікі працуюць толькі да 14 гадзін). А таму і даводзіцца іншы раз абедаць на хаду, прыспешваць у дарозе Аляксандру Муляронку, Мікалаю Фяцісаву, Віталію Літвінёнку, Міхаілу Стоціку, Георгію Гваздову, Аляксею Мядзвецкаму, Аляксандру Варашкевічу, Міхаілу Беланоўскаму, Леанарду Бугаю, Васілію Ярмолаву, Дзмітрыю Рубелю і іншым. Нягледзячы на дастатковую забяспечанасць тэхнікай для адвозкі клубняў, у гаспадарцы работу памочнікаў арганізавалі ў дзве змены. Пасля абеду да навучэнцаў-новапалачан далучаюцца старшакласнікі Варапаеўскай СШ. Ёсць дамоўленасць пра тое, што з наступнага тыдня на ўборцы бульбы кожны дзень будзе працаваць да паўсотні вучняў СШ №4.
Надвор’е спрыяе дружнай і зладжанай рабоце. Але восень ёсць восень. Ніхто не ведае, наколькі затрымаецца цяпло. Таму і імкнуцца ў сельгаспрадпрыемстве паскорыць тэмпы. Пра тое, як на ўборцы “другога хлеба” працуюць іншыя сельгасатрады, “раёнка” раскажа ў наступным нумары.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Как переманить инвестора у Казахстана и России
Подробнее Почему белорусские предприятия проигрывают российским и казахским, каким должен быть налоговый режим, если власти хотят, чтобы отечественные товары были конкурентоспособными в формирующемся Едином


