Им 24 часа в сутках мало
На парозе восень, і многім гаспадыням лянота лішні раз прапалоць градку або кветнік: маўляў, усё роўна хутка ўсё будзе ўбірацца. Каля дома Ганны Пятроўны Павалковіч з вёскі Гута нідзе ні травінкі. У агародзе ўбраны бульбоўнік, прасыхае зямля. Кругленькія сталовыя бурачкі, ярка-аранжавая морква набіраюцца на сонцы соку. А каля дарожкі цвітуць чырвоныя сальвіі, рознакаляровы львіны зеў, стракатыя аксаміткі. Агародчык абнесены дэкаратыўнай нізенькай агароджай.
— Гэта майстэрства мужа, — кажа гаспадыня. — На ім гаспадарка, пасевы ў полі. Астатнім часам адводзіць душу ў спецыяльна абсталяваным памяшканні, дзе размяшчаюцца такарны, дрэваапрацоўчы, фрэзерны станкі.
Раман Браніслававіч доўгі час працаваў шклаварам на шклозаводзе “Гута”. Атрымаў права на льготную пенсію. А ўвогуле, напэўна, няма той работы, якую ён не ўмеў бы рабіць. Але самая любімая — такарная справа. Не заканчваў ні інстытутаў, ні курсаў, толькі некаторы час павучыўся ў токара і авалодаў “сакрэтамі”. На ўсё хапае сваёй кемлівасці, любую дэталь вытачыць.
— Некалі дырэктар шклозавода Анатолій Сяргеевіч Гарэцкі прывёз з Украіны металічны шарык, вытачаны з балванкі, — расказваў Раман Браніслававіч, — і паказаў яго нашым токарам. Мяне тая ювелірная работа ўразіла, вырашыў сам паспрабаваць. Але не хапала часу: на заводзе працаваў на здзельшчыне, дома таксама клопатаў хапала. А калі дырэктар неяк між іншым спытаў: “Ну, што, Павалковіч, здаў пазіцыі?”, мяне гэта зачапіла. Абмазгаваў усё, зрабіў чарцяжы і з 8 вечара да 2 гадзін ночы пачараваў над металам. Атрымалася! Усе, хто штосьці разумее ў такарнай справе, кажуць, што такая работа раўназначна вышэйшаму пілатажу ў авіяцыі.
Р. Б. Павалковіча запрашалі на работу на адзін са сталічных заводаў, прапаноўвалі кватэру ў Мінску. Адмовіўся. Даражэй за родныя мясціны для яго няма нічога.
— Можа, таму, што ў маладосці два гады правёў удалечыні, — кажа Браніслававіч. — Прызвалі ў армію. Спачатку служыў у Барысаве. Потым перавялі ў Рыгу, а неўзабаве — на Кубу. Паспеў напісаць пісьмо дамоў і, праязджаючы на машыне па вуліцы, кінуў яго пад ногі прахожаму. Той скеміў і апусціў у паштовую скрынку. Праз пэўны час дома ведалі, што ўбачаць мяне не хутка. Да Кубы плылі паўмесяца (гэта было для нас своеасаблівым падарожжам). На востраве Свабоды ішла рэвалюцыя. Небяспека савецкіх салдат падсцерагала паўсюдна. Хто загінуў, там быў і пахаваны. А ў нашых ваенных білетах месцам службы пазначана “Масква-400”.
Тым часам у Гуцкую школу прыехала маладая настаўніца. Прыгажуня з карымі вачыма, цудоўным звонкім голасам паланіла сэрцы мясцовых хлопцаў, у тым ліку і Рамана, які толькі вярнуўся са службы.
— Яго ад іншых адрознівала многае, — успамінала Ганна Пятроўна. — Прыгожую знешнасць дапаўняла модная вопратка, якую купіў на Кубе. А ўвогуле, напэўна, Гута і Раман — мой лёс.
Ганна Пятроўна — таленавітая майстрыха. У кватэры мноства вышывак, работ з бісеру. Вышываннем захапілася яшчэ ў дзяцінстве ў роднай вёсцы Ліпнікі. У СШ № 2 былі ўрокі дамаводства, на якіх школьніцай навучылася шыць, вязаць. У жыцці гэтыя навыкі вельмі спатрэбіліся: дачушкам шыла сукенкі, прыдумвала фасоны, якіх не было ні ў кога. Г. П. Павалковіч — натура творчая, а таму ў школе вядзе гурткі бісерапляцення, дамаводства. А дома, як толькі выдасца вольная хвілінка, вышывае, стварае розныя вырабы. Напрыклад, з цукерак — ёлку, са стужкі — змейку, на канапу падушачкі (адна з іх круглая і ўпрыгожана 500 трохкутнікамі, якія пашыты з розных непатрэбных кавалачкаў тканіны), пад вазоны — ажурныя сурвэткі. А кветак у доме — нібыта ў аранжарэі.
— За вышываннем душу адводжу з позняй восені да вясны, — гаварыла Ганна Пятроўна. — Цяпер хапае ўсялякага матэрыялу, узораў у часопісах. А ў дзяцінстве канву рабілі з прасціны. Летам больш часу займаюся кветкамі, градкамі. Чакаю 1 верасня і сустрэчы са школай. Клопатаў прыбавіцца. Але яны прыемныя. Шкада толькі, што ў сутках мала гадзін.
Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Как переманить инвестора у Казахстана и России
Подробнее Почему белорусские предприятия проигрывают российским и казахским, каким должен быть налоговый режим, если власти хотят, чтобы отечественные товары были конкурентоспособными в формирующемся Едином


