Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Поставская волна впечатлила Быхов

Поставская волна впечатлила Быхов

Пачынаючы з 1994 года, штогод у першую нядзелю верасня ў нашай краіне праводзіцца Дзень беларускага пісьменства. Сёлета сталіцай юбілейнага свята — ужо дваццатага па ліку — стаў Быхаў. Сюды з’ехаліся тысячы гасцей, на гарадскіх вуліцах і плошчах з раніцы да позняга вечара не змаўкалі музыка і песні, дэманстравалася друкаваная прадукцыя.

На гарадскім стадыёне ў Быхаве ўпершыню сабраліся разам прадстаўнікі 17 літаратурных сталіц свята. Сярод ганаровых гасцей былі і Паставы — Дзень пісьменства мы святкавалі ў 2006 годзе. Наш раён прадстаўляла дэлегацыя з 23 чалавек на чале з намеснікам начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аксанай Фадзееўнай Сакаловай.

— У нашу задачу ўваходзіла афармленне творчай пляцоўкі. Мы назвалі яе  «Літаратурная хваля азёрнай Пастаўшчыны». Асноўны ўпор зрабілі на выставе кніг мясцовых літаратараў. Аформіла яе загадчыца аддзела абслугоўвання цэнтральнай раённай бібліятэкі Іна Бандарэнка. Усім, хто цікавіўся творамі нашых землякоў, яна падрабязна расказвала пра біяграфію і творчасць пастаўскіх аўтараў. Жадаючых даведацца пра іх як мага больш было шмат, — адзначае Аксана Сакалова. — Цэнтральнае месца ў кніжнай экспазіцыі адвялі нашаму вядомаму земляку Ула­дзіміру Дубоўку. Усяго ж было прадстаўлена каля 10 аўтараў. Непаўторную адметнасць творчай пляцоўцы надаў банар, на якім былі намаляваны партрэты мясцовых паэтаў і празаікаў, а побач — кароткія цытаты з іх твораў. Дзякуй Пастаўскаму кале­джу, які гэты банар нам даў. А ўвогуле, мы бязмежна ўдзячны ўсім, хто дапамог у арганізацыі паездкі ў Быхаў.

Побач з кніжнай размясцілася і фотавыстава. На ёй былі прадстаўлены самыя яркія здымкі, зробленыя падчас Дня пісьменства ў Паставах. Дапоўнілі іх фатаграфіі краявідаў і архітэктурных помнікаў нашага горада. Цікавыя работы мясцовых майстроў прывёз у Быхаў Пастаўскі Дом рамёстваў. Уразліва дапоўніла экспазіцыю творчай пляцоўкі выступленне народнага ансамбля народнай музыкі і песні «Заранка». Музычнае суправа­джэнне было настолькі яр­кім і жыццесцвярджальным, што ўвесь час прыцягвала ўва­гу гледачоў. Многія спыняліся спецыяльна для таго, каб паглядзець на іх выступленне. А журналісты-тэлевізіён­шчыкі ўзялі ў кіраўніка калектыву Валянціна Пятровіча Жагулы інтэрв’ю.

Афармленнем падворка ўдзел пастаўчан у Дні пісьменства не абмежаваўся. Наша дэлегацыя ўдзельнічала ў адкрыцці свята, канцэртнай праграме, закладцы памятнай алеі сталіц Дня беларускага пісьменства ў парку 50-годдзя Перамогі. Акрамя дрэва, пасаджанага кіраўніком нашай дэлегацыі, там засталася і паркавая лаўка, прывезеная спецыяльна з Пастаў. Выраблена яна на ААТ «Паставымэбля», а яе роспісам займалася мастацкая школа. Усталявалі свае лаўкі на памятнай алеі і іншыя гарады-ста­ліцы свята беларускага пісьменства.

— Мы годна прадставілі не толькі наш горад, але і вобласць у цэлым, — дзеліцца ўражаннямі ад паездкі Аксана Фадзееўна. — А нам спадабалася ў Быхаве: было прыкметна, як змяніўся горад да свята. Да Дня пісьменства адкры­ліся новыя аб’екты. Больш за ўсё ўразіла скульптурная кампазіцыя, прысвечаная ўнікальнаму помніку беларускага пісьменства — Баркулабаўскаму лета­пісу. Выглядае скульптура сапраўды манументальна.

Свята ўжо адгучала. Новым месцам сустрэчы тых, хто любіць і шануе роднае слова, стане Заслаўль — у наступным годзе Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў гэтым горадзе.


Поставская волна впечатлила Быхов

Поставская волна впечатлила Быхов

Поставская волна впечатлила Быхов

Поставская волна впечатлила Быхов

Поставская волна впечатлила Быхов

 Вераніка ФІЛАНОВІЧ.
Фота прадастаўлена А. Ф. САКАЛОВАЙ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой