У каждого региона — своя привлекательность
Як добрыя знаёмыя, сустрэліся ў Глыбокім дэлегацыі Пастаўскага, Рокішкскага, Швянчонскага (Літва) і Рэзэкненскага (Латвія) раёнаў, якія ўзначальвалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Арэхаў, мэр Іонас Яруціс, намеснік старшыні мэра Раіса Крупеніна і намеснік старшыні краявой думы Эльвіра Пізане.
З 21 па 27 ліпеня ў Глыбокім адбыўся першы ў Беларусі “Вішнёвы фестываль”. Падчас яго прайшоў і Міжнародны інвестыцыйны форум “Глыбокае-Інвест”. У ім удзельнічалі прадстаўнікі 25 рэгіёнаў Літвы, Латвіі і Беларусі, у тым ліку Пастаўскага раёна. Двухдзённая сустрэча была арганізавана ў рамках праекта “Трэці крок у стратэгіі Еўрарэгіёна “Азёрны край” — планаванне сумеснай будучыні для ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця прыгранічных тэрыторый суседніх краін”.
Варта нагадаць, што “Еўрарэгіён” быў створаны ў 2004 годзе. Тады і нарадзілася праграма трансгранічнага супрацоўніцтва “Літва—Латвія—Беларусь”. Сёння яго ўдзельнікамі з’яўляюцца адзінаццаць рэгіёнаў Латвіі, восем — Літвы і суседнія з імі раёны Віцебскай вобласці. Планаванне і ажыццяўленне іх стратэгічных задач праходзіла ў два перыяды: з 2004 па 2007 і з 2007 па 2011 гады. Сёлета зроблены трэці крок у справе арганізацыі цеснага супрацоўніцтва, і разлічаны ён на далёкую перспектыву — да 2020 года. Паспрыяць лепшаму вырашэнню задач быў закліканы і Міжнародны інвестыцыйны форум у Глыбокім. І хаця ён разглядаўся больш як пазнавальны, адукацыйны, прадстаўнікі трох краін актыўна шукалі магчымасці прыцягнення інвестыцый ва ўсе жыццёвыя сферы.
Аб важнасці цесных эканамічных, культурных, турыстычных, асабістых і іншых сувязяў на форуме гаварылі старшыня грамадскага аб’яднання “Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў”, старшыня прэзідыума Саюза юрыдычных асоб “Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва” Уладзімір Карагін, намеснік старшыні камітэта эканомікі, начальнік упраўлення інвестыцыйнай палітыкі і знешнеэканамічных сувязяў Віцебскага аблвыканкама Канстанцін Чорны, старшыня Глыбоцкага райвыканкама Алег Морхат.
Затым адбыліся выступленні-прэзентацыі замежных гасцей з Латвіі і Літвы, якія прадстаўлялі большасць сумежных з Беларуссю рэгіёнаў. Яны называлі аб’екты, уносілі свае інвестыцыйныя прапановы , якія датычаць прамысловых і свабодных тэрыторый, развіцця лясной гаспадаркі, энергетыкі, узнаўленчых рэсурсаў, будаўніцтва цяпліц для вырошчвання агародніны. Вялікае месца было адведзена падрыхтоўцы сумесных праектаў па развіцці турызму і актыўнага адпачынку з выкарыстаннем помнікаў архітэктуры, культурнай спадчыны і традыцый у прыгранічных раёнах. Размова ішла таксама аб магчымасцях стратэгічнага планавання рэгіёнаў, сумесным выкарыстанні канкрэтных аб’ектаў, інвестыцыйных патэнцыялах рэгіёнаў.
З канкрэтнымі прапановамі выступілі прадстаўнікі беларускага боку. Начальнік аддзела эканомікі Пастаўскага райвыканкама Павел Казакевіч, у прыватнасці, расказаў аб шляхах павышэння турыстычнай прывабнасці Пастаўшчыны. У значнай ступені гэтаму садзейнічала б будаўніцтва трохзоркавай гасцініцы ў раённым цэнтры, базы адпачынку ў Азёрках, ажыццяўленне іншых інвестыцыйных праектаў, якія ёсць у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, сацыяльнай сферы.
Удзельнікі форуму з вялікай цікавасцю наведалі выставу, на якой былі шырока прадстаўлены матэрыялы, экспанаты, прадукцыя многіх рэгіёнаў “Азёрнага краю”. Яна дала магчымасць на справе пераканацца ў тым, які эфект прыносяць інвестыцыі, укладзеныя ў мадэрнізацыю і стварэнне новых вытворчасцей.
Двухдзённая работа міжнароднага форуму паказала, што пастаўленая задача — як мага больш даведацца пра інвестыцыйную прыцягальнасць краін-удзельніц “Еўрарэгіёна “Азёрны край” — была дасягнута. А гэта значыць, што будуць зроблены і практычныя захады па ажыццяўленні шэрага прапаноў і праектаў.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Как правильно выбрать опытного миграционного юриста
Подробнее Вопросы эмиграции в другую страну всегда сопряжены с необходимостью решения широкого спектра дополнительных задач. Разобраться с ними человеку, который никогда ранее не сталкивался с подобными


