Возраст активности не преграда
Ігар Іосіфавіч Пучынскі з вёскі Дзедкава — адзіны ветэран Вялікай Айчыннай вайны, які застаўся на тэрыторыі Курапольскага сельсавета. Гледзячы на гэтага маладжавага і рухавага дзядулю, нізашто не скажаш, што яму споўнілася 85 гадоў.
Дзень нараджэння Ігар Іосіфавіч адзначыў 29 ліпеня разам са сваімі роднымі. А двума днямі пазней павіншаваць ветэрана і ўручыць яму Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта прыехалі старшыня Курапольскага сельскага Савета М. П. Нагановіч і работніцы мясцовага Дома культуры М. А. Смулько і В. У. Міхалевіч. Пасля таго, як узнагарода і кветкі былі перададзены, прагучала песня для імянінніка, я змагла пагутарыць з ім.
…Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Ігару Пучынскаму было 13. Разам з бацькамі, малодшымі братам і сястрой ён пражываў у Казьянах. У 1943 годзе немцы сталі зганяць людзей з навакольных вёсак для адпраўкі на прымусовыя работы ў Германію. У іх лік трапіў і Ігар. Але калі фарміраваўся абоз, хлопцу ўдалося ўцячы і вярнуцца ў родную вёску. Прабыў ён там нядоўга. Неўзабаве партызаны забілі трох паліцаяў. У іх смерці абвінавацілі Пучынскіх: быццам бы гэта яны данеслі партызанам, што ў вёсцы аб’явіліся здраднікі. Каб не стаць ахвярай фашыстаў, сям’я была вымушана пакінуць наседжанае месца. 15-гадовы Ігар адправіўся ў лес, а маці з братам і сястрой выехалі ў бяспечную партызанскую зону.
— У нашых мясцінах дзейнічаў атрад літоўскіх партызан імя К. Каліноўскага, — расказваў Ігар Іосіфавіч. — Да іх я і падаўся. Прабыў там год. Разам з іншымі сустракаў савецкія самалёты з грузам: узрыўчаткай, зброяй, медыкаментамі, якія, быў такі перыяд, прыляталі да нас амаль кожную ноч. Хадзіў на чыгунку падрываць варожыя эшалоны. Асабіста пусціў пад адхон тры нямецкія саставы. Потым, незадоўга да вызвалення Беларусі, наш атрад перайшоў у Літву. Лавілі там літоўскіх здраднікаў, якія служылі ў паліцыі, ваявалі ў нямецкай арміі.
Пасля заканчэння вайны І. І. Пучынскі вярнуўся ў Казьяны. Працаваў у будаўніцтве. У 1950 годзе ажаніўся з дзяўчынай з Дзедкава і перайшоў да яе ў прымакі. Калі арганізаваўся калгас, як і ўсе вяскоўцы, стаў членам калектыўнай гаспадаркі. Быў і будаўніком, і паляводам, і жывёлаводам. А ў 1962 годзе сеў на трактар, на якім адпрацаваў да самай пенсіі. Пра тое, наколькі добрым работнікам з’яўляўся, сведчаць граматы пераможцы сацспаборніцтва 1976 і 1979 гадоў, якія па сённяшні дзень захоўвае дома. Мае ветэран таксама ваенныя ўзнагароды: ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені, медаль Жукава, шмат юбілейных медалёў.
15 гадоў таму І. І. Пучынскі аўдавеў: жонка, з якой выгадавалі дваіх дзяцей, памерла. Каб не быць аднаму, Ігар Іосіфавіч прывёў у дом новую жанчыну. Ды сямейнае жыццё з ёй не склалася, прыйшлося расстацца. З таго часу і халасцякуе. Але адзінокім сябе не адчувае: амаль кожныя выхадныя прыязджаюць з Пастаў дачка Лілія і ўнучка Ірына. Прыбяруць у хаце, праполюць агарод і кветнікі, згатуюць паесці. Усяго ж у Ігара Іосіфавіча 7 унукаў і 12 праўнукаў.
Калі я спытала ў ветэрана пра здароўе, ён паскардзіўся: штогод даводзіцца лячыцца то ў бальніцы ў Паставах, то ў шпіталі. Тым не менш сёлета пасадзіў 6 барознаў бульбы, трымае 9 курыц і пеўня, да мінулага года быў таксама конь. Усё жыццё захапляўся рыбалкай і зараз не кідае гэтага занятку: часта раніцай адпраўляецца з вудачкай на рэчку.
— Іосіфавіч у нас актыўны і ў грамадскім жыцці, — зазначыла старшыня сельскага Савета М. П. Нагановіч. — Прысутнічае на ўсіх мерапрыемствах, якія праводзім мы і работнікі Дома культуры. Дзеліцца жыццёвым вопытам, сустракаецца са школьнікамі. Прапануем прывезці ў Кураполле на машыне — дык сам раней за нас на веласіпедзе прыедзе.
…Развітваючыся з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, пажадала яму аднаго — абавязкова справіць 90-годдзе. І паабяцала яшчэ раз прыехаць у госці на юбілей.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Задержание Сергея Тихановского: женщины провокаторы, потасовка и ушибленный милиционер
Подробнее Далее 10 минутное видео всего происходившего


