Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На працягу месяца ў Лёзненскім ваенна-гістарычным музеі будзе дзейнічаць выстаўка “Сіла геральдычных сімвалаў”.

 

На працягу месяца ў Лёзненскім ваенна-гістарычным музеі будзе дзейнічаць выстаўка “Сіла геральдычных сімвалаў”.

Ці задумваліся вы калі-небудзь, якім чынам пазнавалі рыцары адзін аднаго, калі аблічча чалавека поўнасцю хавалася за жалезнымі даспехамі? Па адпаведнаму малюнку, нанесенаму на шчыт. Менавіта жаданне быць пазнаным на полі стала прычынай з’яўлення традыцыі распісваць свае шчыты, звычайна меўшыя міндалевідную форму, рознымі фігурамі, якія ў хуткасці пераўтварыліся ў апазнавальныя знакі і пачалі суадносіцца з канкрэтнымі асобамі. Каб не было путанкі, ранняя геральдычная сімволіка лёгка чытаецца, не мае складаных сімвалаў.
Праз некаторы час з ваеннага жыцця геральдыка перайшла на іншыя слаі сярэдневяковага грамадства. У канцы ХІІ века з’явіліся першыя гарадскія гербы. Потым – гербы духоўных асоб, патрыцыяў і буржуа і, нават, рамеснікаў і цахоў. Здаралася і такое, што сімвалічныя радавыя выявы мелі нават сяляне. Гербы са шчытоў перасяліліся на пячаткі, якія ставіліся ці прывешваліся практычна на ўсе дакументы, сцягі, папоны коняў. А ў царквах – на сцены храмаў, вітражы, вопратку святароў. Колькасць гербоў пашыралася, і трымаць іх у памяці было немагчыма. Таму з’явілася неабходнасць стварэння спецыяльнай кнігі – гербоўніка. Першы датуецца 1300 годам і захоўваецца ва ўніверсітэце Хейдэльберга.
Аб зараджэнні геральдыкі і яе развіцці на тэрыторыі гістарычнай і сучаснай Віцебшчыны на адкрыцці выстаўкі “Сіла геральдычных сімвалаў” у раённым ваенна-гістарычным музеі прысутным расказаў начальнік аддзела па архівах і справаводству галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама С. В. Рублеўскі. Па словах Сяргея Васільевіча, Прыдзвінне яшчэ ў старажытнасці мела свае адметныя геральдычныя сімвалы, якія адлюстроўвалі своеасаблівасць краю ды светапогляду тутэйшых людзей. Герб віцебскага ваяводства – узброены вершнік на кані, адлюстраваны на шчыце, – быў ва ўжытку яшчэ ў далёкім 1500 годзе. Герб Віцебска з 1597 года з’яўляўся адным з атрыбутаў Магдэбургскага права.

 

 

На працягу месяца ў Лёзненскім ваенна-гістарычным музеі будзе дзейнічаць выстаўка “Сіла геральдычных сімвалаў”.



– Віцебская губерня была адзначана сваёй геральдычнай “радзімкай” у 1856 годзе, – паведаміў С. В. Рублеўскі. – Дарэчы, выява як раз гэтага герба лягла ў аснову цяперашняга галоўнага геральдычнага сімвала Віцебшчыны. На жаль, пры Савецкай уладзе на працягу доўгіх дзесяцігоддзяў амаль што не звярталі ўвагі на геральдычную спадчыну мінулага. Пяціканцовая зорка, серп і молат па сваёй ідэалагічнай пераканаўчасці здаваліся абсалютнымі, не патрабуючымі хоць якіх, дапаўненняў. Інтарэс да геральдыкі, якая мела глыбокую гістарычную аснову, адрадзіўся на Віцебшчыне толькі напачатку 1990-х гадоў, калі Беларусь заявіла аб сабе ў свеце як суверэнная дзяржава. Першым у 1994 годзе ў нашай вобласці быў зацверджаны герб патрыярха беларускіх гарадоў, гістарычнага цэнтра Бацькаўшчыны – старажытнага Полацка. А крыху пазней з’явілася цэлая чарада гербоў і флагаў, распрацаваных таксама на аснове старажытных выяваў: Верхнядзвінска, Оршы, Ушачаў, Дуброўна… Да іх з маладым аптымізмам далучыўся горад нафтавікоў – Наваполацк. Вядома, яго герб быў створаны, як кажуць, з чыстага аркуша, без гістарычнай пераемнасці.
Калі спачатку геральдычныя сімвалы рэгістраваліся ў Гербавым матрыкуле Камітэтам па архівах і справаводству пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, то ў жніўні 2002 года спецыяльным указам кіраўніка краіны быў зацверджаны Геральдычны савет пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Гербы і флагі гарадоў, пасёлкаў, вёсак пачалі зацвярджацца толькі ўказамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Сёння геральдычны вянок Віцебшчыны налічвае 63 сімвалы, сярод іх гербы ўсіх райцэнтраў, акрамя Віцебска як цэнтра аднайменнага сельскага раёна (вядзецца работа па яго распрацоўцы). Сярод буйных пасёлкаў вобласці, якія маюць свае геральдычныя сімвалы, ёсць і гістарычна адметныя, такія як Сураж, Ула, Відзы…
– Так атрымалася, што мы апошнімі сярод іншых абласцей рэспублікі займелі свае непаўторныя геральдычныя выявы, – працягвае Сяргей Васільевіч. – Але духоўная повязь з продкамі ў гэтым рэчышчы атрымалася надзвычай пераканаўчай. На выяве герба Віцебшчыны – узброены мячом вершнік, які трымае ў руцэ шчыт з накрэсленым на ім крыжам Святой Еўфрасінні Полацкай. Воін гатовы з ўсёпераадольнай рашучасцю бараніць родны край ад усіх, хто паквапіцца на нашу зямлю і волю. Такім чынам, сённяшні наш герб “перагукваецца” з геральдычнымі выявамі старажытных полацкіх князёў, якія заклалі першааснову беларускай дзяржаўнасці. Зазначу таксама, што пячатку з барэльефам узброенага конніка меў і Аляксандр Неўскі, які ў свой час парадніўся з нашымі валадарнымі продкамі.
Яшчэ Сяргей Васільевіч з задавальненнем зазначыў, што геральдычныя сімвалы Віцебшчыны ўсё больш і больш уваходзяць у наш паўсядзённы ўжытак, становяцца звыклымі, але не менш натхняльнымі. Гэта і ёсць іх сацыяльная роля – быць у прасторы нашага жыцця, у нашай свядомасці, злучаць сучаснасць з мінулым, сённяшніх людзей з продкамі, нагадваць пра гістарычныя старонкі старажытнасці. Ён пажадаў усім наведвальнікам выстаўкі адчуць і сябе не чужымі ў гэтай повязі.
Падзяліўся сваімі меркаваннямі аб экспазіцыі і начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама А. Л. Піута.
Аб гістарычным сімвале нашага гарпасёлка таксама ішла размова ў час мерапрыемства. Герб і флаг Лёзна зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2006 года № 36. Работа над ім пачалася за некалькі гадоў таму. Першая спроба рэгістрацыі прадпрымалася яшчэ ў 2003-м. Было зроблена нямала заўваг, якія прынялі да ведама. У выніку атрымаўся такі герб: на блакітным полі іспанскага шчыта залатая кроква, пад ёю – герб “Агінец”. Князі Агінскія на працягу даволі доўгага гістарычнага перыяду былі ўладальнікамі мястэчка Лёзна, з іх родавага знака ўзяты вароты крэпасці або трон чырвонага колеру, на якім крыж або скіпетр срэбнага колеру. Залатую крокву можна чытаць як шаўрон – знак воінскай доблесці. А яшчэ як літара “Л”, першая ў назве гарадскога пасёлка. Аўтарам герба з’яўляецца М. М. Елінская, мастак А. У. Леўчык.
Алена РАТНЁВА

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Лиозно

Лобовое столкновение в Витебской области: погибла женщина, пострадал 4-летний ребенок

Хотите узнать больше? Авария произошла 29 января на 40-м километре трассы Витебск - Лиозно - граница РФ.

Как 200 лет назад выглядели белорусские города. В Сети появилась уникальная карта

Хотите узнать больше? Появилась оцифрованная карта Могилевской губернии, выполненная в первой половине XIX века. TUT.BY сделал скриншоты этой карты и показывает, как

Энергетики устраняют последствия непогоды в Витебской области, но проблемы остаются еще в трех районах

Хотите узнать больше? Линии электропередачи, идущие к некоторым деревням, персоналу энергосистемы приходилось отстраивать практически заново. В процессе ликвидации

В Витебской области уже неделю ликвидируют последствия аварий из-за непогоды

Хотите узнать больше? Уже неделю - с 29 декабря - энергетики Витебской области и их коллеги из других регионов возвращают электричество в населенные пункты, пострадавшие

На Витебщину полностью вернулась электроэнергия. После непогоды ее восстанавливали больше недели

Хотите узнать больше? На полное устранение последствий непогоды в регионе потребуется еще около 3 недель, сообщает облисполком.

В Лиозненском районе водитель пытался объехать косулю и врезался в дерево

Хотите узнать больше? В результате ДТП водитель получил травмы различной степени тяжести и был госпитализирован.

Обвиняемому в коррупции экс-главе Шумилинщины выставили ущерб в почти 140 тысяч долларов

Хотите узнать больше? По материалам дела, злоупотребление властью и превышение служебных полномочий Александр Снаров допускал, являясь председателем райисполкома. А