Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Выстаўка «Вясельны альбом» працуе ў ваенна-гістарычным музеі ў Лёзне

Выстаўка «Вясельны альбом» працуе ў ваенна-гістарычным музеі ў Лёзне

У раённым ваенна-гістарычным музеі  адкрылася выстаўка “Вясельны альбом. Гэта было нядаўна, гэта было даўно…” Прымеркавана яна да свята сям’і,кахання і вернасці, які адзначаецца 8 ліпеня.  У гэты дзень праваслаўная царква ўспамінае  праваслаўных  святых Пятра і Феўронію Мурамскіх. Яны праславіліся надзвычайнай вернасцю свайму каханню і з’яўляюцца ахоўнікамі сямейнага шчасця. Адсюль яшчэ адна назва – дзень закаханых. Супрацоўнікі музея звярнуліся з просьбай да жыхароў Лёзна дапамагчы скампанаваць выстаўку  вясельных фотаздымкаў, якія датуюцца не пазней 1980 года , і атрымалі жывы водгук. Атрымалася даволі шырокая фотагалерэя  партрэтаў яскравых момантаў вяселля і маладых. – З вясельнымі атрыбутамі  было крыху цяжэй, –падзялілася старэйшы навуковы супрацоўнік А. Ю. Лампіцкая, – нас выручыла спачатку Вераніка Шляхтава. Яна прынесла вясельную сукенку сваёй бабулі. Затым наш супрацоўнік Ганна Кулакова  папоўніла выстаўку шлюбнымі туфлямі цёткі. Шмат зрабіла для стварэння выстаўкі Таццяна Рыгораўна Піскунова. Працуючы бібліятэкарам у Заольшы, яна сабрала каштоўны архіў вёскі Поддуб’е. Яна прынесла шэраг фотаздымкаў, якія ярка ілюструюць аўтэнтычны вясельны абрад гэтай мясцовасці. Валянціна Пятроўна Макарачкіна парадавала фотаздымкам, дзе яны з мужам у дзень срэбранага вяселля, да якога дадала арыгінальны медаль, падораны сябрамі. А Вера Іванаўна Камісарава зрабіла музею неацэнны падарунак. Цяпер у яго фондах з’явіўся дакумент вялікай каштоўнасці “Выпись из метрической книги о бракосочетавшихся за 1900 год”. Геаграфічны спектр шлюбных фота шырокі: ад нашых вёсак Кавалі, Яськаўшчына, Жалудова, Поддуб’е, гарпасёлка Лёзна да гарадоў Віцебск, Масква, Казань і Варкута. На гэтым тыдні ў музеі пабывалі першыя наведвальнікі выстаўкі. Сярод іх як пажылыя і людзі сярэдняга ўзросту, так і моладзь. Тут можна ўявіць сабе жыццё мінулай эпохі, убачыць знаёмых людзей у маладосці. Выстаўка будзе працаваць да 9 жніўня. Супрацоўнікі музея запрашаюць яе наведаць і адначасова працягваюць збор новых матэрыялаў. Кожны, каму неабыякава гэта справа, можна пашукаць у сваіх сямейных альбомах адпаведныя фотаздымкі, а таксама рэчы, што датычацца да шлюбных мерапрыемстваў. Затым выставачныя матэрыялы зноў вернуцца іх уладальнікам.
Выстаўка «Вясельны альбом» працуе ў ваенна-гістарычным музеі ў Лёзне

Таццяна ІГНАЦЕНКА
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Лиозно

Лобовое столкновение в Витебской области: погибла женщина, пострадал 4-летний ребенок

Хотите узнать больше? Авария произошла 29 января на 40-м километре трассы Витебск - Лиозно - граница РФ.

Как 200 лет назад выглядели белорусские города. В Сети появилась уникальная карта

Хотите узнать больше? Появилась оцифрованная карта Могилевской губернии, выполненная в первой половине XIX века. TUT.BY сделал скриншоты этой карты и показывает, как

Энергетики устраняют последствия непогоды в Витебской области, но проблемы остаются еще в трех районах

Хотите узнать больше? Линии электропередачи, идущие к некоторым деревням, персоналу энергосистемы приходилось отстраивать практически заново. В процессе ликвидации

В Витебской области уже неделю ликвидируют последствия аварий из-за непогоды

Хотите узнать больше? Уже неделю - с 29 декабря - энергетики Витебской области и их коллеги из других регионов возвращают электричество в населенные пункты, пострадавшие

На Витебщину полностью вернулась электроэнергия. После непогоды ее восстанавливали больше недели

Хотите узнать больше? На полное устранение последствий непогоды в регионе потребуется еще около 3 недель, сообщает облисполком.

В Лиозненском районе водитель пытался объехать косулю и врезался в дерево

Хотите узнать больше? В результате ДТП водитель получил травмы различной степени тяжести и был госпитализирован.

Обвиняемому в коррупции экс-главе Шумилинщины выставили ущерб в почти 140 тысяч долларов

Хотите узнать больше? По материалам дела, злоупотребление властью и превышение служебных полномочий Александр Снаров допускал, являясь председателем райисполкома. А