Антон Астаповіч: Помнікі абараняюцца не лямантам
Артыкул Уладзіміра Скрабатуна пра рэканструкцыю будынка музею ў Глыбокім адрэагаваў вельмі эмацыйным допісам старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч.
Ён крытыкуе глыбоцкіх краязнаўцаў за тое, што не парупіліся, каб гістарычныя помнікі былі ўнесеныя ў афіцыйны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.
"Матэрыял – ну проста распінанне нашых чыноўнікаў, архітэктараў, будаўнікоў і іншай публікі на крыжах, - піша Антон Астаповіч ў сваім блогу на сайце "Беларускі партызан". - Такія-сякія, дэгенераты ад дзяржкіравання, сапсавалі чарговы гістарычны будынак. Пад цеплпрэабілітацыйнай шубай схаваплі найпрыгажэйшы фасад, чырвоную цэглу, гзымсікі выдатныя і г.д. Ну проста трэш чарговы.
Мне вельмі крыўдна самому, што яшчэ адзін будынак больш чым стогадовай даўніны страціў свае архітэктурныя і мастацкія адметнасці. Крыўдна і балюча, бо ўсё меньш і меньш матэрыяльных сведанняў нашай гісторыі застаецца.
Але. Давайце ва ўсім без гвалту і лішніх эмоцый разбярэмся.
Дадзены будынак у Глыбокім не ўваходзіць, як помнік архітэктуры ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Згодна права, а права сляпое і фармальнае, будынак адносіцца да звычайнай катэгорыі будынкаў і збудаванняў, і таму на яго не распаўсюджваюцца тыя рэгламенты, якія тычацца гісторыка-культурнай спадчыны.
Камянічку з чырвонай цэглы ў Глыбокім, у якой месціцца музей, абшываюць пенапластам. Фота Уладзіміра Скрабатуна.
Зараз возьмем і паставім сабе на месца чыноўніка. Чым кіруецца ў працы дзяржаўны ўпраўленец? Нарматыўна-прававымі дакументамі. Не абавязаны ён згодна сваіх службовых абавязкаў быць мастацтвазнаўцам, гісторыкам, разбірацца ва ўсіх тонкасцях культуры. Ёсць праграма цепларэабілітацыі, ёсць тэхнічныя нарматыўныя дакументы, якія рэгулююць правядзенне дадзеных прац. І дадзеныя працы былі выкананы.
Гэта першае. А пра другое я са сваімі калегамі гавару ўжо не першы год, і агучваем гэта мы па магчымасці і ў медыйнай прасторы, і на сустрэчах самага рознага ўзроўню, у тым ліку з краязнаўчымі рэгіянальнымі асяродкамі. І агучваем рэч элементарную, што ахова гісторыка-культурнай спадчыны – прававы працэс, а калі пэўныя аб’екты ці працэсы не ўведзены ў прававое поле па розных аб’ектыўных ці суб’ектыўных прычынах, то ў прававы кантэкст іх трэба ўводзіць.
А як уводзіць? Элементарна. Заканадаўства аб ахове спадчыны нам не толькі весніцы, цэлую браму для гэтага расчыняе. У нас любая юрыдычная ці фізічная асоба мае права падаць у Міністэрства культуры прапанову на наданне пэўнаму аб’екту статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці. Галоўнае, каб гэты аб’ект адпавядаў крытэрыям, сфармуляваным у заканадаўстве.
Вось тут і пытанне. Пытанне да аўтара, якому неаднаразова ўсё гаварылася, калісці перадавалася нарматыўныя і метадычныя матэрыялы па працэдуры распрацоўкі і падачы прапаноў. Аўтару, які на свае вочы бачыць, што без статуса помніка аб’екты ўвогуле нічым не абароненыя, як тая ж глыбоцкая міква, якую зруйнавалі ў красавіку, а мясцовыя краязнаўцы нават не здолелі зрабіць нармальнай, у поўным аб’ёме, фотафіксацыі аб’екта.
І зараз, калі аб’екта няма, ёсць толькі габарытныя абмеры падмуркаў пасля таго, як міква была зруйнавана, і якія выканалі менскія актывісты Таварыства аховы помнікаў, спецыяльна прыехаўшы ў Глыбокае, без нармальных фотаматэрыялаў немагчыма выканаць нават графічную рэканструкцыю ўнікальнейшага аб’екта жыдоўскай культурнай спадчыны.
І камень мой не толькі ў бок аўтара матэрыяла і глыбачан. Тут варта камянямі пуляць па ўсіх кутках Беларусі. Прыкладаў – процьма! Гэта і дом Гарэцкага ў Горках, лёсам якога ўсе раптам заклапаціліся, калі яго пад знос прыгаварылі. І нават ініцыяваная Таварыствам падача прапановы на стутус помніка не атрымала станоўчага разгляду, бо гэта ўжо быў бег за з’ехаўшым цягніком. А калі б хаця б год таму мясцовыя “абаронцы” спадчыны парупіліся, то магчымі іншы вынік быў бы.
Варта ўзгадаць берасцейскі ўнікальны квартал “Варбург”, пра які таксама, ну столькі было шуму, нават выкладанне відэа, на якім запісаны брутальныя скандалы ў калідорах выканкама з чыноўнікамі, у Інтэрнэт, а што рэальна было для абароны зроблена?
Якія зроблены крокі? Аніякіх. Покуль тое ж Таварыства аховы помнікаў не накіравала прапанову ў Мінкульт, і зараз хаця б аднаму будынку з ансамблю, але статус помніка нададзены.
Быў днямі чарговы плач па знішчанаму, але на ўсіх законных падставах будынку ў Чэрыкаве. І можна пісаць, пісаць і яшчэ раз пісаць пра такія ж сумныя выпадкі, у якіх ніхто, акрамя гучных крыкуноў не па вялікаму рахунку і не вінаваты. Бо лёгка гвалт спраўляць, а сесці і папрацаваць з абгрунтаваннем, планчык вымаляваць, фотафіксацыю зрабіць – гэта праца, гэта не агульнымі і нікому непатрэбнымі разважаннямі займацца.
Таму яшчэ раз сказаць. Помнікі абараняюцца не лямантам, помнікі абараняюцца правам. І лямант можна падымаць, калі прававыя нормы парушаюцца. А ўсё астатняе, прабачце – соплі.
І выснова. Хто афанарэў? Па-мойму гэты працэс распаўсюдзіўся на нашых псеўдаабаронцаў. Бо пісаць некарэктныя ва ўсіх адносінах, не маючыя пад сабой ні прававога, ні маральнага грунту матэрыялы – што гэта як не дыскрэдытацыя грамадскага ўдзелу ў ахове спадчыны і ўзмацненне пазіцый пэўных чыноўнікаў, якія сапраўды хранічна ў сваёй дзейнасці парушаюць дзеючае заканадаўства ў сферы аховы спадчыны.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Глубокого
В Глубокском районе при пожаре погибли мать и сын
Хотите узнать больше? Причиной пожара могло стать неправильное пользование печью.
В Глубокском районе спасли рыбака. Он в больнице
Хотите узнать больше? Инцидент произошел днем 3 января на озере Забелье рядом с одноименной деревней в Глубокском районе.
В Глубоком спасли очередного тонувшего рыбака
Хотите узнать больше? 50-летний мужчина провалился под лед примерно в 100 метрах от берега. К приезду спасателей он находился в полынье, на поверхности воды.
Все выдержала – рассказ о сильной бабушке Фане из-под Вилейки
Хотите узнать больше? 85-летняя Фаина Белоус родом из Глубокского района, но живет в д. Коловичи под Вилейкой. Рассказ Фаины Ильиничны – энциклопедия жизни любого простого
Витебск вышел на пик, в Глубоком ситуация не оптимистичная. Что сейчас с коронавирусом в Витебской области
Хотите узнать больше? Витебск вышел на пик заболеваемости коронавирусной инфекцией, пациентов из небольших райцентров направляют в более крупные. Об этом телерадиокомпании
25 лет - и всё. Перестала выходить независимая газета «Вольнае Глыбокае»
Хотите узнать больше? "Вольнае Глыбокае" просуществовало ровно 26 лет, его последний номер как раз готовился к католическому Рождеству и вышел в канун Нового года, 31
В Докшицком районе Volvo упал с моста и загорелся, один человек погиб
Хотите узнать больше? Владелец автомобиля выбрался из машины и скрылся с места происшествия. Его задержали.
Под Бегомлем Citroen C5 врезался в дерево: погиб водитель
Хотите узнать больше? ДТП произошло вечером 19 марта на 104-м километре трассы Минск - Витебск недалеко от Бегомля Докшицкого района.
Объявления
Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Услуги Эвакуатора. Эвакуатор Глубокое
0 бел.руб.
07:24, 03.03.2022Теплица Сибирская 20х20 Стальная оцинков...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строим хорошие Каркасные Дома и Бани. Гл...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Комплектовщик ( вахта)
1 600 бел.руб.
10:20, 08.10.2021О Глубоком
Неверагоднае здарэнне 10 жніўня 1763 года Фота
Подробнее Гісторыя адрозьніваецца тым ад іншых навук, што на некаторыя пытаньні навукоўцаў не дае адказу, а што самае дзіўнае – нельга яе прымусіць... адкажа толькі тады, калі сама таго захоча, а да
Интересная Беларусь
Влияет ли группа крови на вероятность заражения коронавирусом? Да, влияет!
Подробнее У смертельно опасного вируса COVID-19 есть особенность: одни люди переносят заболевания относительно легко, а другие сгорают буквально за несколько дней. Ученые многих стран проводят всестороннее


