Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

20 найбольш цікавых фактаў пра мастака, этнографа, археолага Язэпа Драздовіча, ураджэнца Глыбоччыны

20 найбольш цікавых фактаў пра мастака, этнографа, археолага Язэпа Драздовіча, ураджэнца Глыбоччыны

Язэп Драздовіч. Фота з сайта www.svaboda.org

Іх сабраў малады беларускі драматург Васіль Дранько-Майсюк.

Пра гэта паведамляе сайт “Радыё Свабода”.

Цікавыя і невядомыя факты:

1) Быў мастаком, краязнаўцам, небазнаўцам, пісьменнікам, паэтам, скульптарам, графікам, педагогам, кніжным ілюстратарам.

2) Сябраваў з Янкам Пачопкам, Міхасём Машарам, Максімам Танкам, Пятром Сергіевічам, але з другой паловы 30-х расчараваўся ў сяброўстве не вельмі чулых і ўважлівых да яго таварышаў ("...я...бессямейны і бясхатні... горай "трупа", якім мяне тут...пачалі называць. Ды каб хто, свае, пісьменнікі, якіх я гады два таму партрэты выразьбаваў для Музея, за тое, што я (не маючы ані свайго кута, ані забяспечанага часу) – "не твару"... Хамства"; "...Міхась Звінячы (Машара) нагнаў мне... чэрствасці. А па-за ім, бадай, чуць не ўсе віленскія тузы-беларусы, не выключаючы між імі і найбліжэйшага мне калегу Пецю Сергіевіча, якога я калісь, яшчэ як быў ён студэнтам, наколькі мог, заўсёды стараўся відзець сабе другам. А ён цяпер, як вырас у мастака, пачуўшы сябе "знамянітым", зусім "дзюдкай" аказаўся...").

3) Быў выдатным танцорам ("На вечарынцы госці вялі сябе прыстойна, па-культурнаму, весела, ветліва і развязна. Танцавалі і пяялі. У канцы канцоў, гледзячы на рэшту маладых, і мне "старыку" скакануць закарцела, выпрабаваць лёгкасць сваіх ног на казачку ды паказаць маладым, як мы "даўней" скакалі. Скінуў з валёнкаў галёшы і таксама скакануў з куляннем на рукі, калясом, у перамежку – на зайздрасць маладым").

20 найбольш цікавых фактаў пра мастака, этнографа, археолага Язэпа Драздовіча, ураджэнца Глыбоччыны

4) Вельмі любіў плаваць (хоць і не вельмі ўмеў). Шкадаваў, што ў Беларусі няма свайго акіяна ("Шчаслівы народ акіянцы. Шчаслівы не таму, што жывуць астраўлянамі, а шчаслівы таму, што ніколі не знаюць зімы, а мора ўмяркоўваець ім пад экватарам клімат, і яны могуць хадзіць без адзежы і ў дадатак, маючы мора пад носам, – купацца і купацца. Ці ж у гэтым не райскае жыццё?").

5) Не любіў, калі маладзенькія дзяўчаты мазаліся памадай.

6) Сябраваў з Бахусам (Максім Танк, жартуючы, казаў, што Драздовіч назірае за зоркамі не праз тэлескоп, а праз рыльца бутэлькі).

7) Усё жыццё змагаўся з голадам і нястачай.

8) Меў не вельмі добры зрок – дальназоркасць (часта ў падарожжах губляў акуляры).

9) Іранічна ставіўся да варажбітоў і хірамантаў.

10) Адным з найвялікшых грахоў лічыў забойства нявіннай жывёлы і птушкі.

11) Вандроўнае жыццё і заўсёдная нястача не далі здзейсніцца ягонай мары – ажаніцца.

Аўтапартрэт Язэпа Драздовіча

20 найбольш цікавых фактаў пра мастака, этнографа, археолага Язэпа Драздовіча, ураджэнца Глыбоччыны

12) Вельмі шкадаваў, што Эфіопія прайграла вайну з мусалініеўскай Італіяй ("Японія не спіць, а Абісінія праспала сваю долю, каб быць у Афрыцы тым, чым цяпер у Азіі Японія. Спазніліся на некалькі вякоў.").

13) Самым неэстэтычным зверам лічыў гіену.

14) Адна кабета высмеяла на адным балі лапленыя штаны Драздовіча:
"Я й раней яму казала,
Каб ён водачкі не піў.
І не быў як той манах,
Бо ўся сіла ў штанах".

15) Не ўмеў іграць у карты.

16) Жыццё на Марсе, Месяцы, Сатурне, Венеры бачыў у "самнамбулічных снах" і цвёрда верыў, што ўсё ўбачанае, калі не існуе зараз, то дакладна будзе існаваць у будучыні.

17) Любімы герой Драздовіча – старазапаветны Майсей ("Я люблю Майсея за ягоную маладцаватасць. Гэта адзін з наймаладцавейшых людзей, якіх ведаець гісторыя нашага свету. І найболей, што мне падабаецца ў ягонай тэорыі стварэння свету, гэта: "Бог стварыў чалавека на сваё падабенства...".

18) Доўгі час судзіўся з Навагрудскай беларускай гімназіяй, каб выплаціла грошы (600 злотых). Выйграў справу, але спагнаць заробленае не было з каго – гімназія ў 1934 г. была закрытая польскімі ўладамі.

19) Любіў чытаць сялянам лекцыі па астраноміі.

20) Не любіў звяглівых кабет ("Няма на свеце нічога брыдчэйшага, як язычлівая, сварлівая нагласць з бясстыдствам кабеты, паходзячай з гультайскага буржуазійнага асяродку, пры нізкім інтэлектуальным развіцці і маральнасці, з прэтэнзіямі дамініраваць сваім "я" над "я" іншых).

Паводле сайта “Радыё Свабода”

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Глубокого

В Глубокском районе при пожаре погибли мать и сын

Хотите узнать больше? Причиной пожара могло стать неправильное пользование печью.

В Глубокском районе спасли рыбака. Он в больнице

Хотите узнать больше? Инцидент произошел днем 3 января на озере Забелье рядом с одноименной деревней в Глубокском районе.

В Глубоком спасли очередного тонувшего рыбака

Хотите узнать больше? 50-летний мужчина провалился под лед примерно в 100 метрах от берега. К приезду спасателей он находился в полынье, на поверхности воды.

Все выдержала – рассказ о сильной бабушке Фане из-под Вилейки

Хотите узнать больше? 85-летняя Фаина Белоус родом из Глубокского района, но живет в д. Коловичи под Вилейкой. Рассказ Фаины Ильиничны – энциклопедия жизни любого простого

Витебск вышел на пик, в Глубоком ситуация не оптимистичная. Что сейчас с коронавирусом в Витебской области

Хотите узнать больше? Витебск вышел на пик заболеваемости коронавирусной инфекцией, пациентов из небольших райцентров направляют в более крупные. Об этом телерадиокомпании

25 лет - и всё. Перестала выходить независимая газета «Вольнае Глыбокае»

Хотите узнать больше? "Вольнае Глыбокае" просуществовало ровно 26 лет, его последний номер как раз готовился к католическому Рождеству и вышел в канун Нового года, 31

В Докшицком районе Volvo упал с моста и загорелся, один человек погиб

Хотите узнать больше? Владелец автомобиля выбрался из машины и скрылся с места происшествия. Его задержали.

Под Бегомлем Citroen C5 врезался в дерево: погиб водитель

Хотите узнать больше? ДТП произошло вечером 19 марта на 104-м километре трассы Минск - Витебск недалеко от Бегомля Докшицкого района.