Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Споўнілася 95 год, як жыхары Браслаўшчыны і Дзісненшчыны пагналі бальшавікоў

Споўнілася 95 год, як жыхары Браслаўшчыны і Дзісненшчыны пагналі бальшавікоў


Касцёл у мястэчку Іказнь (Браслаўскі раён). Фота Кастуся Шыталя, 6 лютага 2014 года.

Сёння спаўняецца 95 год з дня пачатку антыбальшавіцкага паўстання на Браслаўшчыне і Дзісненшчыне.

Бальшавіцкі тэрор у чэрвені 1919-га дасягнуў апагею. Сяляне стаміліся ад рэквізіцый, рабункаў і расстрэлаў. У траўні бальшавікі забілі праваслаўнага святара Канстанціна Жданава з Шаркоўшчыны, шанаванага мясцовым людам. Напачатку чэрвеня бальшавікі абвесцілі мабілізацыю усіх мужчын ва ўзросце ад 16 да 43 год. Людзі сыходзілі ў лес.

Досыць было адной іскры, каб пачалося паўстанне. 14 чэрвеня 1919 года ў мястэчку Іказнь на Браслаўшчыне быў парафіяльны фэст Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Ксёндз Міхал Буклярэвіч звярнуўся да тысячаў людзей, што прыйшлі на фэст, заклікаў іх браць зброю. Мясцовыя маладзёны адразу раззброілі прысутных там бальшавіцкіх вайскоўцаў.

Споўнілася 95 год, як жыхары Браслаўшчыны і Дзісненшчыны пагналі бальшавікоў



Касцёл у мястэчку Іказнь (Браслаўскі раён). Фота Кастуся Шыталя, 6 лютага 2014 года.

Паўстанцы ўзялі пад кантроль Іказнь, Слабодку, Мілашова, Мёры, Чэрасы, Ёды, Шаркоўшчыну, Германавічы. Былі арыштаваныя бальшавіцкія дзеячы ў Мёрах, камісара Маляўку прагналі праз шыхт у Новым Пагосце і расстралялі.

Бальшавікі ціснулі паўстанцаў з трох бакоў – з Друі, Браслава і Дзісны. Кепска ўзброеныя і кепска навучаныя паўстанцы здавалі адно мястэчка за другім. Польскае войска, на якое спадзяваліся паўстанцы, не падыходзіла.

26 чэрвеня бальшавікі ўзялі Іказнь. Ксяндза Міхала Буклярэвіча разам з ягонай сястрой Аліцыяй расстралялі каля Бігосава. Бальшавікі былі вымушаныя прызнаць, што штуршком для паўстання сталі злоўжыванні мясцовых камісараў. Пра злачынствы тутэйшых бальшавікоў пісалі нават бальшавіцкія газеты.

Польскае войска прыйшло на Браслаўшчыну і Дзісненшчыну ў жніўні. Сёй-той з паўстанцаў дачакаўся гэтага дня, хаваючыся ў лясах.

“Zamordowani za milosc do ludzi i Ojczyzny”, - напісалі магіле ксяндза Буклярэвіча і яго сястры Аліцыі на падворку Іказненскага касцёла. Хоць ксёндз Буклярэвіч быў беларус. “Як верны слуга Хрыстуса, быў шчыра адданы працы дзеля духовага і матэрыяльнага дабра нашага сялянства: закладаў хаўрусныя крамы, адчыняў пачаткавыя школы, прытулкі, смела гаварыў сваім парахвіянам, што яны не Палякі, не Расейцы, а Беларусы”, - напісала 28 верасня 1919 года газета “Крыніца”.

Споўнілася 95 год, як жыхары Браслаўшчыны і Дзісненшчыны пагналі бальшавікоў



Магіла ксяндза Міхала Буклярэвіча і яго сястры Аліцыі ў мястэчку Іказнь (Браслаўскі раён). Фота Кастуся Шыталя, 6 лютага 2014 года.

...Беларуская свядомасць добра прарасла ў тым краі. У міжваенны час у Іказні (і не толькі ў Іказні) дзейнічаў гурток Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры, яго працай кіравалі браты Дварэцкія. А цяпер далёкі сваяк тых Дварэцкіх, малады філолаг і журналіст Галляш Сялява, актыўна займаецца грамадскай дзейнасцю ў Браславе. Сайт Braslaw.by - ягоных рук справа.

Браніслаў Туронак, паўстанец з Новага Пагоста, перабраўся ў Вільню, дзе быў рэдактарам газеты “Беларуская крыніца”. Ягоны сын Юры, ужо ў 2-й палове ХХ стагоддзя, даследваў гісторыю нацыянальнага руху, кнігавыдавецтва і ІІ Сусветную вайну, ды стаў аўтарам таўшчэзнага тома пад назвай “Мадэрная гісторыя Беларусі”.

Вітольд Ермалёнак, унук паўстанца, таксама стаў гісторыкам і стварыў у школе №3 горада Мёры два музеі, калекцыі якіх і дзяржаўныя музеі пазайздросцяць. Сярод вучняў Ермалёнка – ксяндзы Юры і Вячаслаў Баркі, маладафронтаўцы Мікола Дземідзенка і Уладзімір Яроменак.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Браслава

Житель Браслава поймал 15-килограммовую щуку. Она не влезала в лунку, пришлось повозиться

Хотите узнать больше? Чтобы поднять такую огромную рыбу из воды и завести ее в лунку без порыва снасти, мужчине пришлось сходить на берег за пешней.

В Браславском районе мужчина убил знакомого и закопал его тело в заброшенной постройке

Хотите узнать больше? Вечером 22 декабря в милицию обратилась женщина, которая рассказала об исчезновении 29-летнего сожителя. По ее словам, 17 декабря они с другом должны

После реконструкции орган в Радошковичах Молодечненского района станет четвертым по величине в стране

Хотите узнать больше? Уникальный орган конца XIX – начала XX века восстанавливают в костеле Пресвятой Троицы в Радошковичах. Он станет четвертым по величине среди других

В Браславе пьяный бесправник угнал машину со своей работы и угодил в два ДТП

Хотите узнать больше? Пьяный парень врезался в прицеп трактора и забор. Сам он не пострадал, а вот машина повреждена.

Санаторий или развлекательный объект хотят открыть в зданиях графской усадьбы в Браславском районе

Хотите узнать больше? Потенциальным инвесторам предлагается провести реконструкцию для размещения организации, которая будет специализироваться на одном из двух

В Браславе рыболовы изловили толстолобика весом 27 кг

Хотите узнать больше? Рыбаки Нацпарка «Браславские озера» во время промыслового лова на озере Бережье вытащили толстолобика весом 27 кг. Как...

Маладая мастачка з Браслава зрабіла мультфільм пра гісторыю роднага горада. Выйшла цікава

Хотите узнать больше? У сеціве з’явіўся невялікі беларускамоўны мультфільм «Легенда аб Браславе», які распавядае пра паходжанне назвы горада. Намалявала яго Аляксандра