Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Магілёве будуць здымаць фільм пра Машэку

Кожны чалавек, каб ўсвядоміць сваё месца ў жыцці, самавызначыцца, павінен адказаць на пытанне: хто ён і адкуль. Неабходна ведаць свае карані, гісторыю сваёй сям’і, свайго народу і, канешне, гісторыю роднага горада. Наконт таго, калі і як узнік Магілёў, адкуль пайшла назва горада, існуе некалькі версій. Самая вядомая і прыгожая з іх – старажытная легенда пра разбойніка Машэку.

У старадаўнія часы на месцы сённяшняга Магілёва быў бяскрайні лес. Недалёка ад лесу стаяла вёска, родам з якой і быў герой легенды Машэка. З дзяцінства ён вылучаўся сваёй незвычайнай сілай: адной рукой мог вырваць велізарны дуб з каранямі. У юнацтве Машэка моцна закахаўся ў самую прыгожую дзяўчыну ў вёскцы але яна аддала перавагу князю.

З таго моманту Машэка раззлаваўся на ўвесь свет, сышоў жыць у самы гушчар лесу і стаў разбойнікам. Забіў ён шмат людзей, навёў жах на ўсю акругу. Але аднойчы сустрэў сваю каханую і старыя пачуцці зноў напоўнілі яго сэрца. Машэка даручыўся жанчыне, а яна забіла яго ў сне.

З тых часоў, месца, дзе пахавалі Машэку, сталі зваць «Магілай Льва». А гару, засыпаную касцьмі ахвяр Машэкі, назвалі Машакоўскай. Сёння на месцы гэтый гары знаходзіцца мікрараён Юбілейны.

У нашыя дні легенда пра Машэку атрымлівае новае жыццё. Па ёй Сяргей Кавалёў напісаў п’есу, якая колькі год ставілася на сцэне Магілёўскага драматычнага тэатра, але ў апошнія гады, нажаль, чамусьці знікла з яго рэпертуару.

А ў жніўні рэжысёр Вячаслаў Сікора пачне здымаць фільм аб жыцці Машэкі. «Сцэнар фільма пісаў Сяргей Кавалёў. Ён добра ведае гісторыю, старажытныя абрады, - зазначыў сыразмоўца. - Сцэнар вельмі падобны на п’есу, але я вырашыў дадаць яшчэ некалькі разгорнытых сцэн, якія ў п’есе паказваюцца мімаходзь. Гэта – дзяцінства Машэкі і Любавы, а таксама Купальская ноч і некаторыя іншыя. Здымаць фільм мы пачнем напрыканцы жніўня з апошняй сцэны, дзе Машэка дазваляе Любаве забіць сябе. І будзем рухацца з канца ў пачатак. Таксама асобнае пытанне – дзяцінства герояў. Мяркую, што на іх ролі возьмем кагосьці з навучэнцаў нашай кінашколы”.

Па матэрыяле gorad.by

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Могилёва

Суд отказал уволенным работникам «Могилевхимволокна» в восстановлении на работе

Хотите узнать больше? Как считают сами уволенные, администрация решила избавиться от них по политическим причинам.

В Могилеве выбрали «Мистера». Смотрите, кто претендовал на титул - и кто его получил

Хотите узнать больше? 19 февраля в городском центре культуры выбрали «Мистера Могилев - 2021».

Появился список домов в Могилеве, которые планируют реконструировать в 2021-м. Вот он

Хотите узнать больше? В списке - 11 многоэтажек, три из которых - на главной улице в районе железнодорожного вокзала.

Коронавирус: в Могилеве такой же очаг, как в Витебске?

Хотите узнать больше? Фото: mogilevnews.by Заведующий отделением анестезиологии и реанимации Витебской городской больницы скорой медицинской помощи Владимир Мартов

Цинизм дня. В Горках объявили день безвозмездного труда

Хотите узнать больше? Власти утверждают, что о возможности бесплатно поработать ходатайствовали сами работники. 29 февраля в Горках пройдет день безвозмездного труда. Как

Могилевская строительная компания недоплатила налогов на 240 тысяч рублей

Хотите узнать больше? Более 240 тыс. рублей налогов недоплатило в бюджет могилевское общество с ограниченной ответственностью, занимающееся производством и установкой