Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У райвыканкаме Выпрабаванне снегам вытрымалі не ўсе

Аб гэтым заявіў на чарговай штотыднёвай апаратнай нарадзе старшыня раённага выканаўчага камітэта Васіль Сысоеў.

Не ўсе службы ў барацьбе са снегападам спрацавалі так, як хацелася б. Калі УКВП “Камунальнік” аператыўна адрэагавала на стыхію і задзейнічала ўсе рэзервы, то ДРБУ-198 нават на момант правядзення апаратнай нарады (аўторак) не дабегла да аддаленых сельскіх населеных пунктаў – сказалася і недастатковая матэрыяльна-тэхнічная база. Пагэтаму на ліквідацыю наступстваў снежнай стыхіі глава раёна Васіль Сысоеў адвёў не больш за два дні. Пры гэтым па максімуму павінна быць задзейнічана і тэхніка гаспадарак, прадпрыемстваў. Каардынацыю работ здзяйсняе раённая камісія па ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый.

На апаратнай нарадзе кіраўніку раёна даложана аб стане крымінагеннай і пажарнай абстаноўкі за прайшоўшы тыдзень. Раённаму аддзелу ўнутраных спраў райвыканкама, раённаму аддзелу па надзвычайных сітуацыях дадзена даручэнне разабрацца з прычынамі пажару, які адбыўся ў магазіне вёскі Дарагая. Перад аддзелам эканомікі райвыканкама і раённым спажывецкім таварыствам пастаўлена задача: гандлёвае абслугоўванне вяскоўцаў павінна баць наладжана ў аператыўным парадку. А ў мэтах папярэджання пажараў інфармацыя па супрацьпажарнай тэматыцы павінна размяшчацца на зваротным баку квітанцый па аплаце за камунальныя паслугі. Акрамя таго, зацікаўленым службам даручана распачаць работу па абуладкаванні інтэрнатаў, якія належаць УКВП “Камунальнік”, сродкамі пажарнай сігналізацыі.

Снежная стыхія ўскладніць і паводкавую сітуацыю. Пагэтаму глава раёна Васіль Сысоеў даручыў раённай камісіі па ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый праверыць колькасную наяўнасць і гатоўнасць тэхнікі, якая адпампоўвае ваду. Упраўленню па працы і сацыяльнай абароне райвыканкама дадзена даручэнне асаблівую ўвагу звярнуць на адзінока пражываючых грамадзян, пры неабходнасці аказаць ім дапамогу. Да паводкі павінна падрыхтавацца і насельніцтва раёна: там, дзе маюць месца выпадкі падтаплення талымі водамі, трэба прыняць неабходныя меры па захаванасці маёмасці.

На пастаянным кантролі раённай выканаўчай улады знаходзяцца пытанні работы са зваротамі грамадзян, якіх за прайшоўшы тыдзень у райвыканкам паступіла 18. Жорсткі падыход да работы са зваротамі грамадзян старшыні райвыканкама Васіля Сысоева ведаюць усе кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, начальнікі аддзелаў і служб, аднак некаторыя пэўных вывадаў не зрабілі, фармальна падышоўшы да разгляду зваротаў, не выканаўшы дадзеныя заяўнікам абяцанні. Пагэтаму віноўныя службовыя асобы будуць прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

Не за гарамі веснавыя палявыя работы. Правяраецца гатоўнасць тэхнікі, наяўнасць насення, мінеральных угнаенняў і г.д. Важнай справай у гэты адказны для вяскоўцаў перыяд з’яўляецца арганізацыя гарачага харчавання задзейнічаных на вясенне-палявых работах, забеспячэнне іх спецвопраткай, сродкамі аховы. Адказнасць за гэты напрамак ускладзена на райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

У час веснавых палявых работ, у мэтах захаванасці дзяржаўнай уласнасці, зацікаўленымі службамі будзе праводзіцца спецыяльная аперацыя “Аграрнік”.

На апаратнай нарадзе разгледжаны пытанні выканання прагнозных паказчыкаў, выплаты заработнай платы, будаўніцтва жылля, разлікаў за спажытыя энергарэсурсы і шэраг іншых. Асаблівая ўвага ўдзелена пытанням добраўпарадкавання горада, уцягнення ў гаспадарчы абарот невыкарыстуемай маёмасці.

Т. Пятрова.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кричева

В Кричевском районе с аукциона можно купить себе… самолет

Хотите узнать больше? Самолеты, которыми раньше владело сельскохозяйственное предприятие «Бель» Кричевского района, сейчас может купить любой желающий.

Под Чериковом лоб в лоб столкнулись BMW и Merсеdes - пострадал один из водителей

Хотите узнать больше? Авария произошла утром 13 февраля на 67-м километре трассы граница РФ - Кричев - Ивацевичи.

В Чериковском районе лоб в лоб столкнулись два микроавтобуса - пострадали три человека

Хотите узнать больше? Предварительно установлено, что Volkswagen в заносе вылетел на полосу встречного движения.

В Кричевском районе молодой человек откусил часть уха своего товарища

Хотите узнать больше? В Кричевском районе молодой человек подозревается в причинении тяжких телесных повреждений. По данным следствия, 5 ноября в частном доме в

В Кричевском районе женщина на Mazda врезалась в попутный трактор

Хотите узнать больше? Авария произошла 16 октября, около 18.50 на 15-м километре трассы Кричев - Орша - Лепель.

В Кричеве велосипедист и ехавший на раме пассажир погибли после столкновения с Audi

Хотите узнать больше? Авария произошла 12 октября, в 22.35, в районе дома № 14 по улице Шоссейной.