Па гісторыю — у Пацёмкінскі палац
Палац. Велічны, са слядамі рова, жаўтлявасцю сцен пасярод квітнеючага парку, ён, здаецца, асвятляе ўсё пахмурнае наваколле.
Крыху з яго гісторыі. Пасля падзелу Рэчы Паспалітай Крычаў увайшоў у склад Расійскай Імперыі і быў падораны фаварыту Кацярыны ІІ — Рыгору Аляксандравічу Пацёмкіну, аднаму з самых таленавітых палкаводцаў таго часу. У 1778 годзе пачынаецца будаўніцтва шыкоўнага палаца ў стылі рускага класіцызму. Аўтар праекта — знакаміты архітэктар І. Я. Староў. Выпадкова ці не, але зверху Крычаўскі палац нагадвае літару «Е» — першую ў імені імператрыцы. Пагаворвалі, што Пацёмкін і Кацярына ІІ былі тайком павенчаны.
Крычаўшчынай здаўна валодалі князі Галынскія — выхадцы з Польшчы. Род быў вельмі багаты, але праз Пацёмкіна справы яго значна пагоршыліся. Як і ў астатніх мясцовых памешчыкаў, у Яна Галынскага — тагачаснага галавы беларускай галіны роду — было шмат падстаў для нянавісці да ганарыстага фаварыта.
19 жніўня 1787 года, калі будаўніцтва палаца было скончана, Кацярына ІІ, накіроўваючыся ў Магілёў, завітала і ў Крычаў. У палац Пацёмкіна з’ехаліся ўсе мясцовыя землеўладальнікі, каб прадставіцца імператрыцы. Яны згаварыліся ачарніць князя і такім чынам «звергнуць» яго (цікава, што кіраўнік загаворшчыкаў пасля таксама стаў фаварытам самадзержыцы). Не ганьбіў Пацёмкіна толькі Ян Галынскі. Усе здзівіліся, а фаварыт заўважыў гэта і ацаніў. У 1787 годзе Пацёмкін прадае Галынскаму палац і Крычаўшчыну (партрэт яго, дарэчы, вы можаце ўбачыць, калі будзеце падымацца па лесвіцы на другі паверх). У 1849 годзе Стэфан Галынскі (унук Яна) вырашыў перабудаваць рэзідэнцыю ў неагатычным стылі, элементы якога можна заўважыць і зараз. Кіраваў гэтымі мерапрыемствамі вядомы французскі архітэктар, майстар неаготыкі Бернар Сімон. У сярэдзіне XІX стагоддзя была пабудавана цудоўная брама, стылізаваная пад чатыры каменныя егіпецкія піраміды. Унутры іх былі памяшканні з ачагамі для вартаўнікоў. Брама гэтая, на жаль, не захавалася.
Цікава, што два пакоі ў правым крыле называліся «біскупскімі», бо там сапраўды жыў святар. Калі ў 1855 годзе згарэў драўляны касцёл, Стэфан Галынскі адвёў у палацы месца для набажэнстваў. Там жа адбываліся хрышчэнні і вянчанні. Цікава, што цяпер там знаходзіцца гарадскі ЗАГС.
З усіх каштоўнасцяў палаца Галынскімі асабліва шанавалася старажытнае, выразанае з дрэва і прыгожа расфарбаванае распяцце. Існавала павер’е, што пакуль яно знаходзіцца ў палацы, будуць гаспадарыць у ім князі Галынскія. Але яны, на жаль, пакінулі радавое гняздо першымі, а іх галоўная каштоўнасць была перададзена ў гарадскі касцёл Крычава ў 1918 годзе.
Пасля рэвалюцыі ў палацы размясцілася гімназія, а потым — працоўная школа, школа-інтэрнат. У 1980-х гадах палац аказаўся ў сумным стане, але ў 1988 годзе пачалася рэстаўрацыя. У студзені 2002 года праз недахоп сродкаў аб’ект быў закансерваваны. Ужо ў 2003 годзе Пацёмкінскі палац быў унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, а пасля — у інвестыцыйную праграму, што дала другі шанц праекту рэстаўрацыі.
Праз некаторы час пасля адкрыцця палаца сюды пераехаў раённы краязнаўчы музей. Дырэктарам музейнай часткі палацава-паркавага комплексу стаў Вадзім Рыськоў — сапраўдны аматар сваёй справы (дарэчы, ён і праводзіў для нас экскурсію). Для стварэння экспазіцыі з раённага бюджэту выдаткоўваюцца сродкі, якія не растрачваюцца дарма. За колькі гадоў у палацы «абжыліся» шыкоўны антыкварны посуд, мэбля, карціны, дакументы і многае іншае. «Парадная зала» ўразіць вас сваёй раскошай (часам тут праводзяцца сапраўдныя балі і канцэрты), «рыцарская зала» раскажа пра гісторыю Крычаўшчыны. Не здзіўляйцеся з таблічак «не садзіцца», бо, здаралася, нявесты ледзь не з разбегу плюхаліся на антыкварныя канапы ХІХ стагоддзя, некаторыя з якіх нават не пераабівалі.
У планах музейшчыкаў — пабудаваць вакол палаца гаспадарчыя пабудовы, дзе размесціцца музей рамяства, перанесці піяніна ў «курыльную залу», праводзіць «ночы ў музеі». А галоўная мара — адраджэнне верфі, якая стала б адной з самых славутых мясцін Крычава (яе пачалі будаваць у 1780-х гадах па загадзе Пацёмкіна).
Калі, паважаныя землякі, вам захочацца паглядзець-палюбавацца на жыццё заможных дваран мінулых стагоддзяў, упэўнены, што вы не пашкадуеце, калі з’ездзіце ў Крычаў. А я яшчэ доўга буду ўзгадваць гэта падарожжа і лячыць сезонную хандру прыемнымі ўспамінамі.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Кричева
В Кричевском районе с аукциона можно купить себе… самолет
Хотите узнать больше? Самолеты, которыми раньше владело сельскохозяйственное предприятие «Бель» Кричевского района, сейчас может купить любой желающий.
Под Чериковом лоб в лоб столкнулись BMW и Merсеdes - пострадал один из водителей
Хотите узнать больше? Авария произошла утром 13 февраля на 67-м километре трассы граница РФ - Кричев - Ивацевичи.
В Чериковском районе лоб в лоб столкнулись два микроавтобуса - пострадали три человека
Хотите узнать больше? Предварительно установлено, что Volkswagen в заносе вылетел на полосу встречного движения.
Молодой человек откусил другу часть уха. Пришить его не смогли: откушенное парни потеряли
Хотите узнать больше? У жертвы были укусы и на пальце руки.
В Кричевском районе молодой человек откусил часть уха своего товарища
Хотите узнать больше? В Кричевском районе молодой человек подозревается в причинении тяжких телесных повреждений. По данным следствия, 5 ноября в частном доме в
В Мстиславском районе россиянка на Ford вылетела в кювет: пострадали пассажиры - женщина и ребенок
Хотите узнать больше? По предварительной информации, водитель отвлеклась от управления.
В Кричевском районе женщина на Mazda врезалась в попутный трактор
Хотите узнать больше? Авария произошла 16 октября, около 18.50 на 15-м километре трассы Кричев - Орша - Лепель.
В Кричеве велосипедист и ехавший на раме пассажир погибли после столкновения с Audi
Хотите узнать больше? Авария произошла 12 октября, в 22.35, в районе дома № 14 по улице Шоссейной.
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Междугородные автобусы
- Пригородные поезда
- Пассажирские поезда
Объявления
Водители В,ВС, СЕ. Вахта
1 400 бел.руб.
11:06, 22.07.2022Теплицы стальные оцинкованные.Арочные,Ск...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строим дачные каркасные дома и бани. Кри...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Уборщик помещений вахтовым методом в Мин...
0 бел.руб.
16:04, 17.11.2021Разнорабочие вахта в Минске
2 000 бел.руб.
09:56, 06.10.2021О Кричеве
История Кричева
Подробнее Кричев, город почти с 900–летней историей, видел за время своего существования многое. Когда–то расположенный на порубежье Великого княжества Литовского и Руси, он пережил немало
Интересная Беларусь
"Наша жизнь не будет прежней еще год-полтора". Эпидемиолог о ситуации в мире
Подробнее Эпидемиолог Кейтлин Риверс в интервью для CNN заявила, что в ближайшие год-полтора жизнь в мире не будет прежней.


