Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Заместа ўскладання кветак – пацалавалі замок

Заместа ўскладання кветак – пацалавалі замок

 

Учора жыхарам Горак не ўдалося свабодна ўскласці кветкі на магілу студэнта, які загінуў у нашым горадзе падчас паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Брамы дэндрапарка БДСГА зачынілі на ланцуг.

 

Заместа ўскладання кветак – пацалавалі замок

 

24 красавіка споўнілася 150 гадоў з таго дня, як паўстанцы-каліноўцы ўвайшлі ў Горкі. Тут іх падтрымала частка мясцовых жыхароў і студэнтаў. Адзін з іх Войцех Дамарацкі загінуў у баі з царскімі салдатамі і быў пахаваны на тэрыторыі дэндрапарка.

 

Заместа ўскладання кветак – пацалавалі замок

 

Штогод на магілу мужнага студэнта ходзяць людзі, каб аддаць сімвалічную даніну памяці тым, хто змагаўся за Беларусь і яе народ у розны час.

 

Заместа ўскладання кветак – пацалавалі замок

 

Аднак сёлета свабодна прайсці да магілы і ўскласці кветкі не ўдалося. Грамадзянам давялося паглядзець на дэндрапарк і магілу Дамарацкага толькі праз краты.

 

Заместа ўскладання кветак – пацалавалі замок

 

"Просім, каб ад 17.30 да 19.00 доступ да магілы быў свабодны для тых, хто неабыякавы да сваёй гісторыі, каб яны маглі ўшанаваць памяць людзей, якія змагаліся за незалежнасць і свабоду нашай краіны", – такі пісьмовы зварот напярэдадні накіравалі ў адміністрацыю акадэміі мясцовыя грамадскія актывісты.

 

Заместа ўскладання кветак – пацалавалі замок

 

У дадатак яны завіталі на прыём да рэктара і паабяцалі, што не парушаць грамадскага парадку ў парку. Кіраўнік БДСГА запэўніў, што не мае нічога супраць ускладання кветак на магілу Дамарацкага. Аднак 24 красавіка ў 18:00 на браме дэндрапарку вісеў ланцуг. Частка людзей засталася стаяць перад зачыненымі варотамі, некалькі чалавек пайшлі ў абход і ўсё-ткі ўсклалі кветкі на магілу студэнта.

 

Заместа ўскладання кветак – пацалавалі замок

 

Як стала вядома пазней, зачыніць браму дэндрапарка было вырашана ў апошні момант. Хто стаіць за прыняццем такога рашэння – пакуль невядома. Але, на жаль, выйшла досыць сімвалічна: нават праз 150 гадоў з Дамарацкім і яго марамі пра лепшы лёс для Беларусі нехта працягвае нябачны бой, а магіла мужнага студэнта застаецца за кратаванай брамай.
Антон Валадзько

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Горок

Девять районов Могилевской области остались без света из-за погоды

Хотите узнать больше? Под тяжестью ледяной корки рухнули как минимум 50 деревьев.

В Горках умерла поэтесса Нина Ковалева, которая написала 24 книги, будучи прикованной к постели

Хотите узнать больше? Женщине ушла из жизни на 71-м году жизни после продолжительной тяжелой болезни.

Стрельба в Горках: что произошло?

Хотите узнать больше? В среду 26 февраля в Горках в районе академии (возле дачного массива) люди слышали выстрел (или выстрелы), сообщают...

«Помогите!» Работники фермы под Горками показали мертвых телят и тощих коров в навозе

Хотите узнать больше? TUT.BY узнал, что хозяйство уже проверила прокуратура и нашла огромное количество нарушений.

В Горках хотели поставить памятник Петру I - но передумали

Хотите узнать больше? Многие местные жители были возмущены тем, что в Горках решили увековечить память о Петре Первом.