Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На вуліцах Горак з'явіліся заклікі захаваць дом Гарэцкага

На вуліцах Горак з'явіліся заклікі захаваць дом Гарэцкага

Невядомыя энтузіясты развесілі на ліхтарных слупах абвесткі з тэкстам “Знішчая культурную спадчыну, мы знішчаем сябе”.

 

На вуліцах Горак з'явіліся заклікі захаваць дом Гарэцкага

Выходзіць, хоць Міністэрства культуры і адмовілася ўключыць дом на Агранамічнай у спіс гісторыка-культурнай спадчыны, а мясцовыя ўлады вырашылі зраўняць яго з зямлёю, не ўсе з гэтым згодныя.

 

На вуліцах Горак з'явіліся заклікі захаваць дом Гарэцкага

І гэта не дзіва. Калі паглядзець на вынікі апытання, якое праводзілася на нашым сайце, то бальшыня яго ўдзельнікаў (63,4%) выказаліся за захаванне дома Гарэцкага, а больш за палову (54%) хацелі б каля дома бачыць і помнік знакамітаму пісьменніку.

А вось якое апытанне правёў карэспандэнт Радыё “Свабода” ў Горках. На пытанні адказвалі людзі, якія праходзілі міма дома, дзе некалі жыў класік беларускай літаратуры:

 

Нагадаем, што з просьбай захаваць дом Гарэцкага звярнуліся сотні людзей з Горак, Віцебска і Мінска. Яны дасылалі калектыўныя звароты ў Міністэрства культуры, Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт, а таксама ў Горацкі райвыканкам. У апошнім адказе з Мінкульту гаворыцца, што Навукова-метадычнай радай падтрымана “прапанова аб стварэнні музейнай экспазіцыі з прымяненнем прыдатных для выкарыстання элементаў будынка, прысвечанай Максіму Гарэцкаму”.

Да гэтага ў адказе з аблвыканкама паведамлялася, што “для захавання памяці аб месцы пражывання Максіма Гарэцкага будзе ўстаноўлена архітэктурна-скульптурная кампазіцыя і выканана добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі” на месцы, дзе стаяў дом Гарэцкага.

Разам з тым да сёння не прынята рашэнне пра змену назвы цэнтральнай плошчы Горак. Можа, раз зносяць дом Гарэцкага, імя пісьменніка ўвекавечаць у назве плошчы?
Андрэй Бароўка

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Горок

Девять районов Могилевской области остались без света из-за погоды

Хотите узнать больше? Под тяжестью ледяной корки рухнули как минимум 50 деревьев.

В Горках умерла поэтесса Нина Ковалева, которая написала 24 книги, будучи прикованной к постели

Хотите узнать больше? Женщине ушла из жизни на 71-м году жизни после продолжительной тяжелой болезни.

Стрельба в Горках: что произошло?

Хотите узнать больше? В среду 26 февраля в Горках в районе академии (возле дачного массива) люди слышали выстрел (или выстрелы), сообщают...

«Помогите!» Работники фермы под Горками показали мертвых телят и тощих коров в навозе

Хотите узнать больше? TUT.BY узнал, что хозяйство уже проверила прокуратура и нашла огромное количество нарушений.

В Горках хотели поставить памятник Петру I - но передумали

Хотите узнать больше? Многие местные жители были возмущены тем, что в Горках решили увековечить память о Петре Первом.