Пачаўся збор подпісаў за ратаванне дому Гарэцкага
У райцэнтры Горкі, што на Магілёўшчыне, зьбіраюцца зносіць дом, у якім у дваццатых гадах мінулага стагодзьдзя жыў пісьменьнік Максім Гарэцкі. Знос будынку тлумачыцца тым, што ён занядбаны, а трэба парадкаваць тэрыторыю для сёлетніх «Дажынак». Грамадзкасьць райцэнтру выступае супраць разбурэньня дому Гарэцкага. Пачаўся збор подпісаў за яго ўратаваньне.
Дом Гарэцкага — на тэрыторыі сельгасакадэміі, на вуліцы Агранамічнай, 3. Цяпер у ім жыве восем сем’яў. Усе ўжо атрымалі паведамленьні, што неўзабаве пераедуць у новае жытло. Людзі не хаваюць, што гэтаму дужа рады.
«Яшчэ дом быў добры, калі ня быў абкладзены цэглай. Цяпер бярвёны пачалі гнісьці. Вы ж паглядзіце, якая цэгла — усё прабіта. У мяне падваконьні ўсе гнілыя. Дому ж сто гадоў.
Рамонту капітальнага не было сто гадоў», — наракае адна з жыхарак.
Жыў Гарэцкі ў кватэры № 5. Цяпер у ёй жыве пэнсіянэрка Марыя Фёдараўна. Яна кажа, што за савецкім часам ёй дужа дакучалі камісіі зь Міністэрства культуры. Зьбіраліся ў кватэры рабіць кабінэт-музэй Гарэцкага. Потым і пра яе, і пра кватэру ўсе пазабываліся.
Тым часам дом разбураўся, і то ня без удзелу мясцовых камунальнікаў:
«Калі прыйшлі абкладаць дом цэглай, то ў мяне сэрца абрывалася. Рвалі жыўцом гэтыя сьцены — яны ж былі як драўлянае дойлідзтва. Дошкі потым пайшлі на сараі, якія вось тут побач былі. Гэты дом такім, якім ён быў за Гарэцкім, ніколі ўжо ня будзе», — кажа Марыя Фёдараўна.
Дом Гарэцкага ня значыцца ў сьпісе гістарычна-культурных каштоўнасьцяў.
На тэрыторыі акадэміі стаяць бюсты вядомых супрацоўнікаў, але бюста пісьменьніка няма — толькі сьціплая шыльда на будынку, які неўзабаве можа зьнікнуць:
«У гэтым доме з 1926 да 1928 году жыў пісьменьнік Максім Іванавіч Гарэцкі».
Кандыдат гістарычных навук, былы супрацоўнік сельгасакадэміі Аляксандар Каданчык (на фота) лічыць, што лёс будынку прадвызначаны:
«Я выдатна разумею, што дом зьнясуць. Але сёньня яшчэ жывуць людзі, якія памятаюць, што тут была кватэра Гарэцкага. І гэта хутка забудзецца. Будзе тут газон ці яшчэ нешта.
Гэтае месца трэба абавязкова адзначыць. Паставіць тут памятны знак ці бюст. Павінна нешта тут застацца».
У райвыканкаме чыноўнікі наўпрост ня кажуць, што дом Гарэцкага будзе зносіцца. Тым ня менш яны заяўляюць, што «Дажынкі» дапамаглі вырашыць пытаньне з адсяленьнем людзей з аварыйнага дому.
На яго месцы пройдзе дарога да пляцовак, дзе будзе ладзіцца фэстываль ураджаю.
А што ж жыхары Горак?
Спадар: «Мяркую, што яго трэба захаваць. Як помнік выдатнаму дзеячу і пісьменьніку. Трэба ўнутры адрамантаваць. Зрабіць усе неабходныя камунікацыі».
Спадарыня: «Трэба зрабіць музэйчык невялікі. Ну няхай застанецца гэты дом. Чаго яго зносіць? І табліца там вісіць, што жыў Гарэцкі. Ім бы толькі зносіць».
Дзьве спадарыні: «Вось гэтую цэглу можна было й прыбраць. І пакінуць яго ў тым старадаўнім выглядзе, якім ён павінен быць».
Другая спадарыня:
«Ён „Дажынкам“ не пашкодзіць. Трэба яго падрамантаваць. Гэта культура наша».
Максім Гарэцкі працаваў у сельгасакадэміі адразу, як вярнуўся ў Беларусь зь Літвы. Тут ён выкладаў беларускую мову й літаратуру. Пляніроўка кватэры, дзе пісьменьнік пражыў два гады, амаль не зьмянілася. Мала што зьмянілася і ў пад’езьдзе з драўлянымі, скрыпучымі лесьвіцамі.
Ці застанецца будынак, дзе жыў клясык беларускай літаратуры, — пытаньне адкрытае. Першыя паўсотні подпісаў, сабраных за захаваньне дому, неўзабаве перададуць у райвыканкам. Збор подпісаў працягваецца.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Горок
Девять районов Могилевской области остались без света из-за погоды
Хотите узнать больше? Под тяжестью ледяной корки рухнули как минимум 50 деревьев.
В Горках умерла поэтесса Нина Ковалева, которая написала 24 книги, будучи прикованной к постели
Хотите узнать больше? Женщине ушла из жизни на 71-м году жизни после продолжительной тяжелой болезни.
Стрельба в Горках: что произошло?
Хотите узнать больше? В среду 26 февраля в Горках в районе академии (возле дачного массива) люди слышали выстрел (или выстрелы), сообщают...
За несколько часов на Могилев и райцентры вылилось столько дождя, сколько должно было за 10–20 дней
Хотите узнать больше? Больше всего досталось Могилеву и Горкам.
Ферму под Горками, где показали мертвых телят и тощих коров, проверяет руководство области
Хотите узнать больше? В Паршино отправилась целая делегация с проверяющими.
«Помогите!» Работники фермы под Горками показали мертвых телят и тощих коров в навозе
Хотите узнать больше? TUT.BY узнал, что хозяйство уже проверила прокуратура и нашла огромное количество нарушений.
Президент сменил глав пяти районов Могилевской области. Рассказываем, где и кого
Хотите узнать больше? Новый глава администрации - в Первомайском районе Бобруйска.
В Горках хотели поставить памятник Петру I - но передумали
Хотите узнать больше? Многие местные жители были возмущены тем, что в Горках решили увековечить память о Петре Первом.
Объявления
Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Сдам в аренду торговое помещение в г.Гор...
450 бел.руб.
11:42, 01.03.2022Продаю в г.Горки торговое помещение .
44 200 бел.руб.
11:42, 01.03.2022Теплицы стальные Садовод-комфорт. 20х20и...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Срочно требуются водители-международники
0 бел.руб.
09:13, 02.02.2022О Горках
На месцы «Малой Еўропы» некалі была бібліятэка
Подробнее Калі ў Горках была створана першая гарадская бібліятэка (не лічачы бібліятэкі ў Горы-горацкіх земляробчых установах), дакладна не вядома. З «Летапiса горада ...
Интересная Беларусь
Партызанская вайна ў Беларусі
Подробнее Праца нямецкага гісторыка Марка Бартушкі «Партызанская вайна ў Беларусі ў 1941- 1944» упершыню была апублікаваная яшчэ ў 2008 годзе. Зараз выйшла і па-беларуску. Цікавасць да публікацыі


