Жыхароў Горак папрасілі “скінуцца” на “Дажынкі”

Мясцовыя працаўнікі школаў і садкоў будуць пералічваць працэнты ад свайго заробку на рамонт будынкаў у Горках.
Падрыхтоўка гораду да “Дажынак-2012” ужо пачалася. Паводле зацверджанага Саветам Міністраў плану, тут маюць з’явіцца Лядовы палац, амфітэатр, бібліятэка, новы інтэрнат сельскагаспадарчай акадэміі.
Аднак апроч узвядзення новых аб’ектаў па ўсім горадзе запланаваны рамонт старых будынкаў, у тым ліку аўтавакзалу, жылых дамоў, дзіцячых садкоў і школаў.
Напярэдадні працаўнікам сферы адукацыі сказалі, што яны таксама павінны паўдзельнічаць у рамонце.
“Нас выклікаў дырэктар. Патлумачыў, што ў горадзе чакаецца буйное будаўніцтва, але цяпер крызіс, таму жыхары Горак таксама павінны паўдзельнічаць ў добраўпарадкаванні, – паведаміла настаўніца гарадской школы.
– Нам сказалі, каб мы напісалі заяву: “Прашу, каб з майго заробку вылічвалася 3 % на рамонтныя працы”.
Са словаў жанчыны, сума гэта невялікая, але педагогаў абурыў падыход да вырашэння праблемы. “Раней мы павінны былі выбіваць грошы з бацькоў вучняў, цяпер яшчэ самыя будзем пералічваць сродкі! Прытым, што заробак настаўніка ў нашай школе 1,2 млн. руб.”, – дадала настаўніца. Суразмоўца адзначае, што гараджане ўсё больш скептычна настроеныя да правядзення свята. “Людзі ходзяць у крамы, бачаць, як усё даражэе. Нашто нам тое свята? Хай бы лепш заробкі павысілі!” – абураецца настаўніца.
Юрыстка Святлана Шлома патлумачыла, што патрабаванне адміністрацыі школы – незаконнае. “Па сваёй волі настаўнікі, несумненна, могуць пераводзіць грошы на рамонт школы, але калі іх прымушаюць, трэба складаць калектыўны зварот у вышэйшыя арганізацыі – аддзел адукацыі – і высвятляць сітуацыю”, – падкрэслівае экспертка.
У аддзеле адукацыі Горацкага райвыканкаму не каментуюць сітуацыі.
Чыноўнікі адмаўляюць праблему і кажуць, што ніякага загаду дырэктарам школаў і загадчыкам садкоў не давалі.
Колькі будуць каштаваць “Дажынкі” бюджэту, а цяпер і жыхарам райцэнтру, пакуль не вырашылі. Вядома, што апошнія “Дажынкі”, якія праходзілі ў Маладзечне, каштавалі бюджэту 700 млрд руб.
belsat.eu
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Горок
Девять районов Могилевской области остались без света из-за погоды
Хотите узнать больше? Под тяжестью ледяной корки рухнули как минимум 50 деревьев.
В Горках умерла поэтесса Нина Ковалева, которая написала 24 книги, будучи прикованной к постели
Хотите узнать больше? Женщине ушла из жизни на 71-м году жизни после продолжительной тяжелой болезни.
Стрельба в Горках: что произошло?
Хотите узнать больше? В среду 26 февраля в Горках в районе академии (возле дачного массива) люди слышали выстрел (или выстрелы), сообщают...
За несколько часов на Могилев и райцентры вылилось столько дождя, сколько должно было за 10–20 дней
Хотите узнать больше? Больше всего досталось Могилеву и Горкам.
Ферму под Горками, где показали мертвых телят и тощих коров, проверяет руководство области
Хотите узнать больше? В Паршино отправилась целая делегация с проверяющими.
«Помогите!» Работники фермы под Горками показали мертвых телят и тощих коров в навозе
Хотите узнать больше? TUT.BY узнал, что хозяйство уже проверила прокуратура и нашла огромное количество нарушений.
Президент сменил глав пяти районов Могилевской области. Рассказываем, где и кого
Хотите узнать больше? Новый глава администрации - в Первомайском районе Бобруйска.
В Горках хотели поставить памятник Петру I - но передумали
Хотите узнать больше? Многие местные жители были возмущены тем, что в Горках решили увековечить память о Петре Первом.
Объявления
Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Сдам в аренду торговое помещение в г.Гор...
450 бел.руб.
11:42, 01.03.2022Продаю в г.Горки торговое помещение .
44 200 бел.руб.
11:42, 01.03.2022Теплицы стальные Садовод-комфорт. 20х20и...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Срочно требуются водители-международники
0 бел.руб.
09:13, 02.02.2022О Горках
Что будет в Горках за мемориалом «Скорбящая мать»?
Подробнее Ответ на этот вопрос горецкая власть ищет совместно с гражданами. Широкая пустующая территория за мемориальным комплексом может быть застроена гаражами. Но, возможно, там появится зеленая зона...
Интересная Беларусь
Злые дневники кастеляна
Подробнее Его мемуары — неисчерпаемый источник сведений об эпохе Великого княжества Литовского для историков и литераторов. В романе литовского писателя Витовтаса Мисявичюса «Мядзвежая


