Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Футбол: стартуем з Кубка

Футбол: стартуем з Кубка

Нягледзячы на пэўныя прыродныя катаклізмы, а зіма не жадае саступаць, ужо на гэтым тыдні пачынаецца футбольны сезон 2013 года. Тарпедаўцы ў суботу 9 сакавіка вярнуліся з Турцыі, дзе вялі планамерную падрыхтоўку.

Апошні тыдзень на Міжземнаморскім узбярэжжы выйшаў вельмі насычаным. У аўторак жодзінцы правялі адразу два матчы. Спачатку нашы землякі праверылі свае сілы ў паядынку з сярэбраным прызёрам чэмпіянату Латвіі – рыжскім “Сконта”. Ігар Крыушэнка выставіў наступны склад: Сцяпанаў (46 хв., Пяцігорац), Хагуш, Пракопчык, Каршакевіч, Ерхан, Яцкевіч, Мендзі, Селява (62 хв., Шыдлоўскі), Ігнаценка, Васкабойнікаў, Бледа Радрыгес. Першая палова гульні аказалася даволі багатай на падзеі, але абодва галкіпера захавалі свае вароты “сухімі”. Пасля перапынку галявыя моманты працягвалі ўзнікаць, і аўтазаводцы здолелі імі двойчы скарыстацца. Аляксандр Селява сваім напорам прымусіў саперніка памыліцца, адабраў мяч і адкрыў лік. А за восем хвілін да фінальнага свістка зацяжная атака “чорна-белых” прынесла поспех. Мендзі з другой спробы ўсё ж адправіў мяч у сетку – 2:0.

Вечарам тарпедаўцы атрымалі яшчэ адну перамогу – на гэты раз над “Цюменню” – 4:2. Склад нашай каманды быў наступным: Чэсноўскі, Казлоў, Чэлядзінскі, Чэрэднічэнка, Панкавец, Шчэгрыковіч, Лявіцкі (80 хв., Шыдлоўскі), Васькоў, Гомза, Сучкоў, Дзм. Платонаў (83 хв., Селява). Што цікава, пяць узяццяў варот адбылося ў першым тайме.Адкрылі лік жодзінцы – Платонаў упэўнена рэалізаваў пенальці. Сібіракі дзякуючы “стандарту” аднавілі раўнавагу, але ненадоўга. Аляксей Сучкоў добра, а галоўнае – вынікова, замкнуў перадачу, праўда, праз дзве хвіліны лік аказаўся зноў нічыйным. Жодзінцы не жадалі мірыцца з такім развіццём падзей і перад самым свістком на перапынак у трэці раз выйшлі наперад. Васькоў скарыстаўся перадачай Сучкова і галавой пераправіў прадмет гульні ў вароты. А пасля таго, як зноў жа Арцём Васькоў павялічыў розніцу ў ліку, усё стала зразумела.

У чацвер нашы землякі правялі незапланаваны спарынг са сваімі суседзямі па гатэлю – навакузнецкім “Металургам-Кузбас”. На гэты раз Ігар Крыушэнка выставіў розныя склады на кожны з таймаў:

І тайм: Сцяпанаў, Казлоў, Пракопчык, Чэлядзінскі, Панкавец, Мендзі, Ігнаценка, Шчэгрыковіч, Шыдлоўскі, Глеб, Платонаў.

ІІ тайм: Пяцігорац, Хагуш, Каршакевіч, Чэрэднічэнка, Ерхан, Лявіцкі, Селява, Васькоў, Гомза, Сучкоў, Яцкевіч.

На гэты раз тарпедаўцы здолелі праявіць волю да перамогі і ў трэці раз запар яе дабіцца – 2:1. Прапусціўшы мяч пасля розыгрышу штрафнога ў першай палове, у другой – нашы забілі двойчы. Сучкоў аказаўся першым на дабіванні пасля ўдару Васькова, а напрыканцы гульні Чэрэднічэнка галавой завяршыў памкненні партнёраў.

У жаночы дзень апошнім сапернікам аўтазаводцаў на турэцкім зборы стаў харкаўскі “Геліас”. Як адзначыў пасля матча Ігар Крыушэнка, на дзеяннях яго падначаленых сказаўся “чамаданны” настрой. Думкамі большасць футбалістаў была ўжо дома. Але гэтыя абста-віны не дазволілі украінскай камандзе нанесці паражэнне жодзінцам – 1:1. Адзіны наш мяч у гульні на рахунку Дзмітрыя Шчэгрыковіча, які скарыстаўся пасам Юліана Ерхана. Дарэчы, гэты малдаўскі абаронца паспеў стаць паўнапраўным тарпедаўцам і адразу атрымаць запрашэнне на збор нацыянальнай каманды Малдовы. А склад “Тарпеда-БелАЗ” быў наступным: Чэсноўскі, Казлоў (46 хв., Хагуш), Чэрэднічэнка (60 хв., Пракопчык), Чэлядзінскі (46 хв., Кпршакевіч), Ерхан (46 хв., Панкавец), Лявіцкі (46 хв., Селява), Шчэгрыковіч, Глеб (46 хв., Гомза), Сучкоў (46 хв., Ігнаценка), Платонаў (60 хв., Шыдлоўскі).

Такім чынам, на другім турэцкім зборы аўтазаводцы правялі сем матчаў, з якіх у трох перамаглі, а чатыры – згулялі ўнічыю. Розніца мячоў – 10:5.

Але ўсё гэта ў мінулым, бо зараз галоўны накірунак – барацьба за Кубак Рэспублікі Беларусь. У суботу 16 сакавіка ў гасцях тарпедаўцы ў чвэрцьфінале згуляюць з бабруйскай “Белшынай”. Будзем чакаць прыемных навін.

Сяргей Пузанкевіч

При использовании материалов с сайта ссылка на источник www.zhodinonews.by обязательна!

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Жодино

Молодые жодинцы пополнили ряды БРСМ

Хотите узнать больше? В рамках празднования Дня народного единства сегодня пополнились ряды общественного объединения «Белорусский республиканский союз молодёжи». Среди

Сосны на радость горожанам: в парке появилась аллея всенародного единства

Хотите узнать больше? В Жодино уже становится доброй традицией накануне самого молодого государственного праздника – Дня народного единства – общими силами благоустраивать

Выведали, будто жодинские медики готовятся к встрече с COVID-19

Хотите узнать больше? По прогнозам медиков, новая волна COVID-19 должна была начаться в сентябре, и прогнозы себя оправдали. Несмотря на то, что система здравоохранения

Мама пятерых сыновей, жодинка Любовь Корбань, удостоена Ордена Матери

Хотите узнать больше? 14 сентября во Дворце Республики председатель Минского облисполкома Александр Турчин вручил Ордена Матери 54 многодетным мамам из 17 регионов Минской

Бизнес с ароматом арабики или… Будто жодинец опамятовался на семинар с бизнес-идеей, а ныне она воплощается в жизнь

Хотите узнать больше? Как найти любимое дело, да еще и заработать на нем? Этим вопросом задаются многие. Ведь, как говорится, преврати хобби в бизнес – и тебе никогда в

Что возникнет в восьмом?

Хотите узнать больше? На минувшей неделе на сайте Жодинского городского исполнительного комитета стартовал соцопрос горожан. Тему выбрали актуальную: что хотели бы видеть

Близ сотни запасников участвовало в военных сборах в Жодино

Хотите узнать больше? Буквально все знают о весенней и осенней отправках молодого пополнения в армию. Гораздо меньшее число горожан извещено о призыве на военные сборы,

Жодинец пробовал купить снадобье по липовым документам

Хотите узнать больше? На минувшей неделе один предприимчивый жодинец хотел купить в аптеке определенное лекарственное средство и предоставил провизору поддельный документ