Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Бэтлеемскі агонь заззяе ў святынях

Бэтлеемскі агонь заззяе ў святынях

25 снежня – адзін з самых галоўных святаў у хрысціян-католікаў. У гэты дзень па грыгарыянскаму календару для больш чым міліярда вернікаў усяго свету надыходзіць Дзень Божага Нараджэння.

Мы сустрэліся з пробашчам касцёла Фацімскай Божай Маці айцом Міхаілам, каб зноў, як і кожны год, пагутарыць пра надыходзячае Вялікае Свята.

– На гэтым тыдні ў Беларусь прыбудзе Бэтлеемскі агонь. Як стала вядома, з мяжы яго даставяць у Гродна і Мінск, а таксама ў Барысаў, Івянец і іншыя гарады і мястэчкі нашай краіны. Што гэта за традыцыя? Што сімвалізуе агонь з Бэтлеема напярэдадні Свята Божага Нараджэння?

– Вядома дакладна, што 23 снежня Бэтлеемскі агонь каталіцкія скаўты даставяць у мінскую архікатэдру. Урачыстае ўнясенне агню ў архікатэдральны касцёл адбудзецца 23 снежня перад святой Імшой на 10.00. Нашая святыня таксама не будзе пазбаўлена гэтай радасці. 23 снежня на пачатак святой Імшы а 11.00 і ў наш касцёл скаўты ўрачыста прынясуць агонь з Бэтлеема.

Бэтлеемскі агонь аб’ядноўвае не толькі жыхароў розных краін, але і прадстаўнікоў розных веравызнанняў: ён трапіць як у каталіцкія, так і праваслаўныя святыні Беларусі.

Цудоўную перадкалядную традыцыю – распаўсюджванне Бэтлеемскага агню – распачалі ў 1986 годзе ў аўстрыйскім горадзе Лінц. Першапачаткова яна планавалася як акцыя ў перыяд калядных святаў з мэтай падтрымкі дзяцей-інвалідаў і ўсіх, хто патрабуе дапамогі і ўвагі. Гэтую высакародную справу адразу ўзялі ў свае рукі еўрапейскія скаўты.

Кожны год аўстрыйскія скаўты бяруць агонь ў месцы нараджэння Езуса Хрыста ад нязгаснай лампады ў базыліцы Нараджэння Пана ў Бэтлееме і дастаўляюць яго самалётам у Аўстрыю. Пасля ўрачыстасцяў у катэдральным касцёле ў Вене агонь перадаецца ў іншыя краіны.

Бэтлеемскі агонь міру запальвае дзіця, якое мае асаблівую гісторыю жыцця. На гэты раз ім стаў 11-гадовы хлопчык Хадэр Балут з арабскай хрысціянскай сям’і з Бэтлеема.

Бэтлеемскі агонь заззяе ў святынях

– Як каталікі рыхтуюцца да Свята Божага Нараджэння?

– У сваім жыцці мы занадта часта засяроджваемся на бытавой сферы. Для сустрэчы такога вялікага дня, як Свята Божага Нараджэння гэтага недастаткова. Яму папярэднічае час Адвэнт (гэтае слова азначае «чаканне»). Менавіта ў гэты час мы асабліва разумеем блізкасць прыходу Езуса Хрыста і тое, у чым заключаецца гэта чаканне: у падрыхтоўцы свайго ўнутранага свету. Адна з асаблівасцяў Каляднага паста ў касцёле – ранняя, ранішняя імша, прысвечаная Маці Божай, якая і нарадзіла Езуса Хрыста. А з самай раніцы ўсе думкі звяртаючы да Бога, знаходзячы час, асабліва ў гэтак ранні час сутак, для малітвы, мы і рыхтуем сваё сэрца для сустрэчы з Богам. Кожны хрысціянін, рыхтуючы сваё сэрца, адкрывае яго на патрэбы іншых людзей. У гэтай падрыхтоўцы на першым месцы заўсёды стаяць канкрэтныя ўчынкі, стыль жыцця, і без гэтага чалавек не можа быць каталіком да канца. Ён павінен не проста ведаць, як жыць па-хрысціянску, але і жыць так. Рыхтуючыся да Свята Божага Нараджэння, спрабуем рыхтавацца і практычна, і духоўна, каб гэтая сустрэча была бліжэй да вучэння Хрыста, каб само жыццё было як мага бліжэй да гэтага навучання.

– Які элемент у святкаванні Божага Нараджэння Вы адзначылі б асаблівым чынам?

– Неад’емным момантам Божага Нараджэння з’яўляецца вігілійная вячэра. Яна папярэджвае галоўную літургію – Пастэрку, якая адбываецца апоўначы з 24 на 25 снежня. У час гэтай вячэры, па магчымасці, уся сям’я збіраецца разам, каб падзяліцца аплаткамі (белы прэсны хлеб) і скласці ўзаемныя святочныя пажаданні. Атмасферу шчырасці і святочнасці ўзмацняе праўда, што ў гэтую ноч нарадзіўся Хрыстус і Ён прысутны сярод нас. Божае Нараджэнне заўсёды стварае атмасферу сямейнага цяпла, паколькі наш позірк скіраваны на святую сям’ю.

– Што Вы хацелі пажадаць тым, хто далёкі ад традыцыйнага, глубока рэлігійнага перажывання святаў Божага Нараджэння?

– Ніколі няпозна распачаць шукаць Бога. Тых, хто ставіць пытанні адносна веры, задумваецца над правільным спосабам перажывання Божых святаў, я запрашаю на начную літургію – Пастэрку, якая па традыцыі адбудзецца ў нашым касцёле а поўначы з 24 на 25 снежня, каб акунуцца ў атмасферу задумы, разважанняў і малітвы.

Лілія АЛЯХНОВІЧ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Жодино

Молодые жодинцы пополнили ряды БРСМ

Хотите узнать больше? В рамках празднования Дня народного единства сегодня пополнились ряды общественного объединения «Белорусский республиканский союз молодёжи». Среди

Сосны на радость горожанам: в парке появилась аллея всенародного единства

Хотите узнать больше? В Жодино уже становится доброй традицией накануне самого молодого государственного праздника – Дня народного единства – общими силами благоустраивать

Выведали, будто жодинские медики готовятся к встрече с COVID-19

Хотите узнать больше? По прогнозам медиков, новая волна COVID-19 должна была начаться в сентябре, и прогнозы себя оправдали. Несмотря на то, что система здравоохранения

Мама пятерых сыновей, жодинка Любовь Корбань, удостоена Ордена Матери

Хотите узнать больше? 14 сентября во Дворце Республики председатель Минского облисполкома Александр Турчин вручил Ордена Матери 54 многодетным мамам из 17 регионов Минской

Бизнес с ароматом арабики или… Будто жодинец опамятовался на семинар с бизнес-идеей, а ныне она воплощается в жизнь

Хотите узнать больше? Как найти любимое дело, да еще и заработать на нем? Этим вопросом задаются многие. Ведь, как говорится, преврати хобби в бизнес – и тебе никогда в

Что возникнет в восьмом?

Хотите узнать больше? На минувшей неделе на сайте Жодинского городского исполнительного комитета стартовал соцопрос горожан. Тему выбрали актуальную: что хотели бы видеть

Близ сотни запасников участвовало в военных сборах в Жодино

Хотите узнать больше? Буквально все знают о весенней и осенней отправках молодого пополнения в армию. Гораздо меньшее число горожан извещено о призыве на военные сборы,

Жодинец пробовал купить снадобье по липовым документам

Хотите узнать больше? На минувшей неделе один предприимчивый жодинец хотел купить в аптеке определенное лекарственное средство и предоставил провизору поддельный документ