Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У “Асілку” адбыўся міжнародны турнір па міні-футболу сярод ветэранаў

З 22 па 25 лістапада на базе фізкультурна-аздараўленчага комплекса “Асілак” праходзіў міжнародны турнір па міні-футболу сярод ветэранаў. Трэба адзначыць, што гэтыя спаборніцтвы даўно сталі традыцыйнымі, і старыя добрыя сябры-сапернікі сустрэліся на беларускай зямлі ўжо ў дзявяты раз. На гэты раз у госці да жодзінцаў прыехалі каманды літоўскіх Панявежыса і Кедайняя, а таксама расійскіх Мыцішч.

Гаспадары былі прадстаўлены адразу трыма калектывамі; дзве каманды ад клуба ветэранаў “Тарпеда” і яшчэ адна – ААТ “БелАЗ”. Спачатку адбыліся гульні ў двух падгрупах, вось іх вынікі:

1. Экранас Панявежыс (супраць Тарпеда Жодзіна – 1:4,Ветэран Жодзіна – 0:10), мячы: 1-14,  0 ачкоў, 3 месца.

2. Тарпеда Жодзіна (супраць Экранас Панявежыс – 4:1,Ветэран Жодзіна – 3:5), мячы: 7-6, 3 ачкi, 2 месца.

3. Ветэран Жодзіна (супраць Экранас Панявежыс – 10:0, Ветэран Жодзіна – 5:3), мячы: 15-3, 6 ачкоў, 1 месца.

У “Асілку” адбыўся міжнародны турнір па міні-футболу сярод ветэранаў

1.   Мыцішчы (супраць БелАЗ Жодзіна – 9:1,Нявежыс Кедайняй – 6:5), мячы: 15-6,  6 ачкоу, 1 месца.

2.   БелАЗ Жодзіна (супраць Мыцішчы – 1:9,Нявежыс Кедайняй – 6:11), мячы: 7-20,  0 ачкоў, 3 месца.

3.   Нявежыс Кедайняй (супраць Мыцішчы – 5:6,БелАЗ Жодзіна – 11:6), мячы: 16:12,  3 ачкоў, 2 месца.

У “Асілку” адбыўся міжнародны турнір па міні-футболу сярод ветэранаў

1-ы намеснік старшыні гарвыканкама Ю.А.Шарый, начальнік АФКСіТ П.Ф.Чыжоў, старшыня клуба ветэранаў “Тарпеда” А.П.Курбанаў.

А пасля адбыліся стыкавыя гульні. За пятае месца змагаліся белазаўцы і госці з Панявежыса. Асноўны час не вызначыў пераможцу – 5:5. Пенальці дакладней прабілі футбалісты “Экранаса” Бронзавыя медалі атрымалі гаспадары з “Тарпеда”, якія таксама па пенальці 1:2 перамаглі літоўскі “Нявежыс”. У галоўным матчы турніра завязалася ўпартая барацьба, фартуна павярнулася тварам да каманды падмаскоўных Мыцішч, якія з мінімальнай перавагай 4:3 аказаліся мацней за жодзінскі “Ветэран”.

Акрамя камандных прызоў, за якія асаблівая па-дзяка спорткамітэту Жодзінскага гарвыканкама, былі вызначаны і індывідуальныя: лепшы галкіпер – Васілій Машарскі (“Тарпеда”), лепшы абаронца – Віталь Кушалеў (“Тарпеда”), лепшы нападаючы – Дзмітрый Падрэз (“Ветэран”), лепшы бамбардзір – Марцінас Юкнявічус (“Нявежыс”), лепшы гулец – Аляксей Лакціёнаў (“Мыцішчы”).

Усе ўдзельнікі турніра і гледачы адзначылі цудоўную арганізацыю спаборніцтваў клубам ветэранаў “Тарпеда” Жодзіна (старшыня Анатоль Курбанаў), таксама хочацца падзякаваць за дапамогу ў правя-дзенні турніра кіраўніцтву ААТ “БелАЗ” і ТАА футбольны клуб “Тарпеда- БелАЗ”, ТАА “Вест”, УП “Паляна-плюс”, ТАА “Белрэмбудсервіс”, ТАА “Вітал-плюс”, УП “АльвінаТорг”, ЧУП «МiтПродаксТорг», ГП «АграПлемЭлiта».

Сяргей Пузанкевіч

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Жодино

Молодые жодинцы пополнили ряды БРСМ

Хотите узнать больше? В рамках празднования Дня народного единства сегодня пополнились ряды общественного объединения «Белорусский республиканский союз молодёжи». Среди

Сосны на радость горожанам: в парке появилась аллея всенародного единства

Хотите узнать больше? В Жодино уже становится доброй традицией накануне самого молодого государственного праздника – Дня народного единства – общими силами благоустраивать

Выведали, будто жодинские медики готовятся к встрече с COVID-19

Хотите узнать больше? По прогнозам медиков, новая волна COVID-19 должна была начаться в сентябре, и прогнозы себя оправдали. Несмотря на то, что система здравоохранения

Мама пятерых сыновей, жодинка Любовь Корбань, удостоена Ордена Матери

Хотите узнать больше? 14 сентября во Дворце Республики председатель Минского облисполкома Александр Турчин вручил Ордена Матери 54 многодетным мамам из 17 регионов Минской

Бизнес с ароматом арабики или… Будто жодинец опамятовался на семинар с бизнес-идеей, а ныне она воплощается в жизнь

Хотите узнать больше? Как найти любимое дело, да еще и заработать на нем? Этим вопросом задаются многие. Ведь, как говорится, преврати хобби в бизнес – и тебе никогда в

Что возникнет в восьмом?

Хотите узнать больше? На минувшей неделе на сайте Жодинского городского исполнительного комитета стартовал соцопрос горожан. Тему выбрали актуальную: что хотели бы видеть

Близ сотни запасников участвовало в военных сборах в Жодино

Хотите узнать больше? Буквально все знают о весенней и осенней отправках молодого пополнения в армию. Гораздо меньшее число горожан извещено о призыве на военные сборы,

Жодинец пробовал купить снадобье по липовым документам

Хотите узнать больше? На минувшей неделе один предприимчивый жодинец хотел купить в аптеке определенное лекарственное средство и предоставил провизору поддельный документ