Аўтазаводцы саступілi “шахцёрам”
26 жніўня, Жодзіна, ст-н “Тарпеда”, 1000 гледачоў, суддзя – А.Яўневіч (1к., Мінск), “Тарпеда- БелАЗ” – “Шахцёр” Салігорск – 2:3. Галы: 23 хв., Вяргейчык – 1:0; 39 хв., Янушкевіч – 1:1; 74 хв., Чэлядзінскі – 2:1; 78 хв., Асіпенка – 2:2; 90 хв., Асіпенка – 2:3.
“Тарпеда-БелАЗ”: Парэчын, Чэлядзінскі, Яраслаўскі, Ланько (66 хв., Рэкіш), Вяргейчык (56 хв., Хлебасолаў), Дземідовіч (55 хв., Алісейка), Салавей, Казлоў, Мендзі, Каршакевіч, Карповіч.

Так супала, што напрыканцы лета заканчваецца другі круг чэмпіянату, а гэта значыць, што каманды прайшлі ўжо дзве трэці турнірнай дыстанцыі. І вось на фінішы гэтага адрэзку аўтазаводцы на сваім полі прымалі гарнякоў з Салігорска, і, што асабліва цікава, менавіта ў гэты дзень адзначаўся Дзень шахцёра. Так што пытанне, на чыёй вуліцы будзе свята, было вельмі актуальным. Бо ачкі як паветра былі неабходны абедзвюм камандам. Салігорцы працягваюць чэмпіёнскую гонку з БАТЭ, а тарпедаўцы пасля перапынку ў чэмпіянаце з-за двух паражэнняў запар зноў наблізіліся да аўтсайдэраў.
Пачатак матча аказаўся за гаспадарамі. Яны, не зважаючы на больш аўтарытэтны статус саперніка, смела пайшлі шукаць “ключ” ад варот Цыгалкі і, трэба адзначыць, рабілі гэта досыць паспяхова. Ужо на першай хвіліне Карповіч далёкім ударам прымусіў галкіпера перавесці мяч на вуглавы. Гарнякі адказалі “стрэлам” Асіпенкі, з якім не без намаганняў справіўся Парэчын.
“Шахцёр”, мабыць, не чакаў такога напора ад гаспадароў і крыху разгубіўся. Нашы землякі здолелі гэта выкарыстаць. Да поспеху прывёў вуглавы ў выкананні Салаўя. Першы ўдар галавой Каршакевіча прыняла на сябе перакладзіна, а вось супраць дабівання Вяргейчыка контраргументаў ужо не знайшлося. Цікава, што Кірыл перайшоў у наш клуб на правах арэнды менавіта з “Шахцёра”, а яго бацька выконвае там функцыі генеральнага дырэктара. На жаль, захаваць сваю перавагу да перапынку аўтазаводцы не здолелі. У час адной з нешматлікіх атак Янушкевіч галавой пераправіў мяч у сетку. У перапынку выпадкова стаў сведкам размовы мінскіх калег-журналістаў. Дык вось яны не разумелі, як з такой добрай гульнёй тарпедаўцы знаходяцца так нізка ў табліцы.
Другі тайм прайшоў на сустрэчных курсах. Праўда, трэба прызнаць, што, мабыць, пасля сур’ёзнай размовы ў раздзявальні “Шахцёра” госці дзейнічалі больш настойліва і рашуча. Да таго ж атакуючыя памкненні жодзінцаў аслаблі, пасля таго як з-за траўмы поле пакінуў Дземідовіч. Выйшаўшы замест яго намінальны абаронца Алісейка вельмі стараўся, але за пятнаццаць хвілін да фінальнага свістка гаспадары зноў выйшлі наперад. І зноў да поспеху прывёў вуглавы ў выкананні Салаўя. На гэты раз мяч і таксама галавой накіраваў у вароты наш капітан Арцём Чэлядзінскі. Але нядоўга іграла музыка. Вуглавы ў выкананні гарнякоў – і найбольш кемлівым аказаўся нападаючы гасцей Дзмітрый Асіпенка. Здавалася, што на гэтым усё і закончыцца, бо напярэдадні ў Салігорску каманда ветэранаў свой матч завяршыла менавіта з лікам 2:2 (Загурскі, Хлус), ды і дублёры таксама згулялі ўнічыю – 1:1 (Шалудзько). Толькі вось падарыць перамогу ў Дзень шахцёра вельмі жадаў Асіпенка, што ён і зрабіў пасля вуглавога на апошняй хвіліне. Адыграцца ў “Тарпеда-БелАЗ” ужо не было ні сіл, ні часу. Крыўднае і незаслужанае паражэнне.
А сваю наступную гульню тарпедаўцы правядуць 1 верасня ў суботу. Яны будуць прымаць бабруйскую “Белшыну”. Пачатак гульні а 17 гадзіне.
Сяргей Пузанкевіч
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Жодино
Молодые жодинцы пополнили ряды БРСМ
Хотите узнать больше? В рамках празднования Дня народного единства сегодня пополнились ряды общественного объединения «Белорусский республиканский союз молодёжи». Среди
Сосны на радость горожанам: в парке появилась аллея всенародного единства
Хотите узнать больше? В Жодино уже становится доброй традицией накануне самого молодого государственного праздника – Дня народного единства – общими силами благоустраивать
Выведали, будто жодинские медики готовятся к встрече с COVID-19
Хотите узнать больше? По прогнозам медиков, новая волна COVID-19 должна была начаться в сентябре, и прогнозы себя оправдали. Несмотря на то, что система здравоохранения
Мама пятерых сыновей, жодинка Любовь Корбань, удостоена Ордена Матери
Хотите узнать больше? 14 сентября во Дворце Республики председатель Минского облисполкома Александр Турчин вручил Ордена Матери 54 многодетным мамам из 17 регионов Минской
Бизнес с ароматом арабики или… Будто жодинец опамятовался на семинар с бизнес-идеей, а ныне она воплощается в жизнь
Хотите узнать больше? Как найти любимое дело, да еще и заработать на нем? Этим вопросом задаются многие. Ведь, как говорится, преврати хобби в бизнес – и тебе никогда в
Что возникнет в восьмом?
Хотите узнать больше? На минувшей неделе на сайте Жодинского городского исполнительного комитета стартовал соцопрос горожан. Тему выбрали актуальную: что хотели бы видеть
Близ сотни запасников участвовало в военных сборах в Жодино
Хотите узнать больше? Буквально все знают о весенней и осенней отправках молодого пополнения в армию. Гораздо меньшее число горожан извещено о призыве на военные сборы,
Жодинец пробовал купить снадобье по липовым документам
Хотите узнать больше? На минувшей неделе один предприимчивый жодинец хотел купить в аптеке определенное лекарственное средство и предоставил провизору поддельный документ
Лучшие компанииp
Окна ПВХ под заказ с доставкой и установкой
- Телефон: 8-029-3-588-988 velcom, 8-033-3-588-988 mts
- Время работы: 8:00-21:00 без выходных
Объявления
Уютная однокомнатная квартира на сутки,...
50 бел.руб.
16:08, 19.09.2022Водители В,ВС, СЕ. Вахта
1 400 бел.руб.
12:23, 22.07.2022Тротуарная Плитка Укладка от 50 м2 Жодин...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022ОТДЕЛКА ДОМОВ-БАНЬ ДЕРЕВОМ(вагонка-блокх...
0 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Квартира на сутки ,посуточная аренда ква...
50 бел.руб.
09:32, 03.03.2022О Жодино
Интересная Беларусь
Мобильная версия в БК: в чем удобство ставок с телефона?
Подробнее Согласно статистике трафик мобильного интернета не уступает по объему тому, что используют десктопные устройства. Следовательно, многие любители спортивных ставок используют смартфоны для беттинга.


