Тарпедаўцы узялі верх над Гомелем

21 верасня, Жодзіна, ст-н “Тарпеда”, 1200 гледачоў, суддзя – Валерый Вялічка (Мінск), “Тарпеда-БелАЗ” – “Гомель” – 2:1. Галы: 15 хв., Васькоў – 1:0; 63 хв., Васькоў – 2:0; 66 хв., Афанасьеў – 2:1.
“Тарпеда-БелАЗ”: Сцяпанаў, Чалядзінскі, Панкавец, Міньяна (78 хв., Ольсіна), Лявіцкі (69 хв., Мендзі), Шчагрыковіч, Яцкевіч, Васькоў, Гезалян (62 хв., Глеб), Казанцаў, Платонаў.
Нарэшце прыйшло свята і на жодзінскую вуліцу. На жаль, вельмі рэдка ў гэтым сезоне аўтазаводцы перамагаюць на сваім полі. Так, папярэднюю вікторыю на стадыёне “Тарпеда” у рамках чэмпіянату Беларусі яны атрымалі больш двух месяцаў таму – 13 ліпеня, калі аказаліся мацней за брэсцкіх дынамаўцаў. І вось доўгачаканая перамога над звышпрынцыповым сапернікам, дарэчы, іншых на другім этапе чэмпіянату ў нас не можа быць.
Перад гульнёй наша каманда панесла дзве страты ў складзе. Аляксандр Селява прапускаў матч з-за перабору жоўтых картак, а Сяргей Мельнік у паядынку з “Шахцёрам” атрымаў цяжкую траўму і, на жаль, выбыў да канца сезона. Ігар Крыўшэнка зноў даверыў месца ў варотах Раману Сцяпанаву, а на пазіцыі правага абаронцы крыху нечакана выйшаў Павел Платонаў. Трэба адразу адзначыць, са сваёй асноўнай задачай ён справіўся (калі ў абарончых дзеяннях былі некаторыя хібы, то яго падключэнні да атак прынеслі толькі станоўчыя эмоцыі).
Як стала ўжо традыцыйным, жодзінцы з першых хвілін прыняліся штурмаваць вароты гамяльчан. І стартавы націск прынёс плён. Далёкі закід са сваёй паловы поля галавой працягнуў Яцкевіч, яму ўдалася добрая скідка на Васькова, і Арцём адправіў мяч міма галкіпера ў сетку варот. Забіты гол не змяніў расстаноўку сіл на полі. Госці за першыя сорак пяць хвілін толькі некалькі разоў прымусілі ўступіць у справу нашага Сцяпанава. А вось аўтазаводцы яшчэ да перапынку мелі добрыя шансы, каб павялічыць лік, толькі вось усё таго ж Васькова, Яцкевіча і Гезаляна падвяла недакладнасць.
Другі тайм таксама актыўна распачалі гаспадары. Незадаволены такім развіццём падзей трэнер “Гомеля” Аляксей Мяркулаў кінуў у бой Кірыльчыка і Хлебасолава, на што Крыўшэнка ўвёў у гульню Вячаслава Глеба. Наша замена спрацавала амаль адразу. Глеб прайшоў па правым флангу і прастрэліў на Васькова, той усё зрабіў па-майстэрску, і лік стаў 2:0. Тут бы аўтазаводцам супакоіцца, “засушыць” гульню і такім чынам пахаваць інтрыгу. Але ў гамяльчан была іншая кропка гледжання. Ініцыятыву ў свае рукі ўзяў Міхаіл Афанасьеў. Яму ўдаўся індывідуальны праход і моцны ўдар. На жаль, Сцяпанаў не здолеў выратаваць каманду. Прапушчаны мяч узрадзіў надзеі гасцей, а вось аўтазаводцы пачалі нервавацца. Бела-зялёныя ўзмацнілі націск, і ў тарпедаўцаў з’явіліся добрыя магчымасці для контратак. На жаль, яны засталіся невыкарыстанымі. Недакладныя перадачы і ўдары не дазволілі гаспадарам павялічыць лік, хаця Вячаслаў Глеб меў не адзіны шанс забіць яшчэ двойчы.
Фінальны судзейскі свісток прыхільнікі “Тарпеда-БелаЗ” сустрэлі авацыямі. Такім чынам, каманда перамогай павіншавала завадчан і ўсіх гараджан з наступаючымі юбілеямі БелАЗа і Жодзіна.
А табліца чэмпіянату пасля 24 тура выглядае наступным чынам.
Не ўдарылі ў гразь тварам і дублёры. Свой матч з “Гомелем” яны завяршылі ўнічыю 1:1. Мяч у нашай камандзе правёў Юрый Раманюк.
А ў наступную нядзелю 29 верасня аўтазаводцы згуляюць у Барысаве супраць мясцовага БАТЭ. Пачатак а 17 гадзіне. Так што да сустрэчы на футболе.
Сяргей Пузанкевіч
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Жодино
Молодые жодинцы пополнили ряды БРСМ
Хотите узнать больше? В рамках празднования Дня народного единства сегодня пополнились ряды общественного объединения «Белорусский республиканский союз молодёжи». Среди
Сосны на радость горожанам: в парке появилась аллея всенародного единства
Хотите узнать больше? В Жодино уже становится доброй традицией накануне самого молодого государственного праздника – Дня народного единства – общими силами благоустраивать
Выведали, будто жодинские медики готовятся к встрече с COVID-19
Хотите узнать больше? По прогнозам медиков, новая волна COVID-19 должна была начаться в сентябре, и прогнозы себя оправдали. Несмотря на то, что система здравоохранения
Мама пятерых сыновей, жодинка Любовь Корбань, удостоена Ордена Матери
Хотите узнать больше? 14 сентября во Дворце Республики председатель Минского облисполкома Александр Турчин вручил Ордена Матери 54 многодетным мамам из 17 регионов Минской
Бизнес с ароматом арабики или… Будто жодинец опамятовался на семинар с бизнес-идеей, а ныне она воплощается в жизнь
Хотите узнать больше? Как найти любимое дело, да еще и заработать на нем? Этим вопросом задаются многие. Ведь, как говорится, преврати хобби в бизнес – и тебе никогда в
Что возникнет в восьмом?
Хотите узнать больше? На минувшей неделе на сайте Жодинского городского исполнительного комитета стартовал соцопрос горожан. Тему выбрали актуальную: что хотели бы видеть
Близ сотни запасников участвовало в военных сборах в Жодино
Хотите узнать больше? Буквально все знают о весенней и осенней отправках молодого пополнения в армию. Гораздо меньшее число горожан извещено о призыве на военные сборы,
Жодинец пробовал купить снадобье по липовым документам
Хотите узнать больше? На минувшей неделе один предприимчивый жодинец хотел купить в аптеке определенное лекарственное средство и предоставил провизору поддельный документ
Лучшие компанииp
Кухни под заказ в Жодино
- Телефон: 8 (029) 730-10-87мтс; 8 (029) 603-53-80 vel
- Адрес: Минск, ул.Притыцкого 29, офис 629
- Время работы: 9-00 до 20-00, без выходных
Объявления
Уютная однокомнатная квартира на сутки,...
50 бел.руб.
16:08, 19.09.2022Водители В,ВС, СЕ. Вахта
1 400 бел.руб.
12:23, 22.07.2022Тротуарная Плитка Укладка от 50 м2 Жодин...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022ОТДЕЛКА ДОМОВ-БАНЬ ДЕРЕВОМ(вагонка-блокх...
0 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Квартира на сутки ,посуточная аренда ква...
50 бел.руб.
09:32, 03.03.2022О Жодино
Брошенный цех Завода тяжёлых штамповок - фотоотчет
Подробнее ОАО "Кузнечный завод тяжёлых штамповок" входит в объединение "БелАвтоМАЗ", активно функционирует и на иностранном оборудовании производит детали для белорусского автопрома. Однако на исходе
Интересная Беларусь
Что представляет собой жилищный надзор, и какие функции он будет выполнять?
Подробнее Как жилищный надзор может сделать белорусских граждан более самостоятельными в решении вопросов по услугам? Почему этот законопроект - хороший знак? Законопроект призван улучшить обратную связь между


